Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
27.06.2008


«Гуляем у эканоміку»

Сучасныя дзеці гадуюцца не на фільмах пра Чапаева і казках пра Мальчыша-кібальчыша, а на тэлеперадачах і рэкламе. Часта даводзіцца чуць досыць абгрунтаваныя меркаванні, што тэлевізар разбэшчвае, аддаляе ад рэчаіснасці, як і паўсюдная (асабліва ў вялікіх гарадах) яркая рэклама. Але ж і гэты, здавалася б, непрыемны аспект, можа скіраваць у карыснае рэчышча. Напрыклад, пазнаёміць дзяцей з тым, навошта робіцца рэклама, каму яна патрэбная, адкуль бяруцца грошы і куды яны скіроўваюцца. Гэта паспрабавала зрабіць Т. М. Грашчанкава, выкладчыца кафедры эканамічнай тэорыі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава. Прапануем вам яе распрацоўку эканамічных практыкаванняў, гульняў і крыжаванак пад агульнай назвай
«Гуляем у эканоміку» (doc, 269 КБ). Спадзяемся, што гэты матэрыял будзе карысны для настаўнікаў розных прадметаў і пры правядзенні пазашкольных мерапрыемстваў.

Паводле сайта «З рога ўсяго многа»

27.06.2008

Міжнародны добраахвотніцкі летнік «Слядамі памяці" ва Украіне

Улетку 2008 году ў сяле Падкамень будзе праводзіцца міжнародны добраахвотніцкі летнік «Слядамі памяці». Да ўдзелу ў летніку запрошаныя маладыя валанцёры з Германіі, Польшчы, Беларусі і Украіны. Праект рэалізуе дабрачынная арганізацыя «Цэнтр адукацыйных ініцыятыў".

Кляштар у сяле Падкамень і гістарычныя аб'екты ў горадзе Броды з'яўляюцца аднымі з найбольш значных у Заходняй Украіне і прыналежаць да гістарычнай спадчыны шматлікіх народаў, якія пражывалі ў гэтым рэгіёне на працягу шматлікіх стагоддзяў.

Галоўнай ідэяй летніка з'яўляецца дэманстрацыя людзям з суседніх краін агульнасці іх гістарычнай і культурнай спадчыны, а таксама далягляды агульнай геапалітычнай і культурнай будучыні.


26.06.2008

Праграма “Лідэрства 2008–2009”

Абвяшчаецца набор удзельнікаў у праграме “Лідэрства 2008–2009”, накіраванай на развіццё лідэрскіх якасцей, арганізатарскіх здольнасцей і трэніроўку метадаў пабудовы партнёрскіх сетак.

Праграмай «Лідэрства» прадугледжваецца адбор кандыдатаў сярод тых, хто імкнецца да стварэння дынамічнага і ўстойлівага грамадзянскага грамадства. Яны будуць уяўляць як ужо дзейсныя, так і новыя арганізацыі, што займаюцца сацыяльнай, эканамічнай, культурнай, прыродаахоўнай, адукацыйнай і іншай дзейнасцю.

На конкурснай аснове будуць адабраныя ўдзельнікі праграмы, здольныя генераваць новыя ідэі, усведамляючыя перавагі супрацоўніцтва з арганізацыямі, што маюць падобныя інтарэсы. Ім будзе прадстаўленая падтрымка ў пабудове ўстойлівай інфраструктуры грамадзянскага грамадства. Па заканчэнні праграмы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.


пра праграму можна даведацца тут, а спампаваць заяўку – тут. Апошні тэрмін падачы заявак – 31 жніўня 2008 г.

Паводле by.democraticbelarus.eu

24.06.2008

Навучальная праграма ў Германіі

Абвешчаны прыём заявак на навучальную праграму «Даследванні Усходняй Еўропы» у Мюнхене і Рэгенсбургу. Для студэнтаў з усходняй Еўропы ёсць магчымасць атрымання стыпэндыі. Праграма распачынаецца ў зімовым паўгоддзі.

Кандыдаты мусяць добра валодаць нямецкай мовай. Для ўдасканалення сваіх ведаў нямецкай мовы можна ўдзельнічаць у добраахвотным курсе, рэгістрацыя на які працягваецца да канца жніўня.

Апошні тэрмін падачы заявак 15 ліпеня 2008 г.

Дадатковая інфармацыя і пералік патрэбных дакументаў на ўдзел ў праграме глядзіце на сайце: www.osteuropastudien.lmu.de

Паводле adukacyja.info

24.06.2008

Фестываль нефармальнай адукацыі

10–12 кастрычніка 2008 году ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау адбудзецца Другі Фестываль нефармальнай адукацыі.

Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых еўрапейскіх краінах.

Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:

•аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале;

•арганізатар майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінгу;

•прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў;

•прэзентацыя арганізацыі (падрыхтоўка стэнду і ўдзел у конкурсе на лепшы стэнд);

•публікацыя ў часопісе «Адукатар»

•вольны ўдзел.

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 верасня 2008 году.

Падрабязную інфармацыю аб фестывалі, праграму і форму заяўкі глядзіце ў файлах FEST2008-infoletter-bel.doc, FEST2008-program-bel.doc і FEST2008-application-bel.doc.

Паводле рассылкі belngo.info

24.06.2008

«Хачу працаваць на сябе, а не на атлусцелага чыноўніка...»

У рэдакцыю радыё «Свабода» прыходзіць шмат лістоў на тэму чарговай школьнай рэформы, якую распачала ўлада ў Беларусі. У беларускіх дзяцей і падлеткаў ня толькі адабралі адзін год навучання ў сярэдняй школе. Значныя карэктывы будуць унесеныя ў адукацыйныя праграмы — асабліва тыя, што датычаць гуманітарных навук.
Дык ці выхоўвае беларуская школа ў юных грамадзянах нацыянальную сьвядомасьць і патрыятызм?


23.06.2008

ЛЕТНІК НА БРАСЛАЎСКІХ АЗЁРАХ
ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год да ўдзелу ў адукацыйнай праграме «Распрацоўка і рэалізацыя праектаў у грамадcкіх арганізацыях». Праграма арганізуецца ў фармаце летніка 24–31 ліпеня 2008 г. на турбазе «Браслаўскія азёры». Мэтай праграмы з'яўляецца знаёмства маладых лідэраў з асновамі праектнай дзейнасці, навучанне кіраваннем праектамі, распрацоўка асабістых міні-праектаў для рэалізацыі ў грамадcкіх арганізацыях альбо ў межах моладзевых ініцыятываў, якія працуюць на карысць беларускага грамадcтва.

19.06.2008


Прэзентацыя да ўрока Ірыны Сыско

Раней ў «Педагагічнай майстэрні" мы размяшчалі распрацоўку ўрока «Пад сценамі старажытных замкаў" («Мая радзіма – Беларусь») настаўніцы гарадзенскай школы №10 Ірыны Генрыхаўны Сыско на падставе матэрыялаў Л. В. Базыльчык. Цяпер можаце ў дадатак да тэкставага матэрыялу спампаваць таксама і прэзентацыю да гэтага ўрока (ppt, 2,9 МБ).

16.06.2008


Нашыя суайчыннікі, якія пакінулі Радзіму ў пошуках лепшай долі, стварылі сайт “Дзяцінства”, які назвалі віртуальнай беларускай школкай. Сайт утрымлівае беларускія дзіцячыя песні, кніжкі і дыяфільмы. Сайтам і нядзельнай школкай для беларускіх дзетак займаецца ў асноўным сям'я Галіны і Андруся Падлескіх.
Нагадваем, што расціць беларусаў дапамогуць і наступныя інтэрнэт рэсурсы.: партал Нашыя дзеткі, Казачнік, «З рога ўсяго многа«.

16.06.2008

У сеціве з'явіўся новы сайт для бацькоў і дашкольных педагогаў.
Нашыя суайчыннікі, якія пакінулі Радзіму ў пошуках лепшай долі, стварылі сайт “Дзяцінства”, які назвалі віртуальнай беларускай школкай. Сайт утрымлівае беларускія дзіцячыя песні, кніжкі і дыяфільмы. Сайтам і нядзельнай школкай для беларускіх дзетак займаецца ў асноўным сям'я Галіны і Андруся Падлескіх.

Старонкі