Архіў навін
Час правядзення: 24 верасня 2011 года аб11 гадзіне.
Месца правядзення: сядзіба ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13).
Парадак працы
• Справаздачныя выступленні старшыні РГА “ТБШ”, бухгалтара, рэвізійнай камісіі.
• Выступленні сяброў канцылярыі, рады і дэлегатаў. • Выбары старшыні РГА “ТБШ”, намеснікаў, сяброў рады, канцылярыі, рэвізійнай камісіі.
• Правядзенне нацыянальнай канферэнцыі “Пострэформенны стан беларускай адукацыі”.
Праблемнае поле дыскусій:
- Параўнальны аспект сістэмы адукацыі за мяжою і ў нас. Калі далучыцца Беларусь да Балонскага працэсу?
- Змены ў адукацыі пасля апошняй рэформы. Стан навучання і выхавання ў адукацыйных установах рэгіёнаў.
- Што трэба зрабіць, каб беларуская школа была беларускай па сутнасці?
Планы па скарачэнні тэрмінаў навучання ў ВНУ, агучаныя некалькі раз напачатку новага навучальнага года кіраўніком краіны, а таксама адсутнасць рэформ, якія набліжаюць беларускую адукацыю да еўрапейскіх стандартаў, выклікаюць занепакоенасць педагагічнай грамадскасці. Ёсць апасенні, што сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі пагражае туркменізацыя. Гэтая думка чырвонай ніткай праходзіла ў выступах экспертаў на прысвечаным адукацыйным праблемам паседжанні Ліберальнага клуба.
Чытаць цалкам
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» 24–25 верасня 2011 г. праводзіць семінар «Аб Еўрапейскім Саюзе ў вышэйшай школе: формы і метады працы». Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца выкладчыкі разнастайных дысцыплін (па гісторыі, палітолагі, філасофіі, міжнародным адносінам, культуролагі і г. д.), звязаных з ЕС, а таксама супрацоўнікі міжнародных аддзелаў ВНУ.
Семінар пройдзе ў Мінску. Іншагароднія ўдзельнікі семінара забяспечваюцца пражываннем і харчаваннем. Для ўдзелу ў семінары неабходна да 19 верасня 2011 г. даслаць арганізатарам запоўненую форму заяўкі (cпампаваць заяўку).
Колькасць удзельнікаў абмежавана.
Кантактныя каардынаты: Тэл.: + 375 29 678 15 04
E-mail: nastaunik@gmail.com
Кантактная асоба: Дзяргай Ала Валянцінаўна
5 лістапада, заяўкі прымаюцца да 17 верасня
Поўны кошт: 19 $ (+ магчымае харчаванне)
У кошт уваходзіць:
• Віза (бясплатная, пры падтрымцы ЕГУ);
• Праезд камфартабельным аўтобусам з Мінска ў Вільнюс і назад (з разліку на адзін аўтобус 45 чалавек, цана на аднаго чалавека 15 $);
• Экскурсія па Вільнюсе (1 $ з чалавека);
• Суправаджэнне (1 $ з чалавека)
• Страхоўка (каля 2 $)
• Харчаванне (абед і вячэра, на жаданне замовім на льготных умовах, ад 6 $)
• Квіток на канцэрт беларускага гурта «J: Мors» (бясплатна)
Для настаўнікаў:
Па пытаннях арганізацыі паездкі ў Вільню для старшакласнікаў (10–11 класы) можна пісаць на электронны адрас student.service @ ehu.lt.
Прымаюцца толькі групавыя заяўкі (35–45 чалавек).
Заяўкі прымаюцца да 17 верасня.
Пра магчымасць індывідуальнай паездкі можна даведацца тут: http://students.ehu.lt/news/novyj-format-dniej-otkrytych-dvieriej-v-ehu-...–6112011
suziralnik, minsk1067
Мінская сярэдняя школа №4 пры дырэктарцы Л.К. Дарафеевай напачатку 1980-х запомнілася Vasamu Suziralniku даволі драконаўскай дысцыплінай. Раней Vas Suziralnik меркаваў, што гэта былі толькі якіясь перажыткі сталінізму. Чамусьці „вобраз“ школы пачатку 80-х асацыяваўся ў Vasaha Suziralnika, — акрамя славутай „мармуровай лесвіцы“, — з 2-м сталінскім выданнем „Большой Советской энциклопедии“, што займала ганаровае месца ў школьнай бібліятэцы і да якой заахвочвалі звяртацца па даведку, як да апошняй інстанцыі. Усё-ж школа насіла імя Кірава яшчэ з 1934 году, ды займае свой будынак на Чырвонаармейскай, 11, з 1936.
Аднак аказалася, што, магчыма, гісторыя справы сягае нават шмат глыбей. Як распавядаецца на сайце школы, сярэдняя школа №4 паўстала з сямігадовай школы №4, што паміж 1936 і 1925 знаходзілася па вуліцы Савецкай, 95. Сямігадовай школаю яна стала на моцы пастановы Наркамасветы БССР ў 1921 годзе, рэарганізаваная з ранейшай школы №4 другой ступені. А тая мінская школа другой ступені №4 была ні чым іншым, як нацыяналізаванай у 1918 мінскай прыватнай гімназіяй Зубакіна і Фальковіча (у інш. крын. Фалковіча).
tut.by
«Беларускамоўнай гiмназii № 23 (Мінск, пр. Незалежнасці, 45) патрэбны дадатковыя 7–10 вучняў у 7-ы і 9-ы класы. Бацькi, калi ласка, звяртайцеся да дырэктара гiмназii. Тут цудоўныя ўмовы для выхавання i творчага развiцця вашых дзетак!» — напісаў старшыня бацькоўскага камітэта гiмназii № 23 Уладзiмiр Шыянок.
Як паведаміла дырэктарка гімназіі Ніна Нікіціна, школьнікам, якія жадаюць зараз пайсці вучыцца ў 7-ы і 9-ы клас беларускамоўнай гімназіі № 23, не трэба здаваць іспыты, адзіная ўмова — прымаюцца толькі вучні з іншых гімназій, а не школ.
— Галоўнае, каб дзіця само жадала, каб навучанне ішло на беларускай мове, — кажа Ніна Нікіціна.
Як удакладніла дырэктарка, 2 месцы ў гімназіі яшчэ ёсць у 8-м класе (з вывучэннем англійская мовы) і 2 месцы ў пачатковай школе (з вывучэннем кітайскай мовы).
Гімназія № 23 знаходзіцца ў цэнтры Мінску. Мова навучання — беларуская. Сярэдняя напаўняльнасць класаў — 19 вучняў. У гімназіі вывучаюць англійскую і кітайскую мовы.
Тэл.: 284–47–62.
Мінск («Crowne Plaza»): 8 верасня 2011 г.
Пачатак чарговага навучальнага года ў Беларусі ізноў сфакусаваў грамадскую ўвагу на шматлікіх праблемах сістэмы адукацыі.
Пытанні, якія будуць «інтэлектуальна праэкзаменаваныя» падчас панэльнай дыскусіі.
- Пра што сведчыць статыстыка беларускай адукацыі?
- Наколькі статыстыка адлюстроўвае паўсядзённыя рэаліі вучняў і выкладчыкаў?
- Што і хто з’яўляюцца «слабым звяном» нашай сістэмы адукацыі?
- Чым занепакоены кіраўнік дзяржавы?
- Чаму сістэма адукацыі знаходзіцца ў стане пастаянных «рэформ-недарэформ-перарэформ»?
- Што ўтрымлівае ў сабе інавацыйны Кодэкс?
- Аб чым гаворыць эканамічны аналіз беларускай сістэмы адукацыі?
З усімі пытаннямі, звязанымі з арганізацыяй і ўдзелам у панельнай дыскусіі, звяртайцеся да Яўгена Прэйгермана (+375 29 5168505) або Аляксандра Апейкіна (+375 29 2552362).
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 верасня
Конкурс малых грантаў скіраваны на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і новых праектаў. Падаваць заяўкі могуць зарэгістраваныя і незарэгістраваныя грамадзянскія і моладзевыя ініцыятывы з усіх рэгіёнаў Беларусі і Мінска.
Прыярытэтныя кірункі: рэгіянальныя праекты; праекты, скіраваныя на інфармаванне грамадзянаў і развіццё лакальных СМІ; праекты, скіраваныя на абарону эканамічных і іншых правоў і інтарэсаў грамадзянаў; адукацыйныя, моладзевыя, культурныя і спартовыя ініцыятывы.
Не падтрымліваюцца: праекты, сутнасць якіх скіравана толькі на чальцоў арганізацыі-заяўніка; праекты, сумма якіх перавышае 500 даляраў ЗША; дафінансаванне больш буйных праектаў (у выключных выпадках дафінансаванне больш буйных праектаў магчыма).
Праект мусіць быць выкананы да 30 лістапада 2011 года.
Ад шчырага сэрца віншуем вас з Днём ведаў і новым навучальным годам!
Сёлета ён будзе цяжкі, але аптымістычны. Бо нешта мяняецца ў застаялым беларускім паветры. Нашай незалежнасці 20 год — значыць падраслі і сталі дарослымі дзеці, якія нарадзіліся ў сваёй краіне, якія хочуць будаваць уласную дзяржаву на ўласны густ, сябраваць з суседзямі, жыць годна, а не быць папрашайкамі. Дзякуй вам за тое, што вы іх такімі выхавалі!
Сілаў вам і моцы, каб выстаяць! Каб, нягледзячы на ўсе кодэксы, пагрозы, кантролі і забароны, расціць новых беларусаў адукаванымі і адкрытымі ўсяму свету. А мы, у сваю чаргу, будзем вам дапамагаць. Каманда Настаўніка рыхтуе вам ў падарунак новы метадычны сайт, прысвечаны ацэначнай дзейнасці, артыкулы вядомых педагогаў, юрыдычныя парады для настаўнікаў і шмат-шмат карыснага для тых, хто хоча бачыць адукацыйны працэс сучасным, цікавым, пазбаўленым пустых рэкамендацый і інструкцый, у якім застаецца месца для творчасці і самавыяўлення. Заставайцеся з намі.
А пакуль віншуем вас песняй Школьны вальс.
Разам – мы сіла!
Ваш Настаўнік.інфо