Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
01.11.2011

Хочуць адлічыць? Не ведаеш, як размеркавацца? Новы «Кодэкс аб адукацыі» наганяе на цябе жах? Спецыялісты юрыдычнай кансультацыі «Студэнцкай Рады» дапамогуць разабрацца ў гэтых пытаннях!
У жніўні «Студэнцкая Рада» запусціла праект юрыдычнай кансультацыі студэнтаў па іх правах. Праект стартаваў у пілотным рэжыме. Звярнуцца па дапамогу і тлумачэнне мог кожны жадаючы асабіста ці праз форму на сайце. Паслуга кансультантаў – бясплатная.

01.11.2011

Агляд адукацыйных навін

- Міністэрства надзвычайных сітуацый хоча вярнуцца ў школьную праграму >>>
- Школьны музей у Гальшанах (фота) >>>
- Школы са «шведскім сталом» з’явяцца на Гомельшчыне >>>
- Павышанай стыпендыі хопіць толькі на 24 абеды >>>
- У наступным годзе студэнтаў БДУ чакае вялікі пераезд >>>

01.11.2011

Рэгістрацыя ўдзельнікаў на сайце конкурсу – з 15.11.2011 па 19.02.2012

У конкурсе могуць прыняць удзел навучэнцы і педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы базавай адукацыі, адукацыйныя праграмы сярэдняй адукацыі, а таксама праграмы факультатыўных заняткаў, рэалізаваныя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, незалежна ад іх падпарадкаванасці і формы ўласнасці.
Конкурс ладзіцца ў намінацыях: электронны адукацыйны рэсурс па вучэбным прадмеце; электронны сродак навучання ў спецыяльнай адукацыі; праектна-даследчая дзейнасць з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; выкарыстанне WEB 2.0 сэрвісаў у адукацыйным працэсе.

01.11.2011

Флэш-гульні для маленькіх, якія дапамогуць вывучыць літары, навучыцца чытаць склады, словы.

01.11.2011

Флэш-гульні для маленькіх, якія дапамогуць вывучыць літары, навучыцца чытаць склады, словы. Рэкамендуем педагогам-дашкольнікам, настаўнікам пачатковых класаў і бацькам. 

31.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лістапада 2011 г.

У Гродна пачынаецца пілотны курс для людзей, якія плануюць распачаць уласны бізнес.
Узяўшы ўдзел у курсе, вы даведаецеся пра тое, што трэба зрабіць, каб распачаць уласную справу, як ацаніць рынак і знайсці сваё месца на ім, як напісаць добры бізнес-план і дзе шукаць патрэбную для заснавання і вядзення камерцыйнай дзейнасці інфармацыю.
Асветніцкі курс па асновах прадпрымальніцтва ладзіцца ў межах ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.

31.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лістапада 2011 г.
 
Канферэнцыя ставіць сваёй мэтай абмеркаванне і прасоўванне ідэй і падыходаў грамадзянскай адукацыі, актуальных у дачыненні да сённяшняй грамадскай сітуацыі ў Беларусі. Апрача змястоўных пытанняў, удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць праблемы, звязаныя з дзейнасцю ў сферы адукацыі і асветы, а таксама пытанні ўдзелу ўсіх зацікаўленых бакоў у дзейнасці па грамадзянскай адукацыі.
На канферэнцыю запрошаны дакладчыкі з боку экспертнай супольнасці і супольнасці няўрадавых арганізацый Беларусі. Арганізатары спадзяюцца, што канферэнцыя стане важнай і прадуктыўнай падзеяй для працэсу развіцця грамадзянскай супольнасці РБ.
Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску 4–5 лістапада 2011 г. па адрасе: пр. Праўды 11. Іншагароднія ўдзельнікі атрымаюць магчымасць пражывання і кампенсацыі транспартных выдаткаў.

31.10.2011

Агляд адукацыйных навін

- Мінкультуры прафінансуе тэатральныя пастаноўкі паводле твораў беларускіх аўтараў >>>
- Арлоў прыбраў бы са школьнай праграмы «А хто там ідзе?» Янкі Купалы >>>
- Як павінен працаваць персанал школьнага медпункта >>>
- Скончыўшы Ліцэй пры БДУ, я быў найлепшай думкі пра беларускіх педагогаў... >>>
- У Гродне кадэты-школьнікі прынялі прысягу (фота) >>>
- Колішні прарэктар: «У калідорах БДУ людзі баяцца размаўляць адкрыта» >>>
- У «Нафтана» больш няма грошай на дзіцячыя сады? (дакумент) >>>

28.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 8 лістапада 2011 г.

Далучайся да грамадзянскай кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» Тут ты болей даведаешся аб візавым рэжыме і шляхах яго адмены, сустрэнеш аднадумцаў і сяброў, набудзеш карысны досвед працы ў грамадскіх арганізацыях, зможаш спалучаць падарожжы і актыўную грамадскую дзейнасць.
Праграма навучання ўключае: навучанне ў рамках двух аднадзённых трэнінгаў у Беларусі (папярэдне снежань 2011 – студзень 2012); удзел у семінары для валанцёраў у Літве (вясна 2012).

28.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 лістапада 2011 г.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з выдатнымі здольнасцямі і дасягненнямі з Беларусі, Казахстана, Кыргыстана, Македоніі, Малдовы, Палестыны, Сербіі, Туркменістана і Украіны для навучання на працягу аднаго года ў аспірантуры Кембрыджскага універсітэта па прадметах, якія адпавядаць патрэбамх краін:
- ахова навакольнага асароддзя;
- адукацыя; экалагічная навука;
- экалогія, грамадства, развіццё;
- экалагічная палітыка;
- гендэрныя пытанні;
- ахова здароў’я;
- грамадскае права.


Старонкі