Сяргей Дубавец «Здраўствуй, Дзедушка Мароз»

03.01.2008

Сяргей Дубавец «Здраўствуй, Дзедушка Мароз»

У Мінску на Новы год абавязкова здараецца што-небудзь такое, чаго не можа здарыцца нідзе ў свеце. Маю на ўвазе не цуды ўсякія і не выкананне жаданняў, а “нацыянальныя асаблівасці”, якія неўпрыкмет праяўляюцца ў нашым, здавалася б, зусім безнацыянальным жыцці, і кожнае свята ператвараюць у свята са слязою на вачах.


Гэтым разам мой сябра – даволі вядомы артыст прынёс такую “слязу” з бацькоўскага сходу ў дзіцячым садку, куды ходзіць ягонае дзіця. Загадчыца садка спыталася, хто з бацькоў узяўся б выканаць на ранішніку ролю Дзеда Мароза, бо на тое, каб запрашаць найміта ў садка няма грошай. Натуральна, сябра ахвотна прапанаваў свае паслугі, бо раней выступаў у такой ролі шмат разоў. Адна ўмова – гаварыць Дзед Мароз будзе па-беларуску. “Не-е-е, — адказала загадчыца. – Зачэм? Ня нада”. Чаму? – запытаўся сябра. Хіба ёсць нешта ненатуральнае ў тым, каб у беларускім садку да беларускіх дзетак Дзядуля Мароз казаў беларускія словы? “Дзеці ня поймуць. І ваабшчэ...” – такі быў адказ.»
Чытаць цалкам