Архіў навін
11 снежня
Запрашаем усіх зацікаўленых на прэзентацыю методыкі «Актыўная Ацэнка» і новых метадычных выданняў для педагогаў.
На прэзентацыі выступяць эксперты з Польшчы і Беларусі, беларускія настаўнікі, якія ўжо паспрабавалі працаваць паводле прынцыпаў «Актыўнай Ацэнкі».
Удзельнікі прэзентацыі абмяркуюць перавагі методыкі, шляхі і бар’еры для яе распаўсюду ў нашай школе. Прадугледжана правядзенне майстар-класа.
Апошні тэрмін падачы заявак – 16 снежня 2011 г.
У межах праграмы беларусы могуць падаваць заяўкі на стыпендыі для навучання ва ўніверсітэтах усёй Еўропы. Агулам на стыпендыі для беларускіх студэнтаў, якія выкажуць жаданне атрымаць адукацыю ў еўрапейскіх універсітэтах і вярнуцца пасля іх заканчэння ў Беларусь, вылучаны 3,6 мільёна еўра .
Праграма фінансуецца Еўрапейскім Звязам і адмініструецца Саветам Міністраў Паўночных краінаў. Стыпендыя мае пакрыць кошты навучання, кошты ўтрымання (1000 еўра на месяц для адной асобы) ды выдаткі на дарогу. Навучанне – на англійскай ці нацыянальнай мове краіны, у якой знаходзіцца абраны ўніверсітэт.
Таццяна Гусева, Салідарнасць
Спачатку пра слуцкае паўстанне дзецям гаварылі як пра злачынства супраць савецкай улады.
Пазней, у сярэдзіне 90-х школьнікаў вучылі па падручніках з бел-чырвона-белым сцягам на вокладцы, дзе паўстанню было прысвечана значнае месца ў асобным параграфе.
Ужо напрыканцы 90-х у падручніках мімаходзь узгадвалася пра Слуцкі збройны чын як пра гістарычны факт, тлумачылася, што не ўсе разумелі палітыку бальшавікоў. Літаральна некалькі радкоў было.
Зараз пра паўстанцаў у падручніках не пішуць, як быццам бы яго і не існавала. Зрэдку нехта са старшакласнікаў зацікавіцца і напіша на гэтую тэму рэферат. Цяпер такі час, калі падручнікі па гісторыі перапісваюцца раз на два-тры гады…
Апошні тэрмін падачы заявак – 18 снежня 2011 г.
Да ўдзелу ў моладзевым летніку ў Фінляндыі запрашаецца моладзь 1993 — 1996 гадоў нараджэння. Летнік з’яўляецца бясплатным для ўдзельнікаў (уключна з выдаткамі на праезд).
Асноўныя тэмы летніка: змена клімату; узнаўляльныя прыродныя рэсурсы і энергія; водныя рэсурсы; інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі; прыкладная матэматыка.
План-канспект урока, распрацаваны Марынай Дземядзюк (СШ №15 г. Брэста). Прадмет: Мая Радзіма Беларусь. Клас: 4.
Апошні тэрмін падачы заявак – 6 снежня 2011г.
Альтэрнатыўная моладзевая платформа аб'яўляе пра адкрыццё вакансіі галоўнага трэнера ў доўгатэрміновую адукацыйную праграму «Будзь на сувязі!».
Мэтай праграмы з'яўляецца падрыхтоўка рэдактараў сайтаў моладзевых недзяржаўных арганізацый для паляпшэння сувязі арганізацый з іх мэтавымі аўдыторыямі праз працу ў інтэрнэт.