Архіў навін
Хто ты гэткі?
Адбылася прэм’ера новага кліпа гурта «Ляпис Трубецкой» – «Не быць скотам». Гэта першая песня ў гісторыі гурта, напісаная яе лідэрам Сяргеем Міхалком на вершы іншага аўтара – класіка беларускай паэзіі Янкі Купалы.
«Я доўга не мог падступіцца да гэтага вершу, бо тут у некалькіх радках закладзены эпас і гісторыя цэлага народа, – распавядае Сяргей Міхалок. – Мяне ўразіла, што вершы, напісаныя шмат гадоў назад і на той час злабадзённыя ды сфакусаваныя на рэальным жыцці, і сёння гучаць вельмі актуальна».
PowerPoint прэзентацыя на верш Пімена Панчанкі. Выканала Kryscina, сайт Нашыя дзеткі.
Удакладненні наконт дэдлайну!
Youth Cultural Opportunity: Праграма для беларускіх старшакласнікаў
Апошні тэрмін дадачы дакументаў – 30 лістапада 2011 г.
generation.by
Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч патлумачыў, хто прымусіў школы перавесці выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі на рускую, а таксама прапанаваў праводзіць паседжанне парламента на беларускай.
«Аўтараў тут няма, а ініцыятары гэтай справы — канкрэтныя грамадзяне, якія нават у судовым парадку дамагаліся, каб гэтыя і некаторыя іншыя прадметы, уключна нават з беларускай літаратурай, выкладаліся на рускай мове. Іх аргумент, што ў нашай краіне дзвюухмоўе і яны разумеюць гэта, як права выбіраць мову. У мяне асабіста іншы падыход да гэтай праблемы».
Агляд адукацыйных навін
- Казімір Фарыно: У краіне няма праблемаў з беларускаю моваю >>>
- «Залатая«» абітурыентка не паддалася на ўгаворы і з’ехала вучыцца ў Варшаву >>>
- Рэктар БДУІР: Муамар Кадафі па-ранейшаму наш ганаровы доктар >>>
- Як зменіцца жыццё студэнтаў з 1 лістапада >>>
- Беларускіх выданняў паменела, і каштуюць кнігі цяпер даражэй >>>
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада 2011 г.
Польска-амерыканскі фонд свабоды, фонд «Borussia», Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і некаторых вобласцяў Расійскай Федэрацыі на стажыроўку ў Польшчу.
У праграме «Study Tours to Poland» могуць паўдзельнічаць студэнты: ва ўзросце ад 18 да 21 года (гады нараджэння 1990–1993), якія навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (Бранская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Ноўгарадская вобласць) і з’яўляюцца грамадзянамі гэтых краін; з высокімі паказчыкамі паспяховасці, актыўным удзелам у грамадскім жыцці.