Рэформа адукацыі ў ГДР

02.01.2008


Рэформа адукацыі ў былой ГДР

Dr. Helmut HaberlandtНастаўнік.інфо вывучае сітуацыю з посткамуністычным рэфармаваннем сістэмы адукацыі. Госць нашага сайту – кіраўнік аддзелу Міністэрства адукацыі, моладзевай палітыкі і спорта зямлі Брандэнбург (ФРГ) доктар Гельмут Габерландт (Helmut Haberlandt), які паводле сваёй пасады пасля аб’яднання Германіі займаўся на сваёй адміністрацыйнай тэрыторыі пераводам школ ГДР на дэмакратычныя рэйкі.

- Спадар Габерландт, вядома, што ГДР, як і Беларусь у 90-х гадах пачала посткамуністычную рэформу сістэмы адукацыі. Але ў нашай краіне яна вельмі хутка прыпынілася, і сістэма адукацыі пакуль застаецца савецкай і па змесце, і па сістэме кіравання. Працэс трансфармацыі ў нас яшчэ наперадзе. Мы б хацелі ведаць, што рабілі немцы ў пераходны перыяд? З якімі праблемамі сутыкнуліся?
- Пачалі з пераасэнсавання. Пасля аб’яднання Германіі ў 1989 г. існавала 2 падыходы да пераасэнсавання мінулага: 1) пераасэнсаванне зместу адукацыі 2) пераасэнсаванне складу калектываў Мар’яна Біртлер, якая зьмяніла Ёахіма Гаўка на пасадзе Федэральнага Упаўнаважанага ў справах архіваў штазі, падрыхтавала рэферат па расследаванні мінулага і спрыянні дэмакратызацыі структуры адукацыі.
- Раскажыце, калі ласка, падрабязней пра змястоўны бок рэформы.
- Мы зыходзілі з таго, што ўсе настаўнікі павінны задумацца пра тое, што яны выкладалі (па змесце) падчас існавання ГДР. Дзеля гэтага былі арганізаваныя меры па перакваліфікацыі. Трэба адзначыць, інтарэс настаўнікаў не быў вялікім. Таму Міністэрствам была ініцыяваная праграма па асэнсаванні мінулага. Быў абвешчаны конкурс ва ўсіх сродках масавай інфармацыі на тэму “Гісторыя, структура і функцыяванне ГДР-аўскай сістэмы адукацыі”, праводзіліся навуковыя даследаванні. У працэсе 3-гадовай навуковай работы быў надрукаваны прэс-рэліз пра вынікі даследаванняў. А самі вынікі пазней былі выдадзеныя ў чатырох тамах. Першы том выйшаў у 1993 г. і меў назву “Школа ДСП” (ДСП – сакрэтны грыф “для служебного пользования”, добра знаёмы і беларусам, звязаным з дзяржаўнымі сакрэтамі – ТМ), другі том называўся “Пастраенне ў шарэнгу”, трэці – “Дружба!” і чацвёрты “Кірунак на Торгаў”. Гэтая праца была не дарэмнай. Толькі асэнсаваўшы тое, што было, можна ўсвядоміць, як рэфармаваць сістэму.
Адукацыя – справа асобаў. Што рабілі пасля лістапада 1989 г. з тымі настаўнікамі, якія прызвычаіліся да савецкіх метадаў? Перавучвалі? Звальнялі?
– Сістэма адукацыі дэмакратычнай краіны можа абапірацца толькі на дэмакратычных супрацоўнікаў...
>>> >>>




Д-р Пётра Садоўскі* Пётра Садоўскі – германіст, першы амбасадар Беларусі ў Германіі (1992–1994 гады), кандыдат філалагічных навук, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання.

Школьныя настаўнікі маюць у ФРГ статус дзяржаўных службоўцаў (Beamte), і адпаведна гэтаму пасля аб’яднання ФРГ і ГДР настаўнікі ГДР павінны былі прайсці праз працэс, якія можна ўмоўна назваць люстрацыяй або праверкай на лаяльнасць. Уся гэта працэдура праводзілася ў межах агульнадзяржаўнай кампаніі “крытычнай ацэнкі мінулага” (Vergangenheitsaufarbeitung), якая тычылася пакаяння ўсіх немцаў за 12 гадоў нацыянал-сацыялізму і аналізу гдр-аўскага мінулага ( DDR-Aufarbeitung).

У ГДР гэты працэс пачаўся па ініцыятыве дэмакратычнага вызвольнага руху “Новы Форум”, які змог яшчэ ў апошнія дні існавання ГДР прымусіць дэмаралізаваны камуністычны парламент (Volkskammer – Народная палата) прыняць пастанову пра архівы штазі (скарачэнне ад Staatsicherheit – дзяржбясьпека). Адбылося гэта 2 кастрычніка 1990г. На гэтым жа пасяджэнні беспартыйны грамадзянін, 50-гадовы святар Ёахім Гаўк ( Joachim Gauck), актывіст “Новага Форуму” і ягоны прэсавы сакратар быў абраны Упаўнаважаным у справах архіваў штазі.
>>>>>>