Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.10.2011


Да ўвагі настаўнікаў пачатковых класаў!

«Метадычныя рэкамендацыі для настаўніка» да дапаможніка «Беларуская мова. 1 клас. Сшытак заданняў» аўтараў Н. А. Сайкоўскай, В. К. Страпко: прыкладнае тэматычнае планаванне вуснага курса «Падарожжа ў краіну роднай мовы», распрацоўкі па кожным уроку, разбор найбольш складаных заданняў.

11.10.2011

Агляд адукацыйных навін

- Сёння ў дзіцячых садках і школах Мінска ўключаюць абагрэў >>>
- Уступная кампанія: 5% абітурыентаў будуць адсейваць датэрмінова >>>
- Гомельскія школы вечарамі сталі фітнэс-клубамі >>>

10.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 11 лістапада 2011 г.
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2012–2013 навучальны год.
Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу аднаго семестра альбо навучальнага года займацца навукова-даследчай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
Да ўдзелу ў адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.


08.10.2011

Леанарда Юргілевіч, Народная Воля

Лепшым настаўнікам года стала выкладчыца англійскай мовы гімназіі г.Дзятлава Iнэса Зубрыліна
Я добра ведала яе дзядулю Дзмітрыя Ульянавіча і бабулю Яўгенію Іонаўну Новікавых. Абое працавалі настаўнікамі ў Дзятлаўскай сярэдняй школе №2, дзе цяпер якраз і месціцца гімназія. Бабуля выкладала гісторыю, а дзядуля і выкладаў, і быў завучам. На вялікі жаль, іх ужо няма ў жывых, але ў людской памяці засталася глыбокая павага і пашана за прыстойнасць, высокі прафесіяналізм, спагаду ў адносінах як да дзетак, так і да дарослых.
— Калі я была маленькая, бабуля ці дзядуля бралі з сабой у школу, бо дома не было з кім пакінуць. Садзілі на апошнюю парту і загадвалі сядзець ціхенька, слухаць уважліва, што кажуць вучні. Так на апошняй парце я і вырасла...


07.10.2011

Агляд адукацыйных навін

- Былы настаўнік геаграфіі падаў скаргу ў суд на прэзідэнта >>>
- 100 ідэй для Беларусі: «Разумны дом», «Школа юнага праграміста», «ІT-атрад», «Зялёны дом»... >>>
- З’явіўся студэнцкі планшэт за $35 >>>
- ЕГУ рыхтуе кадры для жыцця ў гэтым свеце  >>>

07.10.2011

У Мінску 24 верасня адбылася VІІІ справаздачна-выбарная асамблея Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы» і нацыянальная канферэнцыя «Пострэформавы стан беларускай адукацыі». У іх паўдзельнічалі педагогі і бацькі дзяцей з розных адукацыйных устаноў Беларусі.


06.10.2011

Міхаіл Кудзейка, па матэрыялах семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка»
З новага навучальнага года вучэбныя прадметы «Працоўнае навучанне», «Выяўленчае мастацтва» ў 3-ім класе ажыццяўляюць пераход на безадзнакавае навучанне, у якім сістэма кантролю і ацэнкі будуецца на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак.
06.10.2011

Сайт adu.by запрашае ўсіх ахвотных паўдзельнічаць у абмеркаванні падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ўстановамі агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.


06.10.2011

Агляд адукацыйных навін

- Бацькі падымаюць праблему працы дзяцей >>>
- Каб павысіць стыпендыі, ва ўніверсітэтах чакаюць распараджэння >>>
- Беларуска-кітайскі інавацыйны цэнтр створаць на базе БДУ >>>
-На Віцебшчыне 136 рэпетытараў і 80 тамадоў >>>

06.10.2011

Міхаіл Кудзейка, па матэрыялах семінара
«Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка»
Як бы мы не імкнуліся, выкарыстоўваючы рэпрадуктыўныя метады навучання, акцэнтаваць сваю ўвагу на стымуляванне развіцця творчых здольнасцяў дзяцей (вербальна, з дапамогай ацэньвання), мы можам казаць толькі аб магчымасцях развіцця здольнасцяў у рамках рэпрадуктыўнага навучання.
Гэтая сітуацыя нагадвае птушку ў клетцы.

Старонкі