Архіў навін
Алена Спасюк, Naviny.by У польскім горадзе Гданьск рыхтуецца да адкрыцця ліцэй, дзе ўсе прадметы будуць выкладацца на беларускай мове.
Класы з беларускай мовай навучання, якія адпавядаюць 8–11 класам беларускай сярэдняй школы, пачнуць сваю працу з 1 верасня гэтага года. На пачатку будуць спалучацца формы стацыянарнага і хатняга навучання, у залежнасці ад жадання бацькоў. У выніку вучні будуць атрымліваць адукацыю ў адпаведнасці з прызнанымі ў Польшчы і Еўрапейскім саюзе стандартамі.
Ліцэй будзе існаваць за кошт польскага бюджэту, паведаміў Уладзімір Колас, заснавальнік Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, які быў зачынены ў 2003-м годзе і пасля фактычна апынуўся ў падполлі.
Цяпер у сталіцы 3 тысячы настаўнікаў стаяць у чарзе на жытло. І толькі 80 кватэр на год максімальна давалі для сталічных педагогаў
Навучальны дапаможнік пад агульнай рэдакцыяй Віктара Чарнова адрасаваны найперш школьным настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, выкладчыкам паліталогіі.
Для правядзення навучальных заняткаў са старшакласнікамі і студэнтамі, выкарыстання педагогамі нефармальнага грамадзянскай адукацыі.
Кожны раздзел складаецца з двух узаемазлучаных блокаў: 1 – метадычныя ўказанні да заняткаў, тэкставыя ўстаўкі і іншы ілюстраваны матэрыял; 2 – выбар методык актыўнага навучання асновам сучасных ідэалогій.
Навучальны дапаможнік пад агульнай рэдакцыяй Віктара Чарнова адрасаваны найперш школьным настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, выкладчыкам паліталогіі.
Для правядзення навучальных заняткаў са старшакласнікамі і студэнтамі, выкарыстання педагогамі нефармальнага грамадзянскай адукацыі.
Кожны раздзел складаецца з двух узаемазлучаных блокаў: 1 - метадычныя ўказанні да заняткаў, тэкставыя ўстаўкі і іншы ілюстраваны матэрыял; 2 - выбар методык актыўнага навучання асновам сучасных ідэалогій.
«Што трэба ведаць аб асноўных ідэалогіях сучаснасці»Навучальны дапаможнік пад агульнай рэдакцыяй Віктара Чарнова адрасаваны найперш школьным настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, выкладчыкам паліталогіі.
Для правядзення навучальных заняткаў са старшакласнікамі і студэнтамі, выкарыстання педагогамі нефармальнага грамадзянскай адукацыі.
Кожны раздзел складаецца з двух узаемазлучаных блокаў: 1 - метадычныя ўказанні да заняткаў, тэкставыя ўстаўкі і іншы ілюстраваны матэрыял; 2 - выбар методык актыўнага навучання асновам сучасных ідэалогій.
Да асноўнай часткі кнігі прыкладаюцца заключны практыкум-гульня і гласар форм і метадаў навучання.
/ Спампаваць /
Андрэй Смятаннікаў, generation.by Міністэрства адукацыі працягвае лабіраваць ідэю адмены прызыву для выпускнікоў педагагічных аддзяленняў у тым выпадку, калі яны згадзяцца адпрацоўваць у школах да заканчэння прызыўнога ўзросту. Калі папраўка будзе прынятая, хлопцы-педагогі будуць адпрацоўваць не два гады, як цяпер, а ўсе пяць. Затое ў войска не пойдуць.
У Беларусі значна не хапае менавіта педагогаў-мужчын. Завабліваць іх збіраюцца праз вылучэнне льготных крэдытаў на жытло, а таксама метадам пазбаўлення ад прызыву хлапцоў.
Няясна, што думаюць пра праект Мінадукацыі вайскоўцы.
Беларускія пісьменнікі на старонках часопіса «Роднае слова»: бібліяграфічны паказальнік. Мінск : Бел. асац. «Конкурс», 2008. У кнізе сабрана бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім майстрам прыгожага пісьменства ад Альгерда Абуховіча да Леаніда Яўменава – усяго 479 персаналій.
Беларускія пісьменнікі на старонках часопіса «Роднае слова»: бібліяграфічны паказальнік. Мінск : Бел. асац. «Конкурс», 2008.
У кнізе сабрана бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім майстрам прыгожага пісьменства ад Альгерда Абуховіча да Леаніда Яўменава – усяго 479 персаналій.
Публікацыі згрупаваныя па 10 раздзелах, якія ўключаюць розныя аспекты асвятлення жыцця і творчасці нашых пісьменнікаў: творы літаратараў, зрокавую нагляднасць, метадычныя артыкулы і г. д.
Кніга адрасуецца выкладчыкам ВНУ, настаўнікам агульнаадукацыйных устаноў, ліцэяў, гімназій, каледжаў, школьнікам, студэнтам, даследчыкам мовы і літаратуры.
/ Спампаваць /
Праскаловіч, В.У. Вопыты літаратурнай творчасці: (Практыкум): 7-ы кл.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010.