Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
14.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лістапада 2011 г.

Праграма стыпендыяў і грантаў для выпускнікоў ВНУ імя Эдмунда С. Маскі (Muskie) – гэта праграма Бюро адукацыйных і культурніцкіх справаў Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША.
У стыпендыю ўваходзіць: візавая падтрымка (J-1), кошт праезду ў абодва бакі, штомесячная стыпендыя, ільготы пры медычным абслугоўванні, кошт адукацыі, абмежаваная кампенсацыя кошту кнігаў, супрацоўніцтва з выпускнікамі і магчымасць стажыроўкі.
Адукацыйныя кірункі: бізнес-адміністраванне, эканоміка, адукацыя, ахова навакольнага асяроддзя, міжнародныя справы, журналістыка, права, бібліятэказнаўства і інфармацыйная навука, грамадская адміністрацыя, ахова здароўя, грамадска-дзяржаўная палітыка.


13.10.2011

Агляд адукацыйных навін

- ГІМНазісты-актывісты >>>
- Дзяўчыну спрабуюць адлічыць з аспірантуры за грамадскую актыўнасць >>>
- Банкіры і будаўнікі «выжылі» ліцэістаў з інтэрната ў Віцебску >>>
- Студэнтам зробяць даплату ў памеры 65% ад стыпендыі >>>
- Студэнтаў будуць размяркоўваць на чацвёртым курсе >>>

13.10.2011

Адзіная беларускамоўная дзіцячая газета «Раніца» не ўключаная ў падпісны каталог на наступны год. Апошні яе нумар выйшаў у верасні. Цяпер яна стане ўкладкай у газеце «Переходный возраст«. Не ўключаны ў падпісны каталог налета і часопіс «Бярозка». Мяркуецца, што ён стане дадаткам да часопісу «Маладосць». Раней, як вядома, зачынілі «Чырвоную змену». Пытаннем: чаму эканомяць на беларушчыне? – задаюцца чытачы, журналісты, выкладчыкі, навукоўцы, грамадскія дзеячы.


13.10.2011

З пошты рэдакцыі «Нашай Нівы»

Гэты ананімны верш перадалі ў рэдакцыю «Нашай Нівы» настаўнікі адной са школ. «Запавету настаўніка», выкананаму ў добрых традыцыях ананімнага беларускага твора, ужо гадоў з 30, як не больш – чытачы ўдакладняюць, што яшчэ ў далёкія 80-я яго прывозілі з настаўніцкіх курсаў і дэкламавалі ў сяброўскіх кампаніях:
Як памру, то пахавайце
Мяне каля школы.
На педсавеце не карайце
Больш мяне ніколі...



12.10.2011

Мікола Бугай, Наша ніва – інф. Viacorka.livejournal.com
Дачка Вінцука Вячоркі выпісвала газету «Раніца» два гады, расказвае ён у сваім блогу. Падпісаўшыся на «Раніцу», мы заадно куплялі індульгенцыю ад абавязковае падпіскі на расейскамоўнага «Юного спасателя», да якой змушаюць у школах.
«І вось я падаю ў паштовае акенца паперку з нумарам паштовага індэксу «Раніцы», — расказвае ён. — Паштарка рыецца ў камп’ютары і кажа: такога індэксу няма. Паказваю іхны ж каталог: а ёсць. Яна да начальніцы. У выніку доўгага высвятлення заяўляюць мне, што з кастрычніка газэта закрытая.
Званок калегаў з Таварыства беларускай школы ў рэдакцыю «Настаўніцкай газеты», выдаўца «Раніцы», быў надзвычай выніковы. Там патлумачылі, што апошнюю закрываюць з прычыны… эканамічнага крызісу!


12.10.2011

Агляд адукацыйных навін

- Як школьнікаў завабліваюць у акцябраты >>>
- Настаўніцу ўзялі толькі паштальёнкай >>>
- Куды знік Кот Леапольд? >>>

12.10.2011

Электронны дапаможнік па выяўленчым мастацтве.
Аўтар – Ірына Альхоўская.
На беларускую мову адаптавала – Наталля Аржанава.

12.10.2011

Малюем мухамор – крок за крокам

Электронны дапаможнік па выяўленчым мастацтве. 
Аўтар – Ірына Альхоўская.
На беларускую мову адаптавала – Наталля Аржанава.

12.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 19 кастрычніка 
526_bacu.jpgРэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» сумесна з Інтэрнэт-праектам KARIERA.BY ў кастрычніку-снежні 2011 года праводзіць у г. Мінску курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў weekend»:
- 22 кастрычніка (субота) і 23 кастрычніка (нядзеля): тэма «Роля грамадскіх аб’яднанняў у жыцці грамадства»;
- 12 лістапада (субота) і 13 лістапада (нядзеля): тэма «Уводзіны ў праектны мэнэджмент»;
- 3 снежня (субота) і 4 снежня (нядзеля): тэма «Тэхналогіі web 2.0 для развіцця сувязяў з грамадскасцю».
Па сканчэнні навучальнага курса выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе.


11.10.2011

«Метадычныя рэкамендацыі для настаўніка» да дапаможніка «Беларуская мова. 1 клас. Сшытак заданняў» аўтараў Н. А. Сайкоўскай, В. К. Страпко: прыкладнае тэматычнае планаванне вуснага курса «Падарожжа ў краіну роднай мовы», распрацоўкі па кожным уроку, разбор найбольш складаных заданняў...

Старонкі