21 лютага ў Мінску быў презентаваны першы вялікі «Беларуска-украінскі слоўнік».
«Выдадзены ў Кіеве перакладны з беларускае мовы слоўнік – пакуль што адзіны прыклад прафесійнага зацікаўлення беларускаю мовай у іншай краіне», – зазначае знаны перакладчык Лявон Баршчэўскі.
Пераклады зь беларускае ў іншых краінах ідуць праз рускія слоўнікі. І гэта галоўная прычына, чаму ён узяўся за стварэньне дваццацівасьмімоўнага перакладнога слоўніка з беларускай.
“Гэта вялікая-вялікая праблема і адна з прычын, чаму я рабіў слоўнік на дваццаць восем моваў. Трэба хоць натхніць іншых гэта ўсё рабіць калі-небудзь. Там у мяне няшмат слоў, самыя важныя словы, але гэта можна пашыраць, можна разбіваць на асобныя мовы і працягваць справу. Такая ідэя і была штуршком да маёй працы”.
Слоўнік разлічаны на зацікаўленага беларускамоўнымі тэкстамі замежнага чытача. Таму пачынаецца ён, натуральна, беларускай. Наступная мова ў ім – даніна акадэмічнай традыцыі – лацінская. ідуць амаль усе еўрапейскія мовы, якія прадстаўленыя ў алфавітным парадку.
“Гэта базавы запас чалавеку, які за мяжой захоча вывучаць беларускую мову, – тлумачыць укладальнік. – Ён атрымае магчымасць знайсці там самыя важныя словы беларускай мовы”.
Унікальны слоўнік Лявона Баршчэўскага выйшаў з друку напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў прыватным выдавецтве.
Паводле Радыё Свабода
Новыя перакладныя слоўнікі
22.02.2008