Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.03.2009

Запрашаем на сустрэчу, прысвечаную выкарыстанню музычных дыскаў у настаўніцкай дзейнасці.
Сустрэча з аўтарамі кнігі «222 альбомы беларускага року» для настаўнікаў пройдзе 15 сакавіка а 15.00 (нядзеля) ў сядзібе ТБМ па адрасу г. Мінск, вул. Румянцава, 13 (станцыя метро «Плошча Перамогі»).
Запрашаем Вас таксама ўзяць удзел у гэты дзень там жа у сядзібе ТБМ а 14.00 у агульнанацыянальнай дыктоўцы. Просім пацвердзіць свой удзел па тэл. (029) 649–08–88 або (029) 317–46–25.
Таксама просім Вас захоўваць праяздныя дакументы (альбо чэкі на паліва) для кампенсацыі за праезд (пры даездзе цягніком пажадана выкарыстанне вагонаў плацкарт).
Будзем радыя ўбачыць Вас на нашым мерапрыемстве і пачуць Вашыя меркаванні!
Беларуская музычная альтэрнатыва

10.03.2009

АДУКАЦЫЙНАЯ ПАЕЗДКА Ў ЧЭХІЮ
Міжнароднае грамадcкае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» у 2009 годзе ладзіць серыю адукацыйных паездак у Чэхію. Першая з іх будзе арыентавана на прадстаўнікоў беларускіх студэнцкіх арганізацый. Праграма паездкі ўключае: сустрэчы з прадстаўнікамі студэнцкага самакіравання, наведванне вышэйшых навучальных устаноў і азнаямленне з дзейнасцю студэнцкага самакіравання ў гэтых установах, сустрэчы з прадстаўнікамі розных студэнцкіх арганізацый.
Колькасць удзельнікаў: 5 чалавек.
Тэрмін праграмы: 20–25 красавіка 2009 года.

09.03.2009

Нагадваем, што застаўся тыдзень(!), каб даслаць свае матэрыялы на конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». Палажэнне аб конкурсе для тых, хто жадае атрымаць заслужаную узнагароду за плён сваёй нялёгкай і важнай працы, можна прачытаць на старонцы https://nastaunik.eu/news/nootebook2008 .  А пабачыць і абмеркаваць дасланыя ўжо матэрыялы можна на старонцы https://nastaunik.eu/notebook2009/
 Чым раней мы атрымаем матэрыялы, тым хутчэй іх можна будзе апрацаваць і размесціць на сайце.
З верай у бязмежны настаўніцкі талент і агульную справу!
Ваш Nastaunik.info

08.03.2009

Лера Сом: Што чакае сёлетніх школьных выпускнікоў?

Грамадcкі рэдактар «Радыё Свабода» на гэтым тыдні" – настаўніца малявання полацкай школы №5 (а таксама пераможца мінулага конкурса «Ноўтбук для актыўнага настаўніка») Лера Сом.

– Як усё адбываецца насамрэч і што чакае сёлетніх школьных выпускнікоў?


– Прэзідэнцкая ўстаноўка: дзеці мусяць вучыць толькі першы і пяты параграфы, а не з першага па пяты цалкам!

Каб дзеці ды іхнія бацькі не паддаваліся паніцы праз тое, што сканчваць школу ды рыхтавацца да паступлення ў ВНУ даводзіцца ў паскораным тэмпе, негалосна загадана не ставіць нізкіх адзнак і не палохаць вучняў складанасцямі на іспытах.


Артыкул цалкам можна прачытаць на старонцы радыё Свабода




08.03.2009

Барыс Клейн у Гродне

12 сакавіка ў Гродне адбудзецца прэзентацыя мемуараў Барыса Клейна “Недосказанное.Имена”.

Барыс Клейн – доктар гістарычных навук, прафесар, вядомы гарадзенскі гісторык, блізкі сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка.

Ад пачатку 50-ых гадоў выкладаў на гістфаку гарадзенскага унівэрсытэту. Актыўна выступаў супраць знішчэньня помнікаў архітэктуры на Заходняй Беларусі. У сфэры ягоных навуковых інтарэсаў, перадусім, быў лёс паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, гісторыя Заходняй Беларусі.


Барыс Клейн з 1992 года жыве ў ЗША. Першы раздзел яго новай кнігі “Недосказанное” – гэта ўспаміны аб жыцці заходнебеларускай Гародні, партрэты сучаснікаў і сяброў – Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Міхася Ткачова, Уладзіміра Барана (бацькі Аляксандра Мілінкевіча) ды інш.


Прэзентацыю будуць весці гарадзенскія навукоўцы Генадзь і Альбіна Семянчукі.


Пачатак прэзентацыі ў 18.30 па адрасе: Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).


Паводле http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/



08.03.2009


Настаўніца талькаўскай школы Наталля Ільініч прапануе вашай увазе артыкул “Сістэма краязнаўчай працы ў школе”, які можа быць цікавы настаўнікам, якія займаюцца краязнаўствам ці маладым калегам, якія яшчэ толькі збіраюцца пачаць гэтую справу ў сваёй школе. У артыкуле сістэматызаваны формы і метады вывучэння роднага краю, выхавання будучых грамадзян сродкамі краязнаўства. Усё апісанае апрабаванае аўтарам за час шматгадовай працы ў Талькаўскай школе.

08.03.2009


Метадычныя матэрыялы па краязнаўстве

Настаўніца талькаўскай школы Наталля Ільініч прапануе вашай увазе артыкул “Сістэма краязнаўчай працы ў школе”, які можа быць цікавы настаўнікам, якія займаюцца краязнаўствам ці маладым калегам, якія яшчэ толькі збіраюцца пачаць гэтую справу ў сваёй школе. У артыкуле сістэматызаваны формы і метады вывучэння роднага краю, выхавання будучых грамадзян сродкамі краязнаўства. Усё апісанае апрабаванае аўтарам за час шматгадовай працы ў Талькаўскай школе. Сцэнарыі апісваемых спраў, пытанні віктарынаў, памяткі, справаздачы паходаў, даследчыя працы вучняў, фатаграфіі з краязнаўчых спраў – гэта значыць вынікі ажыццяўлення прапануемай сістэмы краязнаўчай працы ў школе – можна знайсці на школьным краязнаўчым сайце talka.info

Cпампаваць артыкул (doc, 142 КБ)

Таксама прапануем сцэнар класнай гадзіны для вучняў 5–7 класаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа на Талькаўшчыне “Мне Загібелька лепш Парыжа...”, карысны для настаўнікаў не толькі Пухавіччыны, але любога рэгіёна Беларусі, дзе жылі ці нарадзіліся паэты, пісьменнікі, мастакі. Канечне ж, сцэнар можа быць цікавы і для настаўнікаў беларускай літаратуры, бо у ім ёсць цікавыя факты з жыцця класіка, якіх няма ў школьных падручніках.

Спампаваць сцэнар (doc, 100 КБ)



08.03.2009


Настаўніца гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско працягвае знаёміць нас са сваім унікальным курсам беларускай мовы для вучняў пачатковай школы, якія гадуюцца ў рускамоўным асяроддзі (а такіх сёння, вядома, абсалютная большасць). Гэтым разам прапануем вам яе дапаможнік «Выкарыстанне праектна-тэматычнага падыходу да засваення новай лексiкi на ўроках беларускай мовы».

Спампаваць дапаможнік (doc, 630 КБ)

Спампаваць прэзентацыю да тэмы «Лясныя жыхары» (ppt, 0,8 МБ)

08.03.2009


Тэматычны падыход пры вывучэнні беларускай мовы

Настаўніца гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско працягвае знаёміць нас са сваім унікальным курсам беларускай мовы для вучняў пачатковай школы, якія гадуюцца ў рускамоўным асяроддзі (а такіх сёння, вядома, абсалютная большасць). Гэтым разам прапануем вам яе дапаможнік «Выкарыстанне праектна-тэматычнага падыходу да засваення новай лексiкi на ўроках беларускай мовы».

Спампаваць дапаможнік (doc, 630 КБ)

Спампаваць прэзентацыю да тэмы «Лясныя жыхары» (ppt, 0,8 МБ)

Спампаваць прэзентацыю «Вавёрка» (ppt, 1 МБ)

Спампаваць прэзентацыю «Умкіны казкі" (ppt, 1,4 МБ)




05.03.2009

Беларуская энцыклапедыя Зэльвеншчыны

Унікальная інфармацыйна-краязнаўчая вэб-пляцоўка ствараецца на Зэльвеншчыне.

Пад адным электронным «дахам» сабраныя цікавыя матэрыялы па гісторыі Зэльвенскага раёну, мапы, архіўныя фотаздымкі, літаратурныя творы, мясцовыя кулінарныя рэцэпты, а таксама навіны, якія тычацца гэтага кутка Гарадзеншчыны.

Галоўным рэдактарам Беларускай энцыклапедыі Зэльвеншчыны з'яўляецца вядомы зэльвенскі грамадзкі дзеяч і краязнаўца Юры Качук.


Менавіта ён у свой час заснаваў унікальны па змесьце часопіс «БЭЗ», быў выдаўцом мясцовай газэты «Зяльвяначка», адным з аўтараў кнігі «Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны».


Вось што пішуць стваральнікі пляцоўкі ў сваім вітальным артыкуле: «Уявіце сабе, што Мара, якая жыла з намі больш за пяць год, зьдзейсьнілася! І бэз нават у лютым расквітнеў. Мы спадзяемся, што бэз будзе квітнець ужо заўжды, дзякуючы і Вашай, і нашай Веры – Веры ў Дабро. Добрае няхай будзе Вечным, – няхай сціпла і годна квітнее не толькі ў маі, але і, у адрозьненні ад сапраўднага бэза, Заўжды».

Пазнаёміцца са зместам вэб-пляцоўкі можна па адрасе zelva-bez.com.


Паводле www.t-styl.info




Старонкі