Архіў навін
Міжнародны спабор дзіцячых малюнкаў
Праграма ААН па праблемах наваколля (ЮНЭП) ладзіць 17-ы спабор дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля – „Змены клімату: нашыя дзеянні, накіраваныя на змяншэньне негатыўных уплываў”.
Працы мусяць быць дасланыя ў рэгіянальны офіс ЮНЭП у Жэневе.
Тэрмін атрымання працаў – да 15 студзеня 2008.
Падрабязная інфармацыя размешчаная тут.
Спабор для валантэраў
Гомельскае абласное грамадcкае аб'яднанне «Сацыяльныя праекты» і валантэрская служба «Convivere» абвяшчаюць спабор «Валянтэр года».
Мэта спабору – стымуляванне актыўнасці грамадзян па вырашэнні праблем супольнасці, развіццё валантэрскага руху ў Беларусі, падзяка людзям, якія вырашаюць сацыяльныя праблемы на добраахвотных пачатках.
Намінацыі:
– «Валантэр году»;
– «Валантэрства ў экалогіі";
Заалагічная канферэнцыя навучэнцаў у Гродне
Грамадзкая арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае юных заолагаў – вучняў старэйшых клясаў і студэнтаў першых курсаў, а таксама іх навуковых кіраўнікоў на IV Гарадзенскую абласную адкрытую заалагічную канферэнцыю навучэнцаў.
Канферэнцыя “Стан і перспектывы аховы жывёльнага свету Гарадзенскай вобласці і сумежных тэрыторый” прысвечаная 125-годдзю Тадэвуша Іваноўскага.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 студзеня 2008 года.
Новыя сцэнары народных святаў, дасланыя Сяргеем Сівым.
Свята Багач (doc, 170 КБ). Аўтары – С. М. Крыснякова,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, М. С. Барташ, В. А. Герман, В. А. Лазоўская,
настаўнікі Дзямідавіцкай сярэдняй школы Дзяржынскага раёна.
Каляды святкуйма разам!
26 сьнежня ў Гародні ладзіцца супольнае грамадcкае святкаванне Калядаў.
Калі Вам цікавыя беларускія калядныя звычаі, калі Вы хочаце жыць актыўна – далучайцеся! У праграме – святкаванне для дзяцей і дарослых, калядаванне.
Усіх ахвотных да ўдзелу просім звяртацца да Ігара Кузьмініча па тэлефонах: 629 92 13 альбо 868 98 82.
Сцэнары народных святаў
Новыя сцэнары народных святаў, дасланыя Сяргеем Сівым.
Свята Багач (doc, 170 КБ). Аўтары – С. М. Крыснякова,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, М. С. Барташ, В. А. Герман, В. А. Лазоўская,
настаўнікі Дзямідавіцкай сярэдняй школы Дзяржынскага раёна.
«Песня пра зубра» у Гродне
30‑га лістапада ў Гродне прэзентуюць унікальнае шматмоўнае выданне «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага.
Пад адной вокладкай сабраныя арыгінальны лацінскі тэкст паэмы, а таксама яе пераклады на беларускую, польскую, літоўскую, рускую і англійскую (фрагменты) мовы.
Cемінар па грамадзянскіх кампетэнцыях
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае класных кіраўнікоў старэйшых класаў і настаўнікаў прадмета «Чалавек. Грамадства. Дзяржава» школ г.Мінска, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў педагагічных спецыяльнасцяў прыняць удзел у семінары «Кампетэнтнасны падыход у фармаванні грамадзянскасці старшакласнікаў". Падрабязную інфармацыю аб семінары і форму заяўкі глядзіце, калі ласка, у наступных файлах:
Парабязная інфармацыя (doc, 49 КБ)
Моладзевая сустрэча ў Светлагорску
2 снежня 2007 году ў Светлагорску адбудзецца моладзевая сустрэча на тэму сайта http://www.uff-by.org/. Пачатак: аб 11 гадзіне, прыкладная працягласць: 4 гадзіны.
Пасьля завяршэння сустрэчы – выступ барда Змітра Бартосіка (Мінск). Вы можаце паведаміць аб гэтым таксама Вашым сябрам.
Калі вы жадаеце ўдзельнічаць у сустрэчы то, калі ласка, паведаміце да 30 лістапада на электронны адрас: TBM-S@tut.by
Выстава Андрэя Бурсава «Першаклад»
З 19 лістапада па 2 снежня 2007 году ў арт-галерэі «Подземка», будзе праходзіць выстава Андрэя Бурсава «Першаклад» (жывапіс, вершы, пазлы).
Арт-галерэя знаходзіцца па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 43; ст.м. «Плошча Перамогі", панядзелак-субота 10:00–20:00, нядзеля 11:00–18:00, тэлефон для даведак: (017) 2882036, сайт podzemka.org.