Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
24.12.2008


Прануем завітаць на новы і адметны краязнаўчы сайт, створаны гомельскай суполкай «Талака». На старонках можна знайсці багата інфармацыі на разнастайныя тэмы, датычныя гісторыі, культуры, мовы і сучаснага жыцця Гомельскага краю.


Асаблівую ўвагу варта звянуць на адмысловую старонку для настаўніка, дзе размешчаны матэрыялы па гісторыі Гомельшчыны часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, сцэнары краязнаўчых гульняў ды інш.

Адрас сайта – http://nashkraj.info.

23.12.2008

Новы год у Гомелі

Дзед Мароз (Святы Мікалай) і яго сябры павіншуюць Вас і вашых дзетак з Калядамі і Новым годам.

Весела, яскрава, па-беларуску! Песні, скокі, гульні, загадкі.

Тэл. (029)3296196, 6562229, 711784.


Паводле nashkraj.org

23.12.2008

Конкурс эсэ для гомельцаў

ГМКГА “Талака” абвяшчае конкурс творчых работ “Чалавек, якім я ганаруся”. Удзельнікам конкурса прапануецца распавесці пра чалавека, які выклікае павагу і захапленне. Героем эсэ можа быць як вядомы, так і невядомы чалавек, які нарадзіўся ці жыў на Гомельшчыне.

Аб’ём творчай працы павінен быць не менш за 1 стандартную старонку друкаванага тэкста. Да разгляду прымаюцца толькі арыгінальныя працы. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе ахвотныя. Усе ўдзельнікі конкурса атрымаюць памятныя сувеніры ды падарункі, а галоўны пераможца – мабільны тэлефон.

Просьба дасылаць работы да 16.01.2009 на адрас talaka08@gmail.com. Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script.

Усе работы будуць размешчаны на гомельскім краязнаўчым сайце http://nashkraj.info..

Разам з творчай работай неабходна даслаць наступныя звесткі:

• імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм),

• поўная дата нараджэння,

• зваротны электронны адрас,

• пажадана кантактныя тэлефоны

Даведкі па тэлефоне 3416694(velcom), 5660665(MTS) Ларыса Шчыракова


23.12.2008

Летння адукацыйная школа ў Галандыі

Універсітэт у г.Утрэхт абвяшчае набор на штогадовую летнюю школу. Праграма будзе насычаная адукацыйнай часткай па розных профілях: культура, сацыялогія, мовы, навука, права, эканоміка і інш., за выкананне якіх можна атрымаць акадэмічныя крэдыты. Удзеьнікаў чакаюць спартовыя спаборніцтвы, экскурсіі, фестывалі.

Утрэхтская летняя школа будзе праходзіць цягам ад аднаго да шасьці тыдняў.

За падрабязнай інфармацыяй і тэрмінамі сачыце праз сайт www.utrechtsummerschool.nl

Паводле рассылкі belngo.info


22.12.2008

Таварыства беларускай школы ладзіць калядныя рэйды па школах
Урачыстыя віншаванні з Калядамі і Новым годам ад імя Таварыства беларускай школы першымі атрымалі сёння настаўнікі беларускамоўнай сярэдняй школы №60 і гімназіі №14. Павіншаваць настаўнікаў са святамі прыехалі старшыня аганізацыі Алесь Лозка і яго намесніца Тамара Мацкевіч.
Кожная школа атрымала ў падарунак набор метадычнай, мастацкай і гістарычнай літаратуры, дыскі, беларускія сувеніры. Лепшыя настаўнікі былі асабіста ўзнагароджаныя ганаровымі дыпломамі ТБШ за ўнёсак ў развіццё беларускамоўнага навучання і адмысловымі настаўніцкімі кубкамі ад сайта Nastaunik.info. Акрамя таго, яны атрымалі падарункі ад агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма!»
"Ідэя каляднага віншавання ўзнікла некалькі месяцаў таму. Мы хацелі хоць крыху ўзняць настрой нашым настаўнікам, замучаным бясконцымі рэформамі і праверкамі, а таксама нагадаць, што існуюць арганізацыі, якія створаныя не для таго, каб кантраляваць настаўніка, а каб дапамагаць яму," – зазначыла Тамара Мацкевіч. Алесь Лозка дадаў, што ў бліжэйшы час плануецца наведаць усе беларускамоўныя школы і садкі Мінску.
Да фармавання падарункаў школам далучыліся грамадскае аб'яднанне «Цэнтр Супольнасьць», Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», кампанія “Будзьма” і аб'яднанне бацькоў з Беласточчыны «АБ-БА».
Фотарэпартаж глядзіце тут

20.12.2008

Новыя матэрыялы па беларускай мове і літаратуры на сайце Нацыянальнага інстытуту адукацыі
На сайце adu.by Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры прапануюцца наступныя творы:
Мрый «Запіскі Самсона Самасуя»;
Я. Баршчэўскі «Плачка», «Сын Буры»;
М. Зарэцкі «Ворагі", «Кветка пажоўклая»;
П. Броўка «Будзем сеяць, беларусы!», «Надзя-Надзейка», «Родныя словы», «Александрына», «Вось і лета сышло», «А ты ідзі..»;
М. Танк «Працягласць дня і ночы»;
А.

19.12.2008

Беларуская навучэнка перамагла ў «Дэбатах»

Марыяна Мірчук разам са сваёй камандай заняла ІІІ месца на міжнародным турніры па інтэлектуальнай гульні “Дэбаты”, які прайшоў у Чарнагорыі. У турніры ўдзельнічалі нацыянальныя зборныя каманды з 8 краін, а таксама з міжнароднага каледжа, дзе навучаецца Марыяна. А далучылася дзяўчына да “Дэбатаў” у Светлагорску (Гомельская вобласць).

Як распавяла Марыяна, “Дэбаты” – гэта гульня, дзе спаборнічаюць два бакі, якія адстойваюць розныя погляды на адну і тую ж праблему. У многіх краінах “Дэбаты” папулярныя сярод старшакласнікаў і студэнтаў. У кожнай камандзе – па 3 ўдзельнікі. Зараз Марыяна навучаецца ў Каледжы міжнароднай супольнасці ў г. Мостар (Боснія і Герцагавіна). Разам з беларускай у яе камандзе выступілі навучэнцы Клэр Чан-Кэй Ман з Кітаю і Себасцьян Дэбрувэр з Бельгіі.

На турніры ўдзельнікі адстойвалі альбо абвяргалі сцвярджэнні “Рэлігійныя святы не мусяць прызнавацца дзяржавай”, “Глабалізацыя стварае галечу” і “Элітарны турызм прыносіць больш карысці, чым масавы”. Па словах Марыяны, ніхто не чакаў, што яе каманда, якая прыехала на турнір “паглядзець і навучыцца”, пройдзе ў фінал і апярэдзіць многія нацыянальныя зборныя, якія маюць вялікі досвед удзелу ў “Дэбатах”.

“Дэбаты” маюць сваёй мэтай навучаць культуры дыскусіі, што асабліва карысна для грамадска-актыўнай моладзі. У Светлагорску М. Мірчук удзельнічала у маладзёвай суполцы Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. 2 гады таму дзяўчына ўпершыню выступіла ў “Дэбатах”, якія ў светлагорскім цэнтры пазашкольнай працы праводзяць студэнты са Славакіі.




17.12.2008


У новым выпуску настаўніцкага бюлетэне вы знойдзеце вяікі артыкул Тамары Мацкевіч, прысвечаны школьным сайтам. Сёння большасць школ маюць свае старонкі, створаныя ці то з уласнай ініцыятывы, ці для атрымання пэўных дывідэнтаў ад начальства за «прасоўванне інфармацыйных тэхналогій». Але ці здольныя стваральнікі школьных сайтаў глянуць далей за напрацаваныя шаблоны і расійскія напрацоўкі?

Аб гэтым і іншым чытайце ў новым нумары тут



17.12.2008


Бюлетэнь «Настаўнік.info» №7

У новым выпуску настаўніцкага бюлетэня вы знойдзеце вяікі артыкул Тамары Мацкевіч, прысвечаны школьным сайтам. Сёння большасць школ маюць свае старонкі, створаныя ці то з уласнай ініцыятывы, ці для атрымання пэўных дывідэнтаў ад начальства за «прасоўванне інфармацыйных тэхналогій». Але ці здольныя стваральнікі школьных сайтаў глянуць далей за напрацаваныя шаблоны і расійскія напрацоўкі?

Аб гэтым і іншым чытайце ў новым нумары тут



17.12.2008

20-я Міжнародная летняя школа па правах чалавека

Хельсінкскі Фонд па Правах Чалавека аб'яўляе набор на 20-ю Міжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая будзе праходзіць у Варшаве-Мядзешыне з 20 па 27 чэрвеня 2009 году.

Да ўдзелу ў школе мы запрашаем актывістаў праваабарончых няўрадавых арганізацый, супрацоўнікаў ВНУ, а таксама прадстаўнікоў органаў публічнай улады і ўстаноў, што вядуць дзейнасць, звязаную з правамі чалавека, з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і СНД, якія раней не прымалі ўдзел ў летніх і зімовых школах па правах чалавека, арганізаваных Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека. Кандыдаты павінны мець вышэйшую адукацыю або быць на апошнім курсе ў вышэйшай навучальнай установе. У нашу праграму ўключаныя лекцыі і практычныя заняткі па тэмах: гісторыя і філасофія правоў чалавека, унутраныя і міжнародныя сістэмы абароны правоў чалавека, а таксама некаторыя асобныя правы.

Лекцыі будуць праводзіцца вядомымі прафесарамі і экспертамі ў галіне правоў і міжнароднага права.

Чытаць падрабязней




Старонкі