Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
24.04.2009


«Казкі беларускія» — новая спроба паспрыяць выхаванню дзетак на роднай мове, дапамагчы бацькам лёгка, за чытаннем баек і жартаў, пераадольваць моўны бар’ер і прывучаць дзяцей да самога гучання мовы.


Апроч казак, якіх з кожным днём на старонцы будзе большаць на адну, рэсурс прапануе прымаўкі, конкурсы, сцэнкі, анекдоты, загадкі, скарагаворкі, калыханкі, прыпеўкі, лічылкі і розныя дапаможнікі для беларускіх бацькоў. Пакуль што на сайце няма і паловы таго, што запланавана змясціць тут з цягам часу. Напрыклад, укладальнікі збіраюцца выкладаць беларускамоўныя дзіцячыя кніжкі, якія будзе можна спампоўваць. Зараз на «Казках» прапануецца спампаваць толькі адну кніжку — «Чытанку для дзіцячага сада», створаную мовазнаўцамі Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім адмыслова для беларускамоўнага малога. Апроч таго, на сайце будуць з’яўляцца апошнія навіны, якія тычацца выхавання дзяцей — усё, што знойдзецца па іншых інфармацыйных крыніцах пра дзяцей і бацькоў.


Стваральнікі гэтага рэсурсу — таксама бацькі, якім надакучыла чакаць, пакуль «прафесійныя сілы» зацікавяцца дзіцячымі справамі. Таму сама старонка выглядае крыху па-хатняму, трапляюцца і апіскі, і памылкі. Відавочна, зараз самы час лінгвістам далучыцца да ініцыятывы. Адначасова да ўдзелу ў «Казках» запрашаюцца проста ўсе зацікаўленыя — тут можна зарэгістравацца і пакідаць уласныя каментары і творы.


Ад звычайных дзіцячых казак рэсурс адрозніваецца «інтэрнэт-фарматам» матэрыялаў, вялікімі яскравымі ілюстрацыямі да кожнага артыкула, адзначаюць стваральнікі старонкі. Адкрыўшы старонку на ноўтбуку, можна чытаць казку на ноч адразу з манітора, разам разглядаючы малюнкі.


Адрас сайта – http://kazki.by/


Паводле naviny.by




24.04.2009

Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай рэспублікі


Нацыянальная стыпэндыяльная праграма Славацкай Рэспублікі прызначаная для паляпшэння абмену студэнтамі, аспірантамі, выкладчыкамі ВНУ і навукавымі супрацоўнікамі, для стажыровак у славацкіх ВНУ і навукова-даследчых інстытутах.


Прэтэндэнтамі на стыпендыю могуць стаць грамадзяне Беларусі.


Сума штомесячнай стыпендыі:

– для студэнтаў ВНУ – 240 еўра,

– для аспірантаў – 470 еўра,

– для дацэнтаў – 835 еўра,

– для прафесараў – 1000 еўра,

– для навуковых супрацоўнікаў: малодшых – 670 еўра, кандыдатаў навук – 835 еўра, старэйшых навуковых супрацоўнікаў – 1000 еўра.

Ан-лайн сістэма для заявак адчыненая на сайце www.scholarships.sk 6–8 тыдняў да апошняга тэрміну падачы заявак.




24.04.2009

Media Bar Camp 2009

5–7 чэрвеня 2009 году ў Літве адбудзецца другі міжнародны MediaBarCamp, прысвечаны праблемам новых медый і медыяактывізму.


Асноўная мэта правядзення MediaBarCamp 2009 – стымуляваць развіццё новых міжнародных медыяпраектаў з выкарыстаннем тэхналогій новых медыя.


Чакаецца, што ў MediaBarCamp 2009 прымуць удзел каля 150 чалавек з Беларусі, краін Балтыі, Украіны. Праграма фэсту будзе сфармаваная з прэзентацый і выступаў удзельнікаў. Асаблівая ўвага будзе нададзеная альтэрнатыўным інфармацыйным медыяпраектам і іх стваральнікам.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 мая 2009 году.


Загэгістравацца ан-лайн можна на сайце: http://mediabarcamp.com/2009/registration/


Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: http://mediabarcamp.com/2009/


Паводле рассылкі belngo.info




24.04.2009

Праект па грамадзянскай журналістыцы

Цікавішся жыццём грамадства? Хочаш навучыцца пісаць матэрыялы пра тое, што хвалюе людзей, пазнаёміцца з тым, як гэта робяць актыўныя маладыя людзі ў Польшчы і Германіі? Жывеш у Гародні і маеш ад 18 да 25 год?


Тады не спі ў шапку – заяўляйся ў праект па грамадзянскай журналістыкі!


Праект складаецца з трох частак:


У час трэнінга “Асновы грамадзянскай журналістыкі” (Гродна, 5–6 мая, з 17.00 да 20.00) ты даведаешся пра тое, што такое грамадзянская журналістыка, як рыхтаваць матэрыялы, прысвечаныя жыццю грамадства, праблемам, якія хвалююць людзей. Па выніках трэнінга і выканання хатняга задання будзе сфармаваная група, якая возьме ўдзел у наступным этапе праекта – тыднёвым адукацыйным візіце ў Польшчу (канец ліпеня – пачатак жніўня).


Удзельнікі адукацыйнага візіта разам са сваімі маладымі польскімі калегамі наведаюць рэдакцыі студэнцкага радыё Жак, часопіса таварыства “Грамадзянін”, Грамадзянскага тэлебачання, атрымаюць досвед выкарыстання інавацыйных методык у стварэнні і распаўсюдзе матэрыялаў (у тым ліку – радыёпраграм), прысвечаных падзеям грамадскага жыцця і праблемам, якія хвалююць людзей.

Фінальным этапам праекта (лістапад) стане інтэрнэт-канферэнцыя, прысвечаная вынікам праекта і перспектывам яго працягу.




22.04.2009

Міжнародная школа ў Венгрыі

Міжнародная летняя школа ў Венгрыі запрашае да ўдзелу студэнтаў з розных краінаў. Школа адбудзецца з 19 чэрвеня па 1 ліпеня 2009 году.


Тэма — сучасныя падзеі ў Еўропе ды ў свеце з фокусам на Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (уключна з Балканамі і пост-савецкімі краінамі).


Апошні тэрмін падачы заявак: 15 мая 2009 году.


З праграмай летняй школы можна пазнаёміцца на старонцы універсітэту: http://european-studies.hu/?page_id=131.


Дадатковая інфармацыя – на сайце: http://european-studies.hu/?page_id=81


Паводле рассылкі belngo.info




22.04.2009

Узнагарода Рональда Вайзера для навучання і даследаванняў

Узнагарода Рональда Вайзэра для навучання і даследванняў ўлучае ў сябе кароткатэрміновы даследніцкі візіт у Мічыганскі універсітэт, ЗША, у красавіку-верасні 2010 году.

Апліканты мусяць выдатна валодаць англійскай мовай.


Апошні тэрмін падачы заявак: 30 кастрычніка 2009 году.


Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: http://www.afpwebfolio.org/files/2008–09/Development%20Award%20Poster%2009_2.pdf


Паводле рассылкі belngo.info




22.04.2009

Летнік для моладзі ў запаведніку «Халодны яр» ва Украіне

Кааліцыя Моладзевых грамадскіх арганізацый «Молода Черкашчына» абвяшчае конкурс на ўдзел у летніку для лідэраў моладзевых арганізацый з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Малдовы, Літвы і Эстоніі «Новыя краіны-старыя суседзі".


Летнік адбудзецца ў маляўнічым месцы запаведніка Халодны Яр, сяло Мельнікі, Чыгірынскага раёну, Чаркаскай вобласьці з 3 па 8 ліпеня. Праграма летніка прадугледжвае камунікаванне, абмен досведам, культурныя прэзентацыі краінаў-удзельніц, экскурсійныя праграмы. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца наладжванне супрацоўніцтва паміж рознымі грамадскімі арганізацыямі, распрацоўка міжнародных моладзевых ініцыятываў.


Выдаткі на праезд да месца летніка, пражыванне і харчаванне будуць аплочаныя арганізатарамі.


Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца моладзевыя актывісты ва ўзросце ад 18 да 30 год.


Працоўная мова мерапрыемства – руская, але веданьне англійскай мовы будзе лічыцца прыярытэтам.


Апошні тэрмін падачы заявак: 10 мая 2009 году.


Больш падрабязную іфармацыю пра летнік і форму заяўкі глядзіце ў файлах konkurs.doc і anketa.doc.


Паводле рассылкі belngo.info




21.04.2009

Да ўвагі школьных рок-гуртоў

Шанец для маладых музыкаў: летняя складанка ад Студфармату і Беларускай Музычнай Альтэрнатывы.

Выданне музыкі на дыску — мара для кожнага маладога гурта, і апошнім часам такіх магчымасцяў для калектываў усё больш. У Мінску рыхтуецца новая музычная складанка пазітыўнай і эксперыментальнай музыкі, да ўдзелу ў якой запрашаюцца ўсе ахвотныя ды амбітныя.


Такія салянкі — не навіна ў беларускай музыцы, але цяпер арганізатары мэтаскіравана жадаюць адшукаць новыя таленты і зоркі кватэрнікаў і выступаў у пабах. Можна чакаць, што яны вас знойдуць, а можна даслаць свой запіс на пошту. Патрабаванні да стылю творчасьці даволі шырокія: музыка мае быць пазітыўнай і не вельмі цяжкай, а песні маюць выконвацца на беларускай мове. Рок, ска, рэггі, любыя эксперыменты вітаюцца.


Прадусара для сябе знайсці цяжка, але якому музыку лёгка ў Беларусі? Зараз выйсці ў сьвет вам дапамогуць StudFarmat і БМА. Запісы і інфармацыю пра сябе можна дасылаць на пошту studfarmat@gmail.com да 5 мая.


Паводле Нашай Нівы




17.04.2009

Тры вольныя месцы ў беларускім садку

Засталіся 3 вольных месцы (17 запісалася, магчыма 20 чалавек) у групе 3‑4 год у дзіцячым садку №570 па вул.Чайлыткі 8, тэрмін звароту — па жнівень 2009 г. Кантакт — +375 29 395 73 99 Дар’я

Паводле Нашай Нівы




17.04.2009

Стыпендыі на навучанне і даследчую дзейнасць у Нарвегіі

Нарвежскі ўрад заснаваў стыпендыі, якія спрыяюць абмену дактарантамі/аспірантамі і маладымі даследчыкамі з іншых краін. Стыпендыі адчыненыя ва ўсіх галінах, у тым ліку прыкладное і выканаўчае мастацтва. Іх можна атрымаць у акрэдытаваных нарвежскіх універсітэтах, даследчых інстытутах, каледжах і іншых арганізацыях універсітэцкага ўзроўню.


Стыпендыя пакрывае выдаткі на дзесяцімесячнае прыбыванне ў Нарвегіі. Іх могуць атрымаць дактаранты, аспіранты і спецыялісты, якія атрымалі ступэнь доктара, кандыдата не болей за 6 гадоў таму. Кандыдаты мусяць валодаць англійскай альбо нарвежскай (дацкай, шведскай) мовамі.

Стыпэндыі даюцца на 1–10 месяцаў цягам аднаго навучальнага году. Асенні семестр – з сярэдзіны жніўня да сярэдзіны снежня, веснавы – з сярэдзіны студзеня да сярэдзіны чэрвеня. Памер стыпендыі – 12 000 нарвежскіх кронаў у месяц для дактарантаў і 15 000 кронаў для кандыдатаў навук. Акрамя таго, пры доўгім прыбыванні вылучаецца 10 000 кронаў на абсталёўванне.

Штогод стыпендыі вылучаюцца прыкладна на 8 млн.кронаў і іх атрымліваюць каля 100 чалавек.

Да заявы на стыпендыю неабходна прыкласьці запрашэнне нарвежскага боку.

Апошні тэрмін падачы заявак: 22 красавіка 2009 году.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Міждзяржаўнай асацыяцыі паслядыпломнай адукацыі па тэл. 495 434–24–38.


Паводле рассылкі belngo.info




Старонкі