Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
30.12.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 2 красавіка 2012 г.

Навучальная праграма для бакалаўраў у філіяле Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе ахоплівае эканамічныя і бізнес-дысцыпліны, што дазваляе яе выпускнікам атрымаць больш шырокія магчымасці ў будучыні для працаўладкавання.
Шведскі ўрад прадстаўляе 20 грантаў на фінансаванне 3 гадоў навучання па бакалаўрскай праграме. Перавага будзе аддадзена грамадзянам Беларусі і Малдовы.
Кандыдаты павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
1. Мець дыплом аб сярэдняй адукацыі.
2. Мінімальная адзнака па матэматыцы і англійскай мове не меней за 7 па дзесяцібальнай шкале.

30.12.2011

У межах рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Заалагічныя чытанні – 2012» адбудзецца Дзень маладога даследчыка, які будзе арганізаваны 3 сакавіка 2012 года на базе факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Да ўдзелу запрашаюцца старшакласнікі і студэнты 1–2 курсаў ВНУ разам з навуковымі кіраўнікамі, гатовыя прадманстраваць вынікі сваіх навукова-даследчых работ па заалогіі і / ці батаніцы.

28.12.2011

Алесь Кудрыцкі. Прыгоды Капітана Танакі. Мінск: Логвінаў, 2009. Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі.

28.12.2011

Прыгоды Капітана Танакі

Алесь Кудрыцкі. Прыгоды Капітана Танакі.  
Мінск: Логвінаў, 2009 
Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі коміксаў.

27.12.2011

Прапануем Вашай увазе пераклад артыкула праф. Яна Каханоўскага (1894–1942), у якім падрабязна разгледжаная методыка дадатковага харчавання птушак у зімовы час вучнямі Гродзенскай гарадской гімназіі імя Адама Міцкевіча ў першую палову 1930-х гадоў. Цікава, што амаль усе практычныя парады па яе арганізацыі і правядзенні могуць быць з поспехам выкарыстаны ў нашых школах і зараз, не гледзячы на тое, што з часу напісання артыкула прайшло больш за 75 год.

27.12.2011

Ян Каханоўскі, пераклад birdwatch.by 

Прапануем Вашай увазе пераклад артыкула праф. Яна Каханоўскага (1894–1942), у якім падрабязна разгледжана методыка арганізацыі дадатковага кармлення птушак у зімовы час вучнямі Гродзенскай гарадской гімназіі імя Адама Міцкевіча ў першую палове 1930-х гадоў. Цікава, што амаль усе практычныя парады па яе арганізацыі і правядзенні могуць быць з поспехам выкарыстаны ў нашых школах і зараз, не гледзячы на тое, што з часу напісання артыкула прайшло больш за 75 год.

26.12.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2012 г.

20 красавіка 2012 года ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці будзе праводзіцца ІV навукова-практычная канферэнцыя «Шацілкаўскія чытанні».Запрашаюцца да ўдзелу навукоўцы і даследчыкі. Жадаючыя могуць далучыцца да аргкамітэта. Мяркуецца правядзенне юнацкай секцыі (даклады навучэнцаў 10 – 11 кл., студэнтаў).
Мэта канферэнцыі – аб’яднанне і папулярызацыя даследаванняў, звязаных з Светлагорскім краем і суседнімі раёнамі. Па матэрыялах канферэнцыі мяркуецца выданне зборніка артыкулаў.

24.12.2011

ПамідорOff, «Сьвяты Вечар»

Гэта было аднойчы ўвечары, калi


Калолi зоркi зрок, i йшоў снег па ўсёй зямлi,


І цiхi вецер


Разносiў песнi,


Што спявалi дзецi


Па ўсiм свеце,


Ага – ага 

Пляскаючы ў далонi.


Зiхацелi лiхтарыкi ў завейным палоне.


23.12.2011

Тэльман Маслюкоў, Беларускія рэгіянальныя навіны

Пётр Лысенка – знаны археолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Але на гэты раз яго выступ гучаў не ў акадэмічнай залі ці ўніверсітэцкай аўдыторыі. Прафесар выступіў з лекцыяй для звычайных старшакласнікаў Светлагорска.
Вядомы навуковец прыехаў у Светлагорскі раён на пару дзён, для абавязковага агляду пляцовак, якія выдзелены пад нафтавыя свідравіны. Лекцыя не была прадугледжана графікам паездкі. Аднак Пётр Фёдаравіч адгукнуўся на ініцыятыву мясцовай школы № 10 і падрыхтаваў відэапаказ. Дзеля гэтага сабралі вучняў, якія цікавяцца гісторыяй, з розных школ горада.
Аб чым распавядаў вучоны старшакласнікам?

22.12.2011

Пляцоўка kariera.by – адмысловы вэб-сайт, прысвечаны тэме адукацыі, працаўладкавання і прафесійнага разьвіцця беларускай моладзі. На сайце створана інтэрактыўная он-лайн пляцоўка, якая інфармуе студэнтаў і маладых спецыялістаў па пытаннях, з якімі сутыкаюцца выпускнікі ВНУ пры размеркаванні.

Старонкі