Архіў навін
Метадычны дапаможнік
Пад рэдакцыяй: Алены Вялічкі i Іны Губарэвіч
Аўтарскі калектыў: Уладзімір Роўда Віктар Чарноў Зміцер Губарэвіч Іна Губарэвіч Алена Вялічка Наталля Рабава Алена Грыгальчык Алена Кулаева Людміла Пеціна
Рэцэнзент: Запрудскі Мкалай Іванавіч, кандыдат педагагічных навук
Карэктура: Алена Пліска Макет i малюнкі: Андрусь Асмалоўскі
Метадычны дапаможнік прадстауляе сінтэз шведскага i беларускага досведу правядзення навучальных гурткоў у Беларусі.
У межах рэсурснай праграмы 26 верасня 2010 г. ў Віцебску адбудзецца семінар па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў. Запрашаюцца зацікаўленыя ў гэтай праграме людзі. Заяўкі прымаюцца да 18 верасня на адрас look123@mail.ru, дзе неабходна ўказаць імя, прозвішча, нумар кантактнана тэлефона, узрост, электронны адрас і дадаць кароткі матывацыйны ліст.
Кантакт: Вольга Лукіна
look123@mail.ru
+375297182352
З моў блізкіх і далёкіх
Доўжыцца серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі" выдавецтва «Радыёла-плюс». Найперш апекваюцца ёю дырэктар выдавецтва пісьменьнік Уладзімір Сіўчыкаў і навуковы рэдактар, вядомы паліглот і педагог Лявон Баршчэўскі. Апошнімі тыднямі да граматык польскай, лацінскай, шведскай, латышскай і англійскай моў дадаліся граматыкі славацкай і нідэрландскай моў. Беларусы атрымліваюць мажлівасьць вывучаць мовы блізкія і далёкія без дапамогі рускай мовы як мовы-пасярэдніцы.
Алеся Сіўчыкава
З 1 верасня ўвайшлі ў сілу папраўкі ў правілах школьнай арфаграфіі і пунктуацыі. Зменаў нямала, але яны ахопліваюць малую частку лексічнага запасу.
Уступілі ў сілу папраўкі ў правілах школьнай арфаграфіі і пунктуацыі
З 1 верасня ўступілі ў сілу папраўкі ў правілах школьнай арфаграфіі і пунктуацыі. Зменаў нямала, але яны ахопліваюць малую частку лексічнага запасу.
- Аканне на канцы запазычанняў
Пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў: трыа, Ватэрлоа.
- Яканне ў лічэбніках
Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць дзявяты, васямнаццаць.
- Ў у запазычаннях
У большасці іншамоўных слоў ужываецца "ў": ва ўніверсітэце, для ўніята, але: траур.
- Абрэвіятуры
Скарочаныя часткі абрэвіятур пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: галоўурач (галоўны), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабель).
- Спрэчны прэзідэнт
Вялікае абмеркаванне выклікала напісанне слова «прэзідэнт».
Праектная дзейнасць: Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах. Праектная дзейнасць – выкарыстанне ў педагагічным працэсе г.зв. метаду праектаў, распрацаванага ў 20-я гг. ХХ ст.
Алена Радзевіч, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі
Існуе выслоўе: “Кожнае дзіця можа вучыцца” – але варта задаць пытанне: як яго вучыць? Як забяспечыць вучня неабходнымі ведамі, дадаць яму гнуткасці і асабістай цікаўнасці да вучобы? Якія адукацыйныя мадэлі і тэхналогіі дапамогуць разгарнуць новыя далягляды, развіць мысленне, сфармаваць навыкі вырашэння праблем? Як падрыхтаваць вучня да працы ў грамадстве, літаральна начыненым новымі тэхналогіямі?
ПРАКАПОВІЧ Ігар — настаўнік геаграфіі, краязнавец, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі, Чалавек Года Віцебшчыны і яшчэ Беларускі Настаўнік Года, такім званнем вас уганаравала Таварыства Беларускай Школы.
Яна Запольская, Радыё Рацыя.
Пастаўшчына – гэта чароўны азёрны край, але ж які краязнавец свой край не любіць, як кажуць “кожны кулік сваё балота хваліць”. Так пра родныя мясціны кажа настаўнік і краязнавец з горада Паставы, што на Віцебшчыне, Ігар Пракаповіч.
- Настаўнік геаграфіі, краязнавец, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі, Чалавек Года Віцебшчыны і яшчэ Беларускі Настаўнік Года, такім званнем вас уганаравала Таварыства Беларускай Школы. Вы аўтар шматлікіх кніг, пераважна прысвечаных Паставам і Пастаўшчыне, і звяртае ўвагу той факт, што значная частка гэтых кніг адрасаваная дзецям…
– Гэта сапраўды так, таму што я працую ў школе ўжо многа-многа гадоў, з 85-га года. Вывучаючы геаграфію, ладзячы вандроўкі з вучнямі, канешне, каб праводзіць заняткі, трэба нейкая інфармацыя. Вось дзеля гэтага ў асноўным і пішуцца кнігі. Кнігі пішуцца і разам з вучнямі.
,/
1 верасня за школьныя парты селі 950 тысяч вучняў. У тым ліку 86,3 тысячы першакласнікаў. У 2008–09 навучальным годзе першакласнікаў было 87,8 тысячаў. А у 2007–2009 гг. – 91,2 тысячаў.
У Беларусі 3.531 навучальная ўстанова. Параўнальна з 2009 годам колькасць агульнаадукацыйных установаў скарацілася на 52.
«Кожны год знікае да 50–100 школаў — звычайна гэта школы ў вясковай мясцовасці. Так, у гарадах адкрываюцца новыя школы, але гэта школы з рускай мовай навучання», — тлумачыць намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч.
Каментуючы афіцыйную статыстыку пра колькасць школаў з беларускай мовай навучання, Мацкевіч заявіла: «Гэта малакамплектныя вясковыя школы. Толькі 2% вучняў Мінску навучаюцца па-беларуску. У Мінску толькі 7 школ з беларускай мовай навучання з 250. Насамрэч і існуючыя беларускія школы толькі фармальна беларускія. Настаўнікі гавораць па-руску, выкладанне вельмі часта таксама вядзецца па-руску».
Паводле ТБШ, у 1994–95 навучальным годзе цалкам на беларускай мове навучалася 29,4% дзяцей. «Свайго максімуму гэты паказнік дасягнуў у 96–97 навучальным годзе — амаль 33% дзяцей усе прадметы вывучалі на беларускай мове», — удакладняе Мацкевіч.
Паводле Радыё Свабода