Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
25.10.2011

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 10 лістапада 2011 г.

Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance» супольна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае да ўдзелу ў новым культурна-адукацыйным праекце «Адкрый для сябе Вільню!» (Discover Vilnius!) вучняў 10–11 класаў беларускіх школ.
Удзельнікам праекта будзе прапанаваная магчымасць наведаць перадкалядную Вільню 16–17 снежня 2011 года. Цягам двухдзённага візіту дзяўчаты і хлопцы з Беларусі атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з гістарычна-культурнай спадчынай Літвы, а таксама наведаць адукацыйныя інстытуцыі Вільні і проста файна прабавіць час!

25.10.2011

Марыя Верціхоўская. Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз. Мінск: «Тетра Системс», 2007. У кнізе рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання.

25.10.2011

Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз

Марыя Верціхоўская. Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз.
Мінск: «Тетра Системс», 2007.
Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання.
Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў вучэбным матэрыяле. У сучасных падручніках i дапаможніках, на думку аўтара, павінна быць толькі тое, што паўплывае на фарміраванне ў моладзі універсальнага погляду на беларускую духоўную культуру ўвогуле.

25.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 8 лістапада 2011 г. 

«Студэнцкая Рада» запрашае юрыстаў ва ўзросце 18 – 31, якія навучаюцца і практыкуюцца, для праходжання практыкі ў галіне правоў студэнтаў.
Цягам практыкі ўдзельнікі будуць працаваць з электроннымі зваротамі студэнтаў па пытаннях адукацыі, паступлення, атрымання ільготаў, моладзевай палітыкі, пераводу ў іншыя ВНУ і г.д.


25.10.2011

Агляд адукацыйных навін

- «Калі не хапае падручнікаў — бярэм у гарадскіх школ» >>>
- З Салігорску ў Бардо: «На факультэце ставяцца як да суайчынніцы» >>>
- Дыплом + пагоны: студэнтам яких ВНУ быць удвая выгадней >>>
- ТОП найлепшых замежных універсітэтаў, дзе вучыцца беларусам найтанней >>>

24.10.2011

- Дзеці-гэта наша ўсё: Чаму прафесія выхавальніка так нізка шануецца ў нашым грамадстве?..
- Якуб Колас на Ганцаўшчыне не настаўнічаў: Няма прарока ў сваёй Айчыне...
- Зваротны адлік: Эміграцыя адукаванай моладзі...
- Байкі пра сучасную гарадскую школу…
- Несапраўдная адукацыя...

24.10.2011

Як і ў мінулыя гады, Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў прапануе абітурыентам-2012 прайсці тэставанне ў тры этапы, першы з якіх адбудзецца ў кастрычніку – снежні 2011 года, другі – у студзені – лютым 2012 года, трэці – у сакавіку – красавіку.
Паводле інфармацыі РІКВ, тэставанне паводле жадання (без выдачы сертыфіката) для выпускнікоў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі, пройдзе на базе наступных устаноў адукацыі...

24.10.2011

Агляд адукацыйных навін

- Чаму рэпетытары не хочуць плаціць падаткі? >>>
- Язык і мова: адукацыйная дыскрымінацыя >>>
- Уступная кампанія: 5% абітурыентаў будуць адсейваць датэрмінова >>>
- Баранавіцкія школьнікі занялі ўсе прызавыя месцы на фэсце інтэлектуалаў >>>
- У Мінску адкрыўся ўніверсітэт без рэктара, заліковак і сесій >>>
- Студэнты БНТУ спяць у пальчатках, а ў віцебскіх інтэрнатах начуюць банкіры >>>

21.10.2011


Залатыя зярняты: Тлумачальна-перакладны слоўнік


Марыя Верціхоўская. Залатыя зярняты: Тлумачальна-перакладны слоўнік.
Мінск: «Пачатковая школа», 2009
Гэты дапаможнік стане сапраўдным сябрам для вучняў пры вывучэнні беларускай мовы, патлумачыць незразумелыя словы i нават праілюструе ix прыкладамі выкарыстання ў творах беларускіх аўтараў, што, безумоўна, дапаможа развіць у школьнікаў цікавасць да роднай мовы. Слоўнік змяшчае больш за 1500 слоў i адрасуецца вучням, ix бацькам, настаўнікам пачатковых класаў, выхавацелям дзіцячых садоў i груп падоўжанага дня.

21.10.2011

Верціхоўская M.I. Беларуская літаратура: Білеты ў пытаннях i адказах: 11 кл. Мн.: ТАА «Юніпрэс», 2002. Кніга ўяўляе сабой адзін з варыянтаў адказаў на пытанні білетаў выпускнога экзамену па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы.

Старонкі