Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.08.2007

Цудоўны сайт на беларускай і англійскай мовах. Прычым тэкст падаецца адначасова на агульнай старонцы для зручнасці. Утрымлівае навуковы матэрыял, выкладзены даступнай мовай, бібліяграфію, цудоўныя малюнкі, тэрміналагічныя спасылкі. Будзе карысны настаўнікам і зацікаўленым вучням і студэнтам, якія хочуць быць уключаныя ў сусветную адукацыйную і навуковую прастору.
Адрас сайта : http://www.ehd.org/resources_bpd_documentation.php?language=10

28.08.2007

Дзе ўзяць праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання?
На сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі з'явіліся праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Запампаваць праграмы можна тут .
Праграмы заняткаў па інтарэсах, факультатыўных заняткаў і курсаў па выбары (у аўтарскай рэдакцыі) таксама можна спампаваць адсюль, з гэтага ж сайту.

28.08.2007

ТЫДНЁВАЯ ПАЕЗДКА Ў ЧЭХІЮ ДЛЯ АКТЫВІСТАЎ БЕЛАРУСКІХ ГРАМАДСКІХ ЭКАЛАГІЧНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ
З 29.10.2007 па 03.11.2007  Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» будзе праводзіць адукацыйны візіт для беларускіх грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх звязана з аховай навакольнага асяроддзя, з мэтай іх знаёмства з чэшскімі арганізацыямі экалагічнага кірунку і іх праектамі.  У рамках візіту ўдзельнікі змогуць сустрэцца з актывістамі чэшскага “Greenpeace” (www.greenpeace.cz),аб'яднання «Тэрэза» (эка-праекты ў школах, фармаванне пачуцця адказнасці за навакольнае асяроддзе ў моладзі, www.terezanet.cz), незалежным сацыяльна-экалагічным рухам (www.nesehnuti.cz), прадстаўнікамі Інстытута эка-палітыкі (www.ekopolitika.cz), эка-юрыдычнай кансультацыі (www.eps.cz) і шматлікімі іншымі арганізацыямі,  даведацца пра  іх дзейнасць, наладзіць кантакты для далейшага супрацоўніцтва. 
Зацікаўленым у стажыроўцы просьба  даслаць сваё кароткае рэзюмэ (1 старонка) і дэталёвы матывацыйны ліст (1–2 старонкі) на беларускай, рускай або англійскай мове на адрас  stypendyi@seznam.cz  (з пазнакай тэмы: eco_visit_CR).


Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30.09.2007

28.08.2007

Цэнтральна-Еўрапейскі Універсітэт (CEU) і Open Society Institute (OSI) абвяшчаюць набор для ўдзелу ў праграме стажыровак JUSTICE INITIATIVE FELLOWS у 2008–2010 гг.
Праграма накіраваная на далейшае развіццё сеткі юрыстаў і актывістаў, якія працуюць над праблемамі правоў чалавека на міжнародным узроўні. Патэнцыйныя студэнты павінныя быць вылучаныя на ўдзел у праграме адной з НДА, якая непасрэдна займаецца пытаннямі правоў чалавека. Праграма ўяўляе сабой двухгадовую праграму навучання і стажыровак: першы год праходзіць за атрыманнем магістарскай ступені права ў Цэнтральна-Еўрапейскім Універсітэце, Будапешт, Венгрыя, а другі год – у працы ўнутры той арганізацыі, што намінавала студэнта. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2008 г. Падрабязнасці глядзіце на сайтах: http://www.justiceinitiative.org  і http://www.ceu.hu/legal/osji_prog.html  

27.08.2007

Навіны адным радком
- Нідэрланды прапанавалі беларускім студэнтам мільён еўра >>>
- На Віцебшчыне знікла апошняя беларускамоўная гарадcкая школа >>> 
- Настаўнік Рыгор Шарыпкін прэзентаваў сваю кнігу «Гісторыя Залескай школы» >>>
- У БДУ працуе «гарачая лінія» па засяленні ў інтэрнаты. Тэлефон 209–52–99 з 8.30 да 18.00.>>>
- Самыя дарагія падручнікі ў 9 класе беларускай школы, а самыя танныя – у 3 класе. >>>
- У Карэлічах бацькі ўзбунтаваліся супраць аддзелу адукацыі >>>
- Гарадзенцы — пра падрыхтоўку да школы >>>
- Выпадкі з жыцця абітурыентаў з Вілейкі >>>
- Моладзь БНФ заклікае перайменаваць сувораўскую вучэльню ў гонар Канстанціна Астрожскага >>>
- Выдадзены двухтомнік Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя настаўнікі Беларусі. 1917–1954 гады» >>>

27.08.2007

У дапамогу да падрыхтоўкі свята першага званка 
   Настрой ва ўсіх цудоўны гэткі:
   У руках дзяцей жывыя кветкі,
   Усмешак промні у вачах.
          Сышліся класныя сямейкі
          На урачыстую лінейку.
          Званочак весела гучыць
...
                                  В. Жуковіч
Прапануем падборку вершаў пра школу, загадак, прымавак на тэму першага верасня, першага званка, школы. Падборку зрабіў Сяргей Сівы з г. Валожына. Карыстайцеся, калі ласка.

Спампаваць (DOC, 38Kb)

27.08.2007

Прапануем падборку вершаў пра школу, загадак, прымавак на тэму першага верасня, першага званка, школы. Падборку зрабіў Сяргей Сівы з г. Валожына. Карыстайцеся, калі ласка.
Спампаваць (DOC, 38Kb)

27.08.2007

Як дзеці з настаўнікамі адкапалі стары горад.
Некалькі гадоў таму жыхар Светлагорска Васіль Коваль, які вядомы ў горадзе як мастак-аматар, паказаў мясцовым краязнаўцам з грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) зямляныя валы на ўскраіне Якімаўскай Слабады. Маючы ў гэтай вёсцы дачу, спадар Коваль даведаўся пра іх ад мясцовых жыхароў. Ніхто з вяскоўцаў не мог сказаць, калі былі насыпаныя гэтыя валы. Такі факт указваў на даўняе паходжанне зямляных умацаванняў.

27.08.2007

Як дзеці з настаўнікамі адкапалі стары горад
Некалькі гадоў таму жыхар Светлагорска Васіль Коваль, які вядомы ў горадзе як мастак-аматар, паказаў мясцовым краязнаўцам з грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) земляныя валы на ўскраіне Якімаўскай Слабады. Маючы ў гэтай вёсцы лецішча, спадар Коваль даведаўся пра іх ад мясцовых жыхароў. Ніхто з вяскоўцаў не мог сказаць, калі былі насыпаныя гэтыя валы. Такі факт указваў на даўняе паходжанне зямляных умацаванняў.

27.08.2007

У клуба «Блізкая гісторыя» з'явіўся сайт.
З 1998 г. праграма “Блізкая гісторыя” пры Грамадскім аб’яднанні “Дыярыуш” праводзіць конкурсы па сучаснай гісторыі для моладзі Беларусі. Праз колькі год у аматараў гісторыі ўзнікла ідэі стварэння клуба “Блізкай гісторыі”, дзякуючы якому ўдзельнікі конкурсаў, і не толькі яны, маглі б атрымліваць неабходную інфармацыю і кваліфікаваную метадычную дапамогу, весці дыялог і наладжваць новыя кантакты, разам вучыцца разумець гісторыю і сучаснасць. А вось зараз у клуба з'явіўся свой сайт.

Старонкі