Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
22.09.2009

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”.
Сёлета абвяшчаецца чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш трох гадоў.
На кандыдата конкурса запаўняецца анкета (спампаваць)  рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 12.12.09 на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by, або паштовы, які можна атрымаць па даведачным тэлефоне 8029–7520821.
Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што пацвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.
Конкурс будзе асвятляцца ў прэсе і на старонцы ў інтэрнэце https://nastaunik.eu .
Задачы конкурса:
• маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў адукацыйных устаноў;
• прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем роднамоўнага выкладання і выхавання ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных установах, ліцэях, гімназіях і каледжах;
• фарміраванне грамадскай думкі аб прэстыжнасці навучання па-беларуску;
• аб’яднанне беларускамоўных педагогаў, спрыянне іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш.
Крытэрыі вызначэння пераможцаў конкурса:
• выкладанне па-беларуску дысцыпліны ці правядзенне выхаваўчай працы на роднай мове;
• прафесіяналізм і наватарства, творчасць і навуковасць;
• аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадскасці і навучэнцаў;
• высокая грамадзянская пазіцыя. Усе дастойныя кандыдаты будуць адзначаны дыпломамі ТБШ, асобна будуць ганараваны тры пераможцы-лаўрэаты на калядныя святы.
Паўторна могуць прымаць удзел у конкурсе ўсе дыпламанты ТБШ, акрамя пераможцаў.



21.09.2009

Круглы стол для моладзі па пабудове кар'еры

Круглы стол «Магчымасці Інтэрнэт-тэхналогіяў у падвышэнні канкурэнтаздольнасці моладзі на рынку працы» пройдзе 25 верасня 2009 году з 16.00 да 19.00 у памяшканні гістарычнай гасцёўні па адрасе: г. Мінск, вул. Сухая, 25 (праезд ст.т. «Фрунзенская»).


Да ўдзелу запрашаюцца студэнты мінскіх ВНУ, якія актыўна выкарыстоўваюць Інтэрнэт пры пошуку інфармацыі, неабходнай для прафесійнага развіцця ды пабудовы кар'еры. Мерапрыемства арганізуе інфармацыйны сервіс для моладзі kariera.by пры моладзевым грамадскім аб'яднанні «Фокус-група» у межах «Тыдня нефармальнай адукацыі-2009» (www.adukatar.net).


Мэта круглага стала: дапамагчы студэнтам старэйшых класаў у пытаннях падвышэньня кваліфікацыі, выкарыстоўваючы магчымасці Інтэрнэту.


У праграме круглага стала будзе прадстаўлены агляд вэб-рэсурсаў, накіраваных на развіццё прафесійна-значных уменняў ды навыкаў у моладзі, будзе арганізаванае абмеркаванне магчымасцяў і абмежаванняў працаўладкавання і развіцця прафесійных кампетэнцыяў з выкарыстаннем магчымасцяў сеткі Інтэрнэт. У якасці экспертаў на круглы стол запрошаныя: рэдактар інфармацыйнага сервісу па прафесійным развіцці моладзі www.kariera.by, кіраўнік праекта «Моладзевая акцыя мультымедыяў" http://mammedia.org/#, супрацоўніца электроннай газеты «ТОП-Пэрсона» www.top-persona.by, менеджэр каталогу www.press.net.by.


Па пытаннях удзелу ў круглым стале звяртайцеся да каардынатара мерапрыемства Дрык Вікторыі: +3753643112 (velcom), +375336041849 (МТС), e-mail: F-E-N-I-C-S@tut.by, альбо праз кантактную форму на сайце WWW.KARIERA.BY.


Паводле рассылкі belngo.info




18.09.2009

Конкурс эмблем праекта «Чатыры стыхіі"


Конкурс эмблем – гэта першая акцыя праграмы «Непратаптаны Шлях», якая пачынае гадавы цыкл праекта «Чатыры стыхіі".

Мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца развіццё мастацкіх здольнасцяў людзей з адмысловымі патрэбамі. Кульмінацыяй акцыі будзе выбар эмблемы, якая найбольш адпавядае тэме года (на 2009 – 2010 год гэта тэма «Чатыры стыхіі") і якая стане эмблемай года. Гэта міжнародны конкурс. Усе дасланыя для ўдзелу ў конкурсе эмблемы пазней афармляюцца ў выставу і экспануюцца на працягу года на ўсіх мерапрыемствах у трох краінах (Беларусь, Польшча, Украіна). Пераможца конкурсу будзе ўзнагароджаны на тэатральным фэсце, які пройдзе ў маі 2010 году.





18.09.2009


Тэма чарговага нумару бюлетэню «Настаўні.інфо» — нефармальная адукацыя і яе сувязь з фармальнай. Таксама бюлетэнь змяшчае матэрыялы, прысвечаныя пачатку навучальнага года, абмеркаванню новага Кодэксу аб адукацыі і школьнай формы.
У раздзеле абвесткі раім звярнуць увагу на праграму падтрымкі працы са старшакласнікамі.
Цалкам бюлетэнь можна спампаваць тут

18.09.2009

Выйшаў новы бюлетэнь «Настаўнік.інфо», прысвечаны тыдню нефармальнай адукацыі
Тэма чарговага нумару бюлетэню «Настаўні.інфо» — нефармальная адукацыя і яе сувязь з фармальнай. Таксама бюлетэнь змяшчае матэрыялы, прысвечаныя пачатку навучальнага году, абмеркаванню новага Кодэксу аб адукацыі і школьнай формы.
У раздзеле абвесткі раім звярнуць увагу на праграму падтрымкі працы са старшакласнікамі.
Цалкам бюлетэнь можна спампаваць тут

17.09.2009


Выхаванне любых грамадзянскіх каштоўнасцяў пачынаецца з простага, зразумелага і даступнага назірання за тым, што знаходзіцца навокал – твая вуліца, твой горад. І аказваецца, што шмат якія рэчы маюць свае імёны, ужо былі да твайго нараджэння, і ад цябе залежыць тое, якімі стануць пасля. Напрыклад, настаўнік гомельскай гімназіі №10 Сяргей Несцяровіч разам са сваімі вучнямі звярнуў увагу на гарадскія і вакольныя масты, іх гісторыю, назвы, і рознабаковую класіфікацыю. Прапануем вам прэзентацыю таго, што атрымалася ў выніку гарадскіх вандровак да знаёмых -незнаёмых гомельскіх мастоў.


Спампаваць прэзентацыю (2,9 МБ)




17.09.2009


Прэзентацыя «Масты майго дзяцінства»

Выхаванне любых грамадзянскіх каштоўнасцяў пачынаецца з простага, зразумелага і даступнага назірання за тым, што знаходзіцца навокал – твая вуліца, твой горад. І аказваецца, што шмат якія рэчы маюць свае імёны, ужо былі да твайго нараджэння, і ад цябе залежыць тое, якімі стануць пасля. Напрыклад, настаўнік гомельскай гімназіі №10 Сяргей Несцяровіч разам са сваімі вучнямі звярнуў увагу на гарадскія і вакольныя масты, іх гісторыю, назвы, і рознабаковую класіфікацыю. Прапануем вам прэзентацыю таго, што атрымалася ў выніку гарадскіх вандровак да знаёмых -незнаёмых гомельскіх мастоў.


Спампаваць прэзентацыю (2,9 МБ)




14.09.2009

Запрашэнне для моладзі і студэнтаў
Валанцёрскі клуб «Камяніца» (МДПДзіМ) запрашае ўсіх, каму цікава навучыцца праводзіць экскурсіі і выступаць перад публікай. На працягу бліжэйшых паўгода мы будзем праводзіць заняткі, на якіх можна будзе навучыцца рыхтаваць і праводзіць экскурсіі, рабіць выступы на гістарычныя і не толькі тэмы. Ну і якія экскурсіі без падарожжаў:). Будзем ездзіць па Беларусі і практыкавацца адно на адным.
Сустрэчы адбываюцца па пятніцах у 18.30, у Палацы Дзяцей і Моладзі (Старавіленскі тракт, 41) Кантактны тэлефон: 5571124 (МТС) Цімох.

14.09.2009

Міжнародны трэнінг “I’m media smart”

«I’m media smart» – міжнародны трэнінг, які адбудзецца 10- 18 кастрычніка ў Кішынёве і ў якім прымуць удзел каля 30 чалавек з такіх краінаў, як Літва, Малдова, Турцыя, Грэцыя, Польшча, Партугалія, Беларусь, Арменія, Грузія і Азербайджан. Галоўная тэма праекту – медыя, яе статус і дачыненне да працы з моладдзю.

Галоўныя мэты трэнінгу:


– Навучыць удзельнікаў, як наблізіцца да медыя і выкарыстаць магчымасці медыя для дасягнення пастаўленых мэтаў;


– Паказаць на практыцы, як выкарыстоўваць існуючыя інструменты медыя, а таксама стварыць новыя для паляпшэння работы з моладдзю;


– Даследаваць медыя як інструмент нефармальнай адукацыі моладзі;


– Прааналізаваць становішча медыя ў розных краінах Еўропы;


– Пабудаваць асноўны каркас, каб стаць “media smart”, праз адкрыццё для сябе культуры медыя;


– Абмеркаваць асноўныя пытанні медыя, якія датычуцца НДА і праграмы “Youth in Action”


– Натхніць удзельнікаў на новыя праекты ў рамках праграмы “Youth in Action” і дапамагчы ім на першым этапе іх рэалізацыі;




14.09.2009

 ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ!


“Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”


пачынае сваю працу!


 Тэма сёлетняга тыдня: “Нефармальная адукацыя (НФА) у Беларусі – да паляпшэння якасці жыцця”


 “Тыдзень НФА-2009” пройдзе 21–27 верасня 2009 г. у розных гарадах Беларусі.


Мэта “Тыдня НФА-2009” – прадэманстраваць, як з дапамогай нефармальнай адукацыі можна палепшыць якасць жыцця чалавека – маладога, сталага ці пажылога.


Ініцыятарамі і арганізатарамі Тыдня-2009 выступілі:



  • МГА “Адукацыя без межаў”

  • ГА “Фокус-група”

  • ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”

  • ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”

  • ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

  • БМГА “Новыя твары”

  • Грамадскае аб’яднанне “ВІТ”

і іншыя.


Паляпшэнне якасці жыцця, сярод іншых вызначэнняў, можа разумецца таксама як мажлівасць свабоднага выбару чалавекам розных ладаў жыцця. Чым большая разнастайнасць ладаў жыцця прадстаўлена для выбару, тым вышэй якасць жыцця чалавека. Нефармальная адукацыя ў такім падыходзе можа разглядацца як інструмент, які дазваляе зразумець, убачыць і далучыцца да ўсёй разнастайнасці існуючых і мажлівых ладаў жыцця, а таксама як эфектыўны інструмент, які садзейнічае фарміраванню ключавых сацыяльных, грамадзянскіх і іншых кампетэнцый, неабходных для гэтага.


Праграма “Тыдня-2009” складаецца з мерапрыемстваў (круглыя сталы, семінары-трэнінгі, тэматычныя сустрэчы, выставы і майстар-класы), якія распрацавалі арганізацыі і ўстановы, што займаюцца ў Беларусі прадастаўленнем паслуг у галіне нефармальнай адукацыі дарослых і моладзі.


Асаблівасць сёлетняга тыдня заключаецца ў тым, што:





  • Мерапрыемствы размеркаваны па тэматычных днях,

  • Да удзелу ў мерапремствах запрашаюцца ўсе жадаючыя.

 У праграме Тыдня-2009 пазначаны кантактныя асобы, у якіх можна атрымаць падрабязную інфармацыю пра канкрэтныя мерапрыемствы і запісацца для ўдзелу.


Сачыце за анонсамі!


ПРЫХОДЗЬЦЕ І ЗАПРАШАЙЦЕ СЯБРОЎ!

Каардынатар Тыдня НФА – 2009:
Яніна Зінчанка:

aha.info@gmail.com

Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script

, (м.) +375 296 54 90 48.

Падрабязная інфармацыя – на www.adukatar.net




Праграма тыдня

Старонкі