Архіў навін
30 кастрычніка: 12.00 – 14.00
Спецыфіка развіцця адукацыі па-беларуску па-ранейшаму палягае на тым, што з года ў год задаюцца ўсё тыя ж «старыя пытанні пра галоўнае», лічаць арганізатары прэзентацыі з «Ліберальнага клубу».
Аб чым сведчыць статыстыка беларускай адукацыі? Наколькі статыстыка адлюстроўвае штодзённыя рэаліі вучняў і выкладчыкаў? Што і хто з’яўляецца «слабым звяном» ншай сістэмы адукацыі? Чаму сістэма адукацыі знаходзіцца ў стане сталых «рэформ-недарэворм-перарэформ»? Пра што гаворыць эканамічны аналіз беларускай сістэмы адукацыі?
Гэтыя і іншыя пытанні закрануць падчас прэзентацыі эксперты “Ліберальнага клуба” Мікіта Бяляеў, Антон Балточка, Васіль Корф, Аляксандр Апейкін.
Таццяна Шамякіна. Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ. Мінск: «Мастацкая літаратура», 2008.
Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.
Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ
Таццяна Шамякіна. Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ.
Мінск: «Мастацкая літаратура», 2008. Выдавецкая серыя «Бібліятэка школьніка».
Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.
Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтваральнай парадыгмы мастацкіх твораў. Метад аўтара своеасаблівы: сімбіёз навуковасці і мастацкай інтэрпрэтацыі, што робіць кнігу не столькі вучэбным дапаможнікам, колькі культуралагічным эсэ з выкарыстаннем надзвычай багатага матэрыялу ў галіне філалогіі.
Апошні тэрмін дадачы дакументаў – 30 лістапада 2011 г.
Youth Cultural Opportunity – чатырохтыднёвая праграма для беларускіх старшакласнікаў на час летніх вакацыяў, якая дае магчымасць пазнаёміцца з культурнымі і нацыянальнымі адметнасцямі ЗША.
Удзельнікі праграмы жывуць у амерыканскіх сем’ях і актыўна ўдзельнічаюць у жыцці горада, знаёмяцца з культурай ЗША і апавядаюць пра культурныя адметнасці Беларусі. Па сканчэнні побыту ў сям’і ўдзельнікі праграмы збіраюцца на 5-дзённым семінары ў Вашынгтоне.
Ад’езд запланаваны на канец чэрвеня 2012 г, вяртанне ў Беларусь – на канец ліпеня 2012 г.
29 кастрычніка ў Свіслачы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863 года. Збор каля касцёла ў Свіслачы з 11.00 да 11.30.
У праграме Фэста: малебен ў мясцовым касцёле; урачыстае ўскладанне кветак да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту; наведванне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся парэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх, побач з якой у 1997 годзе актывістамі дэмакратычнага руху быў усталяваны памятны крыж; канцэрт.
Агляд адукацыйных навін
- Дзеці не адчуваюць бар’ераў >>>
- БДУ: Кошты на адукацыю вырастуць. Невядома, наколькі ды калі >>>
- Рэктар БДУ ставіць за мэту ўвайсці ў топ-100 ВНУ свету >>>
- За камфорт у інтэрнатах студэнтам давядзецца даплаціць >>>
- Заўтра: Сяргей Харэўскі запрашае на бясплатную экскурсію па Рыме >>>
Агляд адукацыйных навін
- Лявон Баршчэўскі: Да класікаў літаратуры могуць залічыць тых, хто ўвогуле не «цягне» >>>
- Навукоўцы знайшлі побач сляды людзей і дыназаўраў >>>
- Мемарыяльная шыльда першаму рэктару БДУ Пічэту адкрылася на гістфаку (фота) >>>
- У Магілёўскай вобласці да 1859 падлеткаў прыстаўленыя адмысловыя БРСМаўцы >>>
- На Віцебшчыне выбіраюць найлепшага студэнтa >>>
- Рэктар з чорнага спіса Еўразвяза стаў сябрам Еўрапейскай акадэміі >>>
Заяўкі можна дасылаць да 9 лістапада 2011 г.
У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва праводзіцца конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў «Ода прадпрымальніку».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў, з выступамі ў падтрымку прадпрымальнікаў, якія спрыяюць развіццю прадпрымальніцкай культуры і падтрымліваюць ідэалогію развіцця прыватнай ініцыятывы. Выступ павіннен гучаць у вуснай форме на рускай або беларускай мове. Працягласць – да 5 хвілін.
1) Першы этап конкурсу – выступ перад журы. Журы выбірае 10 найлепшых удзельнікаў. 2) Другі этап конкурсу – размяшчэнне відэа. Запісы выступаў на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі. На працягу тыдня канкурсанты будуць ацэньвацца наведнікамі сайта. Пераможцы будуць вызначаныя ў дзвюх намінацыях: Прафесійны прамоўца і Пераможца паводле галасавання гледачоў. 3) Пераможцы змогуць выступіць на заключнай цырымоніі закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Мінску перад аўдыторыяй у 100 чалавек і атрымаюць каштоўныя прызы.
Працы можна дасылаць да 10 лістапада 2011 г.
У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва праводзіцца конкурс дзіцячага малюнка «Я – будучы прадпрымальнік».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 10 гадоў. У конкурсе ўдзельнічаюць малюнкі дзяцей, якія адлюстроўваюць іх бачанне асобы прадпрымальніка, яго працы, яго справы; асацыяцыі, якія ўзнікаюць у дзяцей, калі яны чуюць пра сваю справу.
У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці дзвюх узроставых падгруп: да 7 гадоў, ад 7 да 10 гадоў.