Архіў навін
Ці адменяць заняткі з-за маразоў?
Рашэнне аб спыненні заняткаў з-за моцных маразоў будзе прымацца кіраўнікамі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя і па надзвычайных сітуацыях. Пра гэта БЕЛТА паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.
Па ягоных словах, ведамствы ўзгодняць спіс гарадоў і рэгіёнаў, у якіх будзе спынена навучанне ў выпадку, калі тэмпература паветра будзе ніжэй за 25 градусаў марозу. Радзькоў зазначыў, што рэгіёны Беларусі адрозніваюцца ў тэмпературным рэжыме: моцныя маразы і вільготнасць у Віцебскай вобласці могуць не дасягаць свайго піку ў Брэсце або Гомелі. На думку міністра, у рэгіёнах, дзе тэмпература не апусціцца ніжэй за норму, заняткі, хутчэй за ўсё, не стануць адмяняць.
У Мінадукацыі працуе адмысловая камісія, якая сочыць за зменамі надвор'я, вывучае праблемы, з якімі сутыкаюцца навучальныя ўстановы ў перыяд моцных маразоў. Па словах Радзькова, школьнікі, у якіх адменяць заняткі, усё адно не будуць сядзець дома. а пойдуць гуляць на вуліцу. «А значыць, сэнсу ў спыненні заняткаў для старэйшых школьнікаў няма. Я думаю, што са мной пагодзяцца і вучні, і іх бацькі: лепш сядзець у цёплай школе і вучыцца, чым проста біць бібікі і не рыхтавацца да заняткаў", – заявіў міністр.
Паводле Еўрарадыё для Беларусі
Кампазітар і педагог сталічнай школы № 17 Ганна Кароткіна запрашае калегаў і вучняў на канцэрт арганнай музыкі. 26 студзеня ў вялікай залі філармоніі сярод іншых прагучаць і яе творы: «Малітва» з сюіты «Фрэскі, Францыск» з сюіты «Францыск Скарына»," Грунвальд" для аргана і бубнаў (прэм'ера), «Маналогі душы» на вершы Марка Шагала для чытальніка, аргана, сапрана і бубнаў.
Ганна Іванаўна Короткина — кампазітар, член Беларускага Саюза кампазітараў, член Міжнароднай асацыяцыі «Мастацтва і адукацыя XX стагоддзя» выкладчыца гімназіі № 17 г. Менска.
Летнік для журналістаў у Чэхіі
Галоўная мэта летняй школы, якая адбудзецца 15–22 ліпеня, – падрыхтаваць маладых людзей да працы ў журналісцкай сферы.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты ва ўзросце 16–26 год.
Удзельнікі будуць падзеленыя на пяць групаў, адпаведна тэмам: друкаваныя выданні і фатаграфія, он-лайн журналістыка, радыёжурналістыка, тэлежурналістыка, маркетынг і рэклама.
Праграма летніка ўключае ў сябе сустрэчы з палітычнымі і культурнымі дзеячамі, а таксама знаёмства з медыйным і сацыяльным жыццём Чэхіі.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 траўня.
Падрабязная інфармацыя – на вэб-старонцы http://centrumvysocina.cz/.
Паводле http://adukacyja.info
Прапануем вам перакладзеныя на беларускую мову практычныя работы са “Сшыткаў для практычных работ” для 6 – 9 кл.(аўтары А. М. Вітчанка, Г.Г. Обух, Н.Г. Станкевіч, выдавецтва “АВЕРСЕВ”) Аўтарам перакладу Віктарам Бунтам дададзеныя творчыя заданні 5 узроўню.
Практычныя работы для 6 класа (doc, 46 КБ)
Практычныя работы для 7 класа (doc, 50 КБ)
Практычныя работы для 8 класа (doc, 60 КБ)
Практычныя работы па геаграфіі
Прапануем вам перакладзеныя на беларускую мову практычныя работы са “Сшыткаў для практычных работ” для 6 – 9 кл.(аўтары А. М. Вітчанка, Г.Г. Обух, Н.Г. Станкевіч, выдавецтва “АВЕРСЕВ”) Аўтарам перакладу Віктарам Бунтам дададзеныя творчыя заданні 5 узроўню.
Практычныя работы для 6 класа (doc, 46 КБ)
Практычныя работы для 7 класа (doc, 50 КБ)
Практычныя работы для 8 класа (doc, 60 КБ)
Практычныя работы для 9 класа (doc, 111 КБ)
Праект для валанцёраў у Гродне
ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоcпіс” абвяшчае набор кандыдатаў для ўдзелу ў адукацыйных трэнінгах “Валанцёр – чалавек добрай волі”.
Сустрэчы будуць адбывацца штомесяц. Дата бліжэйшых сутрэч – 25 студзеня, 28 лютага.
Патрабаванне да кандыдатаў – маладыя людзі ва ўзросце да 30 год, мабільныя, адказныя і якія маюць дакладную матэвацыю для таго, каб быць валанцёрам.
Палітычныя партыі будуць бараніць настаўнікаў ад беззаконня.
Юрысты і праваабаронцы налічылі пяць пунктаў парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусі ў дзеяннях загадчыцы Мінскага абласнога ўпраўлення адукацыі Таісы Данілевіч.
Сойм Партыі БНФ адпаведную заяву, у якой, у прыватнасці, гаворыцца: «15 студзеня 2010 года загадчыца Менскага абласнога ўпраўленьня адукацыі Таіса Данілевіч выставіла ўльтыматум шасьці настаўнікам – сябрам дэмакратычных палітычных партыяў: або яны пішуць заявы аб выхадзе з партыяў, або трацяць працу. У Менск у суправаджэньні кіраўнікоў раённых аддзелаў ці ўстановаў адукацыі былі выкліканыя: Натальля Ільлініч, настаўніца гісторыі, Партыя БНФ (Талька); Мікола Ляшчун, настаўнік замежных моваў, Партыя БНФ (Лагойск); Алесь Язьвінскі, настаўнік фізкультуры, КХП-БНФ (Нясьвіж); Уладзімір Парэйка, настаўнік геаграфіі, БСДП (Нясьвіскі раён); Сяргей Клімёнак, настаўнік фізкультуры, АГП (Вялейка); Надзея Агафонава, настаўнік-дэфэктоляг, АГП (Любань).
Прэтэнзіяў да якасьці пэдагагічнай працы выкліканых настаўнікаў не было.»
у дакуменце пералічаныя артыкулы заканадаўства, якія парушыла сваімі дзеяннямі сп-ня Данілевіч.
Партыя БНФ і іншыя афіцыйна зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі партыі збіраюцца ініцыяваць зварот у органы пракуратуры з патрабаваннем расследавання фактаў дэманстратыўнага парушэння сп-няй Данілевіч палажэнняў Канстытуцыі і шэрагу законаў Рэспублікі Беларусь.
Тэкст заявы цалкам
Міхась Булавацкі
Пяціборства арыентавана на вучняў, якія маюць здольнасці і схільнасці да матэматыкі і прыродазнаўчых навук, але, каб не забылі, у якой краіне жывуць, ім прапануюцца яшчэ пытанні па гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры. Мова, на якой пададзена праца, ацэньваецца пятым балам. Па суме пяці балаў і вызначаюцца пераможцы. Некаторым таленавітым маладым людзям пяціборства дапамагло ўсвядоміць ненармальнасць іх аднабокай матэматычнай адукацыі і яны адмыслова прыкладалі намаганні для пашырэння сваіх ведаў.
Пераможцы «Беларускага пяціборства-IX».
Алімпіядныя заданні
Міхась Булавацкі
13 студзеня 2010 года ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова праведзена “Беларускае пяціборства-IХ” – спаборніцтва сярод вучнёўскай інтэлектуальнай эліты, якое з 2001 года ладзіць сумесна з універсітэтам настаўніцкая суполка Таварыства беларускай мовы. Удзел у спаборніцтве ўзялі 36 навучэнцаў старшых класаў школ, ліцэяў і гімназій Магілёва і Магілёўскай вобласці.
Удзельнікам было прапанавана 4 заданні: матэматычная задача і пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Кожнае заданне ацэньвалася пэўнай сумай балаў, пятым балам быў бал за мову, на якой падаваліся адказы і развязкі. Па суме пяці балаў і вызначаліся пераможцы. Упершыню ў гісторыі пяціборства сярод асноўных пераможцаў не было прадстаўнікоў абласнога цэнтра.
Першае месца, на вялікае здзіўленне журы, заняла васьмікласніца Бабруйскай гімназіі № 3 Насця Жыркевіч. Справа ў тым, што спаборніцтва праводзіцца сярод навучэнцаў 9–11 класаў і заданні часта арыентаваныя на праграму дзевятага класа. Васьмікласнікі, здаралася, прымалі ўдзел у пяціборстве (прынцып арганізатараў – дапускаць усіх ахвотных), але іх вынікі былі далёкімі ад прызавых месцаў. А вось зараз такая нечаканая і даволі бліскучая перамога: акрамя галоўнага прыза Насця атрымае спецпрызы за лепшую мову і за лепшы адказ на пытанне па прырознаўстве. Яна на 20 балаў пераўзышла вынік Зміцера Клепчы, які заняў другое месца. Зміцер – прадстаўнік раённага цэнтра Бялынічы – зараз навучаецца ў 11 класе абласнога ліцэя № 3 (таму напалову магілёвец). На трэцім месцы Віталь Верашчага, дзевяцікласнік з Чавусаў. Віталь паказаў невысокія вынікі па ўсіх намінацыях, але яго развязак матэматычнай задачы журы прызнала лепшым, ён атрымае адпаведны спецпрыз. Найвышэйшы бал за матэматыку і ўзняў суму балаў Віталя да ўзроўня трэцяга месца.
Спецпрызамі адзначаны таксама Юры Ананіч (11 клас абласнога ліцэя № 3) за лепшы адказ на пытанне па беларускай літаратуры і Мікіта Каламійчанка (11 клас сярэдняй школы № 5 Магілёва) за лепшы адказ на пытанне па гісторыі Беларусі.
Перад пачаткам спаборніцтва была праведзена кніжная латарэя, у выніку якой кожны ўдзельнік атрымаў магчымасць адпаведна жэрабю выбраць адну-дзве кнігі з наяўных, сабраных актывістамі ТБМ. Сярод кніг былі сусветна вядомыя творы беларускай, рускай літаратуры і літаратуры іншых краін у перакладах на беларускую ці рускую мовы, слоўнікі, шахматныя дапаможнікі, літаратура па матэматыцы, фізіцы ды інш.
Заданні «Беларускага пяціборства»
Творчы конкурс «Тры бліны»
Конкурс складаецца з трох частак:
1. «Музычны Блін» – прымаюцца музычныя запісы гуртоў і асобных выканаўцаў. Запіс мусіць быць студыйнай якасці, а тэксты песень мець моладзевы, грамадскі, прававы ці сацыяльны накірунак. Гэтыя запісы будуць сабраныя на дыску пад назвай «Вольны – Права маладых». На дыску будуць змешчаныя таксама лепшыя работы па выніках двух іншых конкурсах-блінах.
2. «Відэа Блін» – прымаюцца відэаролікі да 5 хвілінаў, зробленыя любымі прыладамі і абсталяваннем для здымак відэа (ад прафесійнай камеры да мабілкі), у якіх арыгінальна і цікава распавядаецца пра жыццё, захапленні, творчасць і праблемы сучаснай моладзі.
3. «Фота Блін» – прымаюцца аўтарскія фотаздымкі, а таксама апрацаваныя фотаматэрыялы, малюнкі, карыкатуры, якія яскрава раскрываюць праблемы сучаснай моладзі.
Па выніках конкурсу у межах праекту «Права маладых» адбудзецца
міні-фестываль з прэзентацыяй дыска. На фестываль будуць запрошаныя
найбольш цікавыя ўдзельнікі і пераможцы конкурсу, што трапяць на складанку. Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і магчымасьць
паўдзельнічаць у творчых сустрэчах-абменах з моладдзю краінаў Заходняй
Еўропы.
Падрабязнасьці на http://dzedzich.org/wp/2009/12/23/try-bliny-nu-shto-paehali-volnaya-moladz/.
Адзін удзельнік можа прапанаваць не больш за тры работы.
Усе конкурсныя аўдыё-, фота- і відэаматэрыялы з пазнакай «Тры бліны» неабходна даслаць на e-mail: 3bliny@gmail.com ці паштовы адрас: 224000, Брэст, вул.Луцкая 6/1, кв.38 да 31 студзеня.
Паводле http://dzedzich.org/