Архіў навін
Праз некалькі гадоў дзяцей у школах будзе некаму вучыць
Віктар ЛІСТАПАДАЎ, газета «Заўтра тваёй краіны»
У беларускіх школах даюць адукацыю, якая не дазваляе без рэпетытара паступіць у добрую ВНУ, калі толькі абітурыент не сямі пядзяў у ілбе. Эксперты прагназуюць, што з часам узровень выкладання ў школах знізіцца яшчэ больш, перш за ўсё з-за нізкай кваліфікацыі саміх настаўнікаў....
аўтар закранае пытанні: колькі каштуе карэктыроўка бясплатнай адукацыі, чаму ў школах не рыхтуюць да ЦТ, ці зацікаўлены рэпетытары ў заняпадзе школы...
цалкам
Міжнародны летнік «Лазурны» запрашае ў праект «Будуем новыя масты».
Усё жадаючыя незабыўна правесці 2 тыдні у міжнароднай вялікай тусоўцы, паспяшаецеся!
Міжнародны моладзевы праект «Будуем новыя масты».
Што гэта – міжнародная моладзевая змена, якая праходзіць на базе спартова-аздараўленчага цэнтра «Лазурны» (РФ, Ніжагародская вобласць) з 21.07 па 03.08.2010г.
У змене прыме ўдзел моладзь ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў з 13 краін-партнёраў (Латвія, Італія Абхазія, Украіна, Іспанія, Швецыя, Фінляндыя, Кітай, Ізраіль, Беларусь, Расійская Федэрацыя, Сербія, Нямеччына).
Ужо распачаўся збор у вясёлую кампанію ад нашай краіны….
Набор да 10 сакавіка 2010 г
Даведка Наташа Яскевіч; pchelka-1508@mail.ru
Вечарына займальнай гiсторыi для школьнiкау
Шаноуныя настаунiкi!
Мiнскi Дзяржауны Палац Дзяцей i Моладзi i валанцёрскi клуб “Камянiца” маюць гонар запрасiць вас на вечарыну займальнай гiсторыi для школьнiкау “Iмя у летапiсе”.
“Iмя у летапiсе” – гэта вiктарына для школьнiкау сярэдняга узросту. Вiктарына складаецца з разнапланавых заданняу па гiсторыi i культуры Беларусi, у якiх каманды мусяць паказаць свае веды, кемлiвасць i эрудыцыю.
Пераможцы атрымаюць прызы ад спонсарау вiктарыны. У першую чаргу запрашаем настаунiкау гiсторыi i грамадазнауства!
Для удзелу у вiктарыне неабходна сфармаваць каманду з 6 школьнiкау, 8–9 класаў (удзел школьнiкау iншага узросту абмяркоуваецца з арганiзатарамi), запоунiць анкету i прыдумаць назву камандзе!
Вiктарына адбудзецца 19 лютага (пятнiца), у 17.00 у Палацы Дзяцей i Моладзi (вул. Старавiленскi тракт, 41).
Даезд трамваямі № 3, 4, 5, 10 да прыпынку “Палац дзяцей і моладзі”
Кантактныя тэлефоны: 8029–5571124 (Цiмафей)
E-mail: cymus1@gmail.com
Ірына Сыско і Святлана Ленкавец з Гродна распрацавалі і правялі інтэграцыйны трэнінг для дзяцей пачатковай школы і іх бацькоў.
Мэта трэнінгу: стварыць умовы для вербальнай i невербальнай камунiкацыi памiж бацькамi i дзецьмi
Удзельнiкi: дзеці пачатковай школы і іх бацькі (6–8 пар: дзiця + адзін з бацькоў)
Спампаваць сцэнарый
Трэнінг для бацькоў і дзяцей
Ірына Сыско і Святлана Ленкавец з Гродна распрацавалі і правялі інтэграцыйны трэнінг для дзяцей пачатковай школы і іх бацькоў.
Мэта трэнінгу: стварыць умовы для вербальнай i невербальнай камунiкацыi памiж бацькамi i дзецьмi
Удзельнiкi: дзеці пачатковай школы і іх бацькі (6–8 пар: дзiця + адзін з бацькоў)
Спампаваць сцэнарый
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь:праблемы, перспектывы”
Навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь:праблемы, перспектывы”, прысвечаную 80-годдзю прафесара Васіля Ульянавіча Протчанкі
Канферэнцыя адбудзецца 09 красавіка 2010 года.
Спампаваць інфармацыйны ліст канферэнцыі можна на сайце http://adu.by
Грантавая праграма RITA
Гранты прадастаўляюцца зарэгістраваным у Польшчы грамадскім аб'яднанням, фондам, арганізацыям, установам на аснове пагадненняў паміж дзяржавай і царквой для рэалізацыі сумесных праектаў з партнэрамі з Усходняй Эўропы, Каўказу й Цэнтральнай Азіі.
тут
Яшчэ раз пра дыск «Гадуем беларусаў"
Газета Наша Ніва змясціла інтэрв'ю са складальніцай дыску Тамарай Мацкевіч
Ну, вельмі мала ў нас школьных песень, навучальных фільмаў і кліпаў, мульцікаў, камп’ютэрных гульняў амаль няма песняў пра школу, настаўнікаў, першае каханне, школьных сяброў…
Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў. Першая яго частка разлічаная на дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Сярод іх камп’ютарная версія «Чытанкі для дзіцячых садоў» Пятра Садоўскага і Вінцука Вячоркі, камп’ютарныя гульні і мульцікі, фанаграмы да дзіцячых песень і караоке, цэлыя падручнікі, з апісаннем як вучыць дзяцей роднай мове ў чужамоўным асяроддзі, складзеныя дзіцячыя песенькі, п’есы для дзіцячага тэатру, дыяфільмы, размалёўкі, навучальныя кліпы, створаныя шматлікімі бацькамі для сваіх дзетак. У дыск увайшлі і некалькі паўнаметражных дзіцячых фільмаў, дубляваных па-беларуску…
Увага! Nastaunik.info нагадвае, усе навучальныя і адукацыйныя ўстановы, настаўнікі і выхавацелі могуць атрымаць дыск бясплатна. Дастаткова напісаць ліст з адрасам і назвай установы на nastaunik.info@gmail.com.
Стыпендыя ГФПС у Германіі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў
Таварыства студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ГФПС (GFPS e.V.) разам з фондам «Памяць, адказнасць, будучыня» і фондам «Час» прапануць для беларускіх студэнтаў і магістрантаў дзве стыпедыі на семестр навучання ў адным з нямецкіх універсітэтаў.
Дэдлайн: 16/04/2010
тут
Паводле http://adukacyja.info
Цыкл сустрэч «Тонкі свет»
Ведаць сябе – азначае чуць рух сваіх каранёў і пошум сваёй кроны. Азначае Быць сучасным – эпіцэнтрам між мінулым і будучыняй. Азначае Быць паспяховым, упэўненым, гарманічным, мудрым і мужным. Быць Самім Сабою. Чэрпаць і аддаваць Радасьць. Далучацца да парадаў продкаў і дасылаць парады нашчадкам. На сустрэчах супольнасці «Тонкі свет» маем шанец улучыцца ў прыцягальнае энергетычнае поле абрадавага народнага календара, каб Уведаць праўду каранёў і кроны. Каб добра пачувацца ў сваім Часе й сваім Краі.
Вядучая сустрэч – Антаніна Хатэнка – журналістка, паэтеса, этнакультуролаг, спецыяліст у галіне народных абрадаў і святаў.
Першая сустрэча адбудзецца 11 лютага з 18.30 да 20.30 у памяшканні Гістарычнай майстэрні: г. Мінск, вул Сухая, дом 25 (раён ст. м “Фрунзенская” ці пр. “Галантарэйная”; уваход з вуліцы Калектарная).
Тэлефон для даведак (029) 388 25 64