Архіў навін
Зарплаты мінскіх настаўнікаў і бібліятэкараў вырастуць
Дадатковую фінансавую датацыю атрымаюць больш 30 тысяч працаўнікоў устаноў адукацыі, фізічнай культуры і спорту, якія фінансуюцца з гарадскога бюджэту. Да службовых акладаў з 1 верасня бягучага года па 31 мая 2008 года ім будзе ўсталяваная штомесячная даплата — тры базавыя велічыні, што складае 93 тысячы рублёў. А працаўнікам бібліятэк будуць кожны месяц даплочваць 1,5 базавай велічыні, або 46.500 рублёў. Такое рашэнне прынялі дэпутаты Мінгарсавета.
Сцэнарый ранішніка «Беларусь мая сінявокая»
Сцэнарый ранішніка, прысвечанага Беларусі. Складзены настаўніцай Астрамечаўскай сярэдняй школы (Брэсцкі раён) К. М. Ляшкевіч.
Спампаваць сцэнар
Сцэнарый ранішніка, прысвечанага Беларусі. Складзены настаўніцай Астрамечаўскай сярэдняй школы (Брэсцкі раён) К. М. Ляшкевіч.
Спампаваць сцэнар
Эстонія абвяшчае конкурс для студэнтаў з Беларусі,
якія не маюць магчымасці працягваць навучанне ў ВНУ з палітычных прычынаў. Падчас конкурсу будуць адабраныя 5 студэнтаў з Беларусі. Стыпендыяты пачнуць навучанне ў студзені 2008 г. з праходжання курсу эстонскай мовы і культуры. Апошні тэрмін падачы заяваў: 31 кастрычніка 2007 г. Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце тут.
АБВЕШЧАНЫ КОНКУРС НА ЎДЗЕЛ У ПРАГРАМЕ «ЛІДЭРСТВА»
Праграма «Лідэрства» прадугледжвае адбор кандыдатаў сярод тых, хто імкнецца да стварэньня дынамічнай і ўстойлівай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел у конкурсе: 31 жніўня 2007 г. Падрабязную інфармацыю а праграме «Лідэрства» і форму заяўкі глядзіце тут.
Дзе і за колькі можна сабраць дзіця ў школу
Спіс крамаў і кошты на школьнны рыштунак друкуе «Камсамольская праўда».
Да 1 верасня яшчэ больш месяца, але рыхтавацца да школы – самы час. Сёлета школьныя кірмашы будуць працаваць да 10 верасня ў 39-ці крамах Мінска. Бо апрануць і цалкам экіпіраваць да школы трэба 178 тысяч вучняў! Каб паспець усіх абслужыць, запланавана правядзенне ста выстаў-продажаў, 25 дэманстрацый мадэляў вопраткі, абутку і шмат прызоў і падарункаў.
Выйшлі зборнікі з заданнямі сёлетняга цэнтралізаванага тэставання
Паводле БЕЛТА
У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў выдадзеныя першыя тры зборнікі серыі «Цэнтралізаванае тэставанне-2007». Пра гэта паведаміў дырэктар інстытута Мікалай Фяськоў. Падрыхтаваныя зборнікі па беларускай і рускай мовах, а таксама па матэматыцы. Усе тэставыя заданні ў зборніках тыя самыя, што былі на сёлетнім тэставанні. Плануецца, што астатнія кнігі па 11 прадметах, паступяць у гандль у канцы тыдня.
Выдадзены новы метадычны дапаможнік
Метадычны дапаможнік «Выберы жыццё» па прафілактыцы ВІЧ/СНІД сярод моладзі аб'ёмам 49 старонак фармату А4 выдала грамадскае аб'яднанне «Фокус-група» у гэтым месяцы. Метадычны дапаможнік утрымоўвае тэарэтычны блок па тэме «ВІЧ/СНІД», тэарэтычны блок па тэме «Арганізацыя інфармацыйнага занятку», сцэнар інтэрактыўнага занятку па прафілактыцы ВІЧ/СНІД. У дадатку да дапаможніка размешчаныя ілюстрацыі, тэксты і інш.
Твая кар'ера ў тваіх руках
Інстытут рынку працы" Фонду «Новы Стаў» (Польшча) арганізуе праграму для беларускай, польскай і ўкраінскай моладзі і, адпаведна, для людзей, што працуюць з ёй. Беларускія ўдзельнікі (студэнты, школьная і навучальная моладзь) маюць магчымасць прыняць удзел у пяці адукацыйных мерапрыемствах, якія будуць арганізаваныя на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ў верасні-лістападзе 2007 г.
З графікам рэалізацыі праекта «Трансмежны цэнтр падтрымкі рынку працы» можна азнаёміцца тут. Першы трэнінг для школьнай моладзі «Твая кар'ера ў тваіх руках» будзе праходзіць у п. Насутув (Польшча) 16–19 верасня 2007г. Праграма трэнінга знаходзіцца тут.
Кантактная асоба з якой можна звязацца па пытаннях удзелу ў праграме – супрацоўніца "Інстытута рынку працы" Фонда «Новы Стаў» Іванна Шубіна: Ivanna Shubina <i.shubina@irp-fundacja.pl>
ЕГУ абвясціў другі этап прыёмнай кампаніі ў магістратуру
З 15 па 22 верасня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс) пройдзе другі этап прыёму дакументаў на магістарскую праграму «Культурныя даследаванні» (спецыялізацыі: «візуальныя і культурныя даследаванні» і «гендэрныя даследаванні»). на сайце ЕГУ