Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.10.2011

Міхаіл Кудзейка, па матэрыялах семінара
«Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка»
Як бы мы не імкнуліся, выкарыстоўваючы рэпрадуктыўныя метады навучання, акцэнтаваць сваю ўвагу на стымуляванне развіцця творчых здольнасцяў дзяцей (вербальна, з дапамогай ацэньвання), мы можам казаць толькі аб магчымасцях развіцця здольнасцяў у рамках рэпрадуктыўнага навучання. Гэтая сітуацыя нагадвае птушку ў клетцы. Птушка патэнцыйна можа: лётаць, спяваць, віць гнёзды, выхоўваць птушанят, але, знаходзячыся ў клетцы, яна толькі можа спяваць... Павялічваючы памеры клеткі, мы можам толькі часткова аблегчыць яе долю ў рэалізацыі сваіх магчымасцяў, а выпусціўшы яе, мы дазволім ёй рэалізаваць іх цалкам. Так і з вучнем...
Арганізацыя адукацыйнага працэсу на аснове свабоднай творчасці дазваляе ўлічваць чатыры тыпы свабоды, неабходных для выхавання стваральнай асобы: свабода для аналізу і даследаванняў, свабода для пошуку і дапытлівасці, свабода выказвання, свабода быць самім сабой.


06.10.2011

Камп’ютарны кантроль ведаў, трэнажор
Прадмет: Фізіка
Клас: 9
Тэма: Вектары. Дзеянні над вектарамі.
Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае

06.10.2011


Вектары, дзеянні над імі: Камп’ютарны кантроль ведаў, трэнажор
Прадмет: Фізіка
Клас: 9
Тэма: Вектары. Дзеянні над вектарамі.
Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае

05.10.2011

У Мінску 24 верасня адбылася VІІІ справаздачна-выбарная асамблея Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы» і нацыянальная канферэнцыя «Пострэформавы стан беларускай адукацыі». У іх паўдзельнічалі педагогі і бацькі дзяцей з розных адукацыйных устаноў Беларусі.


05.10.2011

Агляд адукацыйных навін

- 8 кастрычніка: Песні філаматаў і філарэтаў у Наваполацкім дзяржаўным ліцэі >>>
- «Мужчына ў школе — гэта від, які вымірае...» >>>
- У Ліцэі БДУ пачаўся эксперымент з электроннымі кнігамі >>>
- Беларускія школьнікі згодны вывучаць Хрыста і Буду >>>
- У БДУ пачаў працу Інстытут нямецкіх даследаванняў >>>
- Дзе вучацца дзеці беларускіх рэктараў? У Еўропе! >>>

05.10.2011

«Мінская Школа Народных Танцаў Свету» адкрывае набор моладзі на навучанне па курсах ў межах тэатральных дысцыплін: 
- Школа агнявых мастацтваў: як зрабіць фаершоў, як круціць поі, як зрабіць працоўныя інструменты, як тэхнічна зарганізаваць выступ... 
- Школа традыцыйных танцаў Беларусі: танцы для асабістага задавальнення, якія можна прывезці на вяселле, святкаванне дня народзінаў, вечарыну беларускай культуры...
Студыя тэатру вуліцы: як выступаць на публіцы, як змагацца са сціпласцю, як зарганізаваць і зрэжысіраваць асабісты перфоманс, як рухацца, як і што казаць...
-  Школа старажытных танцаў: унікальныя танцы эпохі сярэдневечча, рэнесансу і ранняга барока – уся палітра сярэдневечнага і рэнесансавага жыцця ВКЛ...


05.10.2011

План-канспект урока. ІХ клас, першае паўгоддзе. Даслала Галіна Сухава, Віцебск.

05.10.2011


Першая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас (Мікола Гусоўскі, «Песня пра зубра»)
План-канспект урока.
Даслала Галіна Сухава, Віцебск.
Тып урока: урок тлумачэння новага матэрыялу.
Від урока : урок-дыялог з элементамі разважання.
ІХ клас, першае паўгоддзе

04.10.2011

Агляд адукацыйных навін

- Настаўнік года – 2009 прапанаваў стварыць інстытут настаўнікаў-метадыстаў >>>
- З-за выдатнікаў ВНУ штогод губляюць дзясяткі мільёнаў прыбытку >>>
- Лукашэнка лічыць неабходным дасканаліць атэстацыю педагогаў >>>
- Самыя нізкааплатныя ў Мінску – настаўнікі >>>
- У новай школе — адзін падручнік на некалькіх вучняў >>>

30.09.2011


Спадарыня Дона Фарэнкруг - памочнік намесніка дырэктара Appleton West High School (г. Эплтан, штат Вісконсін, ЗША). Да працы на адміністрацыйнай пасадзе была настаўніцай больш за 20 год.
Што патрэбна, каб стаць выдатным настаўнікам?.. Па-першае, неабходна разумець дзяцей. Неабходна разумець, чаму яны паводзяцца тым ці іншым чынам. Трэба ведаць, як даць з імі рады, як натхніць і зматываваць іх стаць такімі паспяховымі вучнямі, якімі яны могуць стаць.

Старонкі