Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.11.2011

29 лістапада

У Мінску адбудзецца інфармацыйны дзень па прэзентацыі праграмы «TEMPUS» у Беларусі.
TEMPUS – праграма, фінансаваная Еўразвязам ды скіраваная на падтрымку працэсаў мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў краінах-партнёрах з Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Заходніх Балканаў. TEMPUS з’яўляецца часткаю еўрапейскіх палітычных праграмаў добрасуседства.
Інфармацыйны дзень адбудзецца 29 лістапада на адрасе: г. Мінск, вул.Маскоўская 15, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца ў 10.30.

11.11.2011

Артыкул Настаўніцкай газеты, прысвечаны настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Галіне Сухавай, а таксама яе метадычным распрацоўкам.

11.11.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 16 лістапада 2011 г. 

19–20 лістапада 2011 г. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» разам з «Цэнтрам ініцыятывы ЮНЕСКА» (Польшча), а таксама c Foundation for European studies запрашае паўдзельнічаць у Фестывалі НДА «NeGlectingObstacles» (Пераадольваючы перашкоды).
Вашы знаёмыя ездзяць у валанцёрскія летнікі, наведваюць семінары і варштаты, навучаюцца за мяжой, яны ўвесь час у курсе апошніх падзей, у іх шмат сяброў. Хто яны? Яны моладзь НДА, валанцёры трэцяга сектару! Фестываль НДА «NeGlectingObstacles» адкрые Вам бязмежны свет магчымасцяў!

10.11.2011

Матэрыял распрацавала Людміла Міхайлаўна Чарнякова (настаўніца музыкі ДУА «Гімназія г. Хойнікі»).

10.11.2011

Тэксты да аўдыёзапісаў да падручніка «Английский язык. 9 класс» аўтараў Л.М. Лапіцкай і інш. (2 чвэрць).

10.11.2011

Тэксты да аўдыёзапісаў да падручніка «Английский язык. 9 класс» аўтараў Л.М. Лапіцкай і інш. (2 чвэрць).

10.11.2011

Настаўнік-распрацоўнік матэрыяла: Чарнякова Людміла Міхайлаўна (настаўніца музыкі ДУА «Гімназія г. Хойнікі»).
Мэты: – стварыць умовы для паглыблення і абагульнення ведаў аб народных традыцыях сваёй Радзімы; – развіццё цікавасці да абрадаў, звачаяў народа, да нацыянальнай культуры; – садзейнічаць выхаванню пачуцця гонару за сваю багатую спадчыну, цікавасць да нацыянальнай культуры праз беларускі фальклор.

10.11.2011

Запрашаем на Вячоркі

08.11.2011

Адбылася прэм’ера новага кліпа гурта «Ляпис Трубецкой» – «Не быць скотам». Гэта першая песня ў гісторыі гурта, напісаная яе лідэрам Сяргеем Міхалком на вершы іншага аўтара – класіка беларускай паэзіі Янкі Купалы.

08.11.2011

Апошні тэрмін падачы твораў – 25 лістапада 2011 г.

ГМКГА «Талака» абвяшчае конкурс эсэ на тэму «Гомель у будучыні».
Мы прапануем вам задумацца над тым, якім будзе наш горад праз некалькі дзясяткаў або нават сотняў год.
Працы ўдзельнікаў конкурса будуць змешчаны на сайце Краязнаўчага сайт Гомеля і Гомельшчыны. Трох пераможцаў чакаюць флэшкі ёмістасцю па 4 GB і цікавыя кнігі.

Старонкі