Архіў навін
Актыўная і падсумоўваючая ацэнка: Сцэнар бацькоўскага сходу
Аўтар – Алена Алегаўна Канановіч, Дзераўнянская СШ.
Мэта: стварэнне сітуацыі адкрытых зносін паміж педагогамі і бацькамі, уключэнне бацькоў у актыўнае абмеркаванне пытанняў аб абмежаванні падсумоўваючай ацэнкі на карысць актыўнай ацэнкі.
Настаўнік раздае бацькам малюнкі партфеляў, на якіх запісаны мэты, якія ставілі бацькі на першым бацькоўскім сходзе, калі прывялі сваіх дзяцей у 1 клас...
Апошні тэрмін – 16 сакавіка
Cultural and Educational Enrichment Project (CEEP) прадугледжвае пяць тыдняў побыту ў ЗША для вучняў старэйшых класаў з Беларусі.
Удзельнікаў чакае праграма, якая дасць уяўленне пра мясцовую супольнасць, штат і краіну; бізнэс-тыдзень на тэрыторыі ўніверсітэта; валанцёрская дзейнасць з прымаючай сям’ёй.
Праграма пройдзе 2 ліпеня – 6 жніўня ў горадзе Эленсбург (штат Вашынгтон).
Арганізацыя забяспечвае ўдзельнікам транспарт, медычнае страхаванне і некаторыя выдаткі па праграме. Прымаючая сям’я забяспечвае ўдзельнікам пражыванне і харчаванне. Адабраныя прэтэндэнты павінны будуць сплаціць візу ЗША і звязаныя з гэтым зборы.
Памёр Міхась Чарняўскі
20 студзеня на 75-ым годзе жыцця памёр выдатны гісторык, археолаг і выкладчык Міхась Чарняўскі. Ён быў адным са стваральнікаў дысідэнцкай супольнасці нацыянальнай інтэлігенцыі, якую прынята называць Акадэмічным асяродкам. Яшчэ нядаўна спадар Міхась прыходзіў да нас і прапаноўваў узяць пад крыло Таварыства беларускай школы закрытыя беларускія дзіцячыя выданні «Раніцу» і «Бярозку». Вельмі перажываў за лёс беларускай моладзі, якую пазбаўляюць магчымасці чуць і чытаць беларускае слова...
Nastaunik.info і Таварыства беларускай школы глыбока смуткуюць з прычыны смерці спадара Міхася і выказваюць шчырае спачуванне сыну Максіму Чарняўскаму і ўсёй сям'і.
На сайце Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І.Вярнадскага ў раздзеле «Наукова періодика України» размешчаны бясплатны online-архіў украінскай навуковай перыёдыкі.
У спісе выданняў – 1790 пазіцый.
Мы налічылі сярод іх з сотню выданняў, прысвечаных тэарэтычным і практычным пытанням сучаснай педагогікі.
Спазнаваўчая праграма для дзяцей чатырох-васьмі гадоў. Дзякуючы ёй, малеча больш даведаецца пра навакольны свет, цікавыя падзеі ды незвычайныя здарэнні.
Апошні тэрмін – 31 студзеня
Стыпендыя Вышаградскага фонду прызначана для студэнтаў, што навучаюцца ў дзяржаўных або прыватных ВНУ, і складае 2300 еўра ў семестр. Для ўдзельнікаў, якія пражываюць на адлегласці больш за 1500 км ад месца навучання, прадугледжаны гранты на дарогу. Мэта праграмы – павелічэнне акадэмічнай мабільнасці праз фінансавую падтрымку студэнтаў і даследчыкаў.
Працягласць навучання: 1 – 4 семестры.
Патрабаванні да кандыдатаў: скончаная вышэйшая адукацыя / навучанне ў магістратуры ці аспірантуры, веданне английскай мовы.
Сяржук Пярунчык, generation.by
Учора кіраўнік Беларусі паабяцаў узняць заробак настаўнікам. Сёння міністр адукацыі патлумачыў, што грошы на гэта знойдуць у закрытых школах. Такіх можа аказацца каля паўтысячы.
Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч заявіў, што ўжо да наступнага году ў Беларусі будзе значна скарочаная колькасць школаў. Дакладныя лічбы стануць вядомыя ў лютым, але ўжо цяпер вядома, што ў першую чаргу пазбавяцца ад школаў, якія завуць малакамплектнымі (дзе навучаюцца меней за 50 вучняў), а таксама ад шэрагу ўстаноў, што засталіся з савецкіх часоў.
«Прызнаем немэтазгодным захоўваць вячэрнія школы, потым — вучэбна-вытворчыя камбінаты», — заявіў міністр. Паводле яго слоў, неабходна таксама вырашыць праблему з напаўняльнасцю класаў.
Апошні тэрмін для беларусаў – 24 студзеня
Летняя акадэмія «Дэмакратыя ў школе» прапануе сумеснае навучанне дырэктараў школ, настаўнікаў, прадстаўнікоў бацькоўскіх камітэтаў і няўрадавых арганізацый ў галіне правоў чалавека і дэмакратычнай грамадзянскасці. Стварэнне Летняй акадэміі – вынік супрацоўніцтва Міністэрства народнай адукацыі Польшчы, Польскага цэнтра развіцця адукацыі, Еўрапейскага цэнтра Вергеланда і Савета Еўропы.
Летняя акадэмія ўключае тыднёвы семінар у Польшчы і 12 месяцаў дыстанцыйнага навучання, які складаецца з падрыхтоўчага перыяду з красавіка па чэрвень 2013 г. і кансультавання падчас працягу працы ў школах у 2013/2014 навучальным годзе.
Каманды павінны складацца з трох удзельнікаў: двух прадстаўнікаў адной школы – дырэктара і выкладчыка плюс прадстаўніка бацькоўскага камітэту дадзенай шолы / няўрадавай арганізацыі, якая супрацоўнічае з дадзенай школай / арганізацыі паслядыпломнай педагагічнай адукацыі дадзенага раёна.
Стацыянарны семінар будзе праводзіцца 6 – 14 ліпеня 2013 г. Арганізатары бяруць на сябе ўсе выдаткі, звязаныя з навучаннем, а таксама пражываннем, харчаваннем і паездкай удзельнікаў.
Пасля паспяховага завяршэння ўсіх этапаў навучання ўдзельнікі ўзнагароджваюцца сертыфікатамі.
Форум «Школьная фізіка»
Адносна спіса абсталявання: хто вызначаў, якое абсталяванне трэба ў школе? Чаму ва ўсе школы адно і тое ж абсталяванне? Чаму камп’ютары старых мадэляў?
Адносна коштаў: чаму апошнім часам уся тэхніка ў школы пастаўляецца па коштах, вышэйшых за рэальныя? І чаму прадаўца навязваюць зверху?
Напэўна, быў бы найлепшы варыянт, калі б на кабінет фізікі вылучылі грошы, а мы самі вырашалі, што на іх купіць і ў каго...
Лявон Баршчэўскі, Народная Воля
Штогод грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» арганізуе дадатковае вывучэнне беларускай мовы і гісторыі для тых школьнікаў, чые бацькі адчуваюць трывогу за сённяшні ўзровень валодання іх дзецьмі роднай мовай і элементарнымі гістарычнымі ведамі.
Першыя заняткі мы, выкладчыкі, звычайна прысвячаем тэсціраванню і апытанню нашых вучняў, прычым імкнёмся задаваць ім пытанні або праводзіць з імі тэсты і па літаратуры, і па геаграфіі, і па іншых абавязковых прадметах школьнай праграмы. Але я і мае калегі, вельмі вопытныя педагогі са шматгадовым стажам, апошнім часам – і асабліва пачынаючы з 2009 года – сталі заўважаць, што ўзровень базавых ведаў вучняў пачаў рэзка зніжацца.