Архіў навін
СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА CHEVENING НА 2008/09 АКАДЭМІЧНЫ ГОД
Брытанскі Савет абвесціў конкурс на атрыманне стыпендыі ад Міністэрства Замежных спраў Злучанага Каралеўства на 2009–2010 гг для паслядыпломнага навучання альбо навуковага даследавання ў Вялікабрытаніі цягам 3–12 месяцаў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 20 снежня 2008 г.
Дадатковую інфармацыю чытайце на сайце: http://ukinbelarus.fco.gov.uk/en/newsroom/?view=News&id=2057057 Паводле ngo.by
Мікалай Фяськоў: Узровень падрыхтоўкі выпускнікоў школ усё ніжэй і ніжэй
Агульны ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў сярэдняй школы ў апошнія гады падае, заявіў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў 27 лістапада на калегіі Міністэрства адукацыі ў Мінску, піша БЕЛАПАН.
Паводле яго словаў, заданні цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у апошнія гады прыходзілася спрашчаць. «Па матэматыцы 50% заданняў выконваюць ужо без ручкі", — сказаў ён. Пры гэтым па выніках 2008 года колькасць нявыканаўшых заданні застаецца стабільна высокай. Так, 1,7% абітурыентаў не набралі ні аднаго бала на выпрабаваннях па матэматыцы.
Па словах М.Фяськова, у 2008 годзе быў адзначаны рост вынікаў ЦТ у абітурыентаў, якія «выпусціліся ў 1996 годзе і раней». Гэта супярэчыць агульнай тэндэнцыі, у адпаведнасці з якой у абітурыентаў, якія здаюць ЦТ праз год або некалькі гадоў пасля выпуску, вынікі выпрабаванняў аказваюцца ніжэй, чым у астатніх. На думку дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, такая сітуацыя можа сведчыць аб паніжэнні ўзроўня школьнай падрыхтоўкі за апошняе дзесяцігоддзе. Усяго ў 2008 годзе ў ЦТ прынялі ўдзел 176 тыс. чалавек, якія выканалі 457,3 тыс. тэстаў. Па словах М.Фяськова, заданні ЦТ адрозніваліся «высокім узроўнем уніфікацыі" і «добрай дыферэнцыйнай якасцю». Паводле яго словаў, цяперашняя дыферэнцыйная якасць заданняў такая, што далейшае спрашчэнне заданняў яе знізіць і створыць праблемы пры паступленні абітурыентаў у ВНУ. «Мы збіраемся і далей удасканальваць працэс цэнтралізаванага тэставання, праўда, без асаблівай спешкі і без радыкальных прапаноў", — сказаў Фяськоў.
Паводле Naviny.by
Агляд адукацыйных навінаў
- Старшыня дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзь Грушавы: Указ № 555 — гэта разбурэнне ўсіх гуманітарных праграм >>>
- Аляксандр Жук адзначыў, што ў апошнія гады ў ВНУ зніжаецца конкурс на бюджэтныя месцы дзённай формы атрымання адукацыі. У 2008 годзе ён склаў 2,1 чалавека на месца. У 2006 годзе гэты паказчык складаў 2,6, у 2005-м – 2,9, у 2004-м – 3 чалавекі на месца >>>
- Падаткавая інспекцыя просіць студэнтаў і школьнікаў «здаваць» у падатковую сваіх рэпетытараў, калі тыя не зарэгістравалі сваю дзейнасць >>>
- У чацьвёрты раз кіраўніцтва БДУ адмовіла ва ўзнаўленні на факультэце журналістыкі адлічанаму ў лютым 2007 года Франаку Вячорку >>>
- ВНУ падвысілі плату за навучанне. Як паведаміла БелаПАН кіраўніца прэс-службы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэтуа Вольга Шчадрына, у сярэднім аплата за навучанне студэнтаў БДУ павдысілася на 22,7% >>>
- Мінадукацыі разглядае пытанне аб выдачы сертыфіката цэнтралізаванага тэставання ўсім абітурыентам са станоўчым балам >>>
Міжнародны адукацыйны семінар «Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці»
Запрашаем школьных настаўнікаў і выкладчыкаў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ВНУ прыняць удзел у адукацыйным семінары «Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці», які адбудзецца ў Мінску 12–14 снежня 2008 г. Семінар праводзіцца грамадскай арганізацыяй Studieforbundet Vuxenskolan (г. Гетеборг, Швецыя) пры арганізацыйна-метадычнай падтрымцы грамадскага аб'яднання «Адчыненае грамадства» (г. Мінск, Беларусь).
Дэмакратыя ў штодзённасці – гэта прыхільнасць людзей каштоўнасцям свабоды і адказнасці, дыялогу і паразумення, згоды і супрацоўніцтва ў сваім звычайным жыцці (у сям'і, школе, грамадскай арганізацыі, на працы, у адносінах з сябрамі, суседзямі, людзьмі іншай культуры, веры, стылю жыцця, расы і г.д.). Праграма семінара (гл. дадатак) распрацаваная на аснове аўтарскага курсу «Дэмакратыя ў штодзённасці», які ў ліпені 2008 г. быў зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці Праграмы факультатыўных заняткаў для 11 класа агульнаадукацыйных устаноў з 11-гадовым тэрмінам навучання
Пры фармаванні навучальнай групы прыярытэт будзе аддадзены настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, выкладчыкам паліталогіі і сацыяльным педагогам. Усе выдаткі, звязаныя з правядзеннем семінара, бяруць на сябе яго арганізатары.
Тэрмін падачы заявак (па тэл. або электроннай пошце) да 5 снежня 2008 г. (уключна).
Больш падрабязную інфармацыю аб семінары можна атрымаць у каардынатараў: Віктар Чарноў Тэл: (+375 29) 164 84 89 E-Mail: infocenter@user.unibel.by Зінаіда Антановіч Тэл: (+375 29) 390 20 11; (+375 33) 609 77 12 E-Mail: zinaida3902011@yandex.ru
Запрашаем на Фестываль навучальных гурткоў
Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас на Фестываль навучальных гурткоў, арганізаваны ў межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы (6–14 снежня), які адбудзецца 14 снежня 2008 г.
На Фестывалі будуць прадстаўлены розныя навучальныя гурткі для дарослых, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі. У Вас будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з новым поглядам на навучальныя гурткі для дарослых
Настаўнікі, якія ўратаваліся ад скарачэнняў, будуць шукаць новую працу
Праблемы беларускай 11-гадовай сярэдняй школы “Еўрарадыё” абмеркавала з Уладзімірам Здановічам, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, старшынёй Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе.
Беларускія школьнікі перажылі першую чвэрць навучальнага года. Менавіта перажылі, бо вяртанне да 11-гадовай сярэдняй школы пасля некалькіх гадоў 12-годкі складана назваць іначай як цяжкім іспытам. Яго здаюць усе: ад першакласнікаў да рэктараў беларускіх ВНУ, якім у ліпені 2009-га давядзецца разбірацца са 107 тысячамі выпускнікоў – “з рыскай” ды “без рыскі”... >>>
Арганізуецца беларускамоўны садок у Сухараве
Маладая мама шукае яшчэ 13 бацькоў, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3–4 год у беларускамоўную групу у мікрараене Сухарава г.Мінска.
Гарадзенскія мамы! Гуртуйцеся!
Запрашаем гарадзенак далучыцца да ўдзелу ў адукацыйным гуртку для мам "Ці падманваюць казкі…”.
- Як жабянятка ператвараецца ў царэўну?… – Якую сьцяжынку абраць на раздарожжы?… – Калі сябрам, а калі ворагам становіцца Баба-Яга?… – Як знайсьці тое, не ведаю што?…і шмат іншага з казачнага жыцця прапануем абмеркаваць-пражыць мамам разам з дзеткамі, якіх не пакінулі абыякавымі гэтыя пытанні.
Гурток пачне працу пасля фармавання групы. Заняткі бясплатныя, ладзяцца раз на тыдзень.
Міжнародная праграма студэнцкага абмену
Міжнародная праграма студэнцкага абмену Global UGRAD у Эўразіі і Цэнтральнай Азіі UGRAD (праграма Аддзела адукацыйных і культурных праграм Дзярждэпартамэнта ЗША) прадастаўляе магчымасць студэнтам 1, 2 і 3 курсаў навучання дзённых аддзяленняў ВНУ з Беларусі прайсці аднагадовае навучанне без атрымання ступені ва ўніверсітэце ці каледжы ЗША.
Усе ўдзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу.
Вандроўка памяці
Паездку ў Катынь ладзіць грамадcкае аб’яднанне “Польска Мацеж Школьна” з Гродна. Вясной 1940 г. у гэтым мястэчку на Смаленшчыне па рашэнні Палітбюро камуністычнай партыі СССР было расстраляна каля 20 тысячаў салдат і афіцэраў Войска Польскага, захопленых у палон у пачатку Другой сусветнай вайны. Сярод бязвінна забітых былі і беларусы.
Вандроўка адбудзецца 28–30 лістапада.
Кошт – 30 тысяч рублёў.
Паводле www.t-styl.info