Архіў навін
Міхась Булавацкі
11 студзеня ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова адбылося «Беларускае пяціборства-ХІ».
Аналізуючы працы сёлетніх пяціборцаў, можна адзначыць, што ў параўнанні з мінулагоднімі палепшыліся вынікі толькі ў матэматыцы, усе астатнія балы сталі ніжэй або на тым жа ўзроўні. Валоданне роднай мовай прыблізна такое ж – адна памылка на 10–15 слоў. Перад пачаткам спаборніцтва прадстаўнік аргкамітэта папрасіў падняць рукі тых, у каго адзнакі па беларускай і рускай мовах аднолькавыя. Паднялі рукі 26 з трыццаці чалавек. «А зараз няхай паднімуць рукі тыя, хто сам лічыць, што ведае гэтыя мовы аднолькава.» Тут паднялі рукі толькі тры чалавекі. Вучні самі разумеюць фальшывасць выстаўленых ім высокіх адзнак па мове...
Роўна 20 год таму навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа правялі першыя заняткі ва ўласным будынку па мінскім адрасе Кірава, 21. Аднак новыя ўлады асяродак вальнадумства доўга трываць не сталі: ліцэй быў зліквідаваны, а ў экспрапрыяваны будынак заехаў суд Цэнтральнага раёна сталіцы. Цяпер у былых ліцэйскіх кабінетах судзяць, сярод іншых, былых і цяперашніх ліцэістаў.
Роля цынічных экспрапрыятараў прыйшлася ўладам даспадобы: сёння ў Шаркаўшчыне пад следчы камітэт забіраюць музычную школу. Новае прыдатнае памяшканне для дзяцей і выкладчыкаў музычнай школы пакуль не знайшлі.
Чыя школа наступная?
Прыгоды блакітнага Мядзведзіка Фантазіка і вясёлай кампаніі ягоных сяброў: чараўніка Праспэра, дзяўчынкі Загадкі, жабкі Капы-Капы, жучка Веселуна і Юлькі. Дзіцячы мультсерыял заснаваны на раманах Эвы Карван-Ястжэмбскай «Мядзведзік Фантазік у Краіне Вечнага Сонца» і «Мядзведзік Фантазік пазнае таямніцу Крышталя».
Мядзведзік Фантазік (анімацыя)
Прыгоды блакітнага Мядзведзіка Фантазіка і вясёлай кампаніі ягоных сяброў: чараўніка Праспэра, дзяўчынкі Загадкі, жабкі Капы-Капы, жучка Веселуна і Юлькі. Дзіцячы мультсерыял заснаваны на раманах Эвы Карван-Ястжэмбскай «Мядзведзік Фантазік у Краіне Вечнага Сонца» і «Мядзведзік Фантазік пазнае таямніцу Крышталя».
А. Абрамчык, Дзятлава. Падоўжаныя зычныя – спецыфічная фанетычная з’ява беларускай мовы. Узнікла яна ў перыяд, калі старабеларуская мова пачала развівацца самастойна, і на месцы былых спалучэнняў «зычны + j» сталі падаўжацца наступныя зычныя...
Радыё Свабода
11 студзеня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова адбылося інтэлектуальнае спаборніцтва для вучняў старэйшых класаў «Беларускае пяціборства». Сёлета яно прайшло адзінаццаты раз. Як і ў папярэднія гады, яго арганізавала і правяла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы.
Паводле ініцыятара Міхася Булавацкага, у сёлетнім «Пяціборстве» ўзялі ўдзел трыццаць вучняў з розных мясцін Магілёўшчыны. Традыцыйна ўдзельнікам прапаноўваліся заданні па матэматыцы, прыродазнаўстве, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і мове. Адказы вучні меліся падаваць на беларускай мове, якасць якой улічваецца пры падвядзенні вынікаў.
Марыя Вайцяшонак. Каму расказваюць казкі на два вушкі? Мінск: Мастацкая літаратура, 2004.
Казкі для малодшых школьнікаў
Марыя Вайцяшонак. Каму расказваюць казкі на два вушкі? Мінск: Мастацкая літаратура, 2004.
Хто ў садзе самы прыгожы?
Чаму зіма халодная, а лета гарачае?
Хто спіць абы-дзе?
Каму расказваюць казкі на два вушкі?
Каго не пужае крывое люстэрка?
Каму падараваць пчол?
Чаму Дзед не ссек елку?
Чаму крот чорны?
Хто ведае дарогу да ракі?
Падрыхтавала Інэса Зубрыліна
4–5 студзеня ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў Фестываль педагагічнага майстэрства. Настаўніца года – 2011 Інэса Зубрыліна выступіла з майстар-класам «Выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў у выкладанні розных адукацыйных прадметаў», у межах якога пазнаёміла ўдзельнікаў з шэрагам карысных рэсурсаў:
- для настаўнікаў англійскай мовы;
- рыхтуемся да алімпіядаў;
- ON-LINE тэставанне.