Калi гаварыць аб вопыце маёй работы, а ён сапраўды ўжо ёсць, хочаш-нi-хочаш, за столькi гадоў ён з’явiцца; магу падзялiцца – нiякага сакрэту асаблiвага няма. Больш таго –тое, што я скажу, ведае кожны.
Адкуль бяруцца поспехi, дасягненнi, перамогi?
Трэба любiць i ведаць прадмет выкладання. Пастаянна самому ўдасканальвацца, вучыцца, не спыняцца ў развiццi.
Iмкнуцца творча падыходзiць да планавання i правядзення ўрокаў, выкарыстоўваць такiя формы i метады, якiя дазваляюць вучням рэалiзаваць сябе калi не максiмальна, то хаця б з нейкага боку.
Ствараць на ўроках атмасферу добразычлiвасцi, узаемапавагi, узаемаразумення, бо менавiта першапачаткова цiкавасць да прадмета, да настаўнiка фармуецца на ўроках.
Паважаць усiх вучняў, i сябе, як прадстаўнiка ўсяго настаўнiцтва.
Пры гэтым усiм пажадана мець пачуццё гумару i крышачку скептыцызму…
Найбольш любiць, бачыць, вышукваць неардынарных вучняў-асоб (гiмназiя), якiя маюць выдатную памяць, абстрактнае мысленне, уменне аналiзаваць, класiфiкаваць, здольных адсочваць i ўстанаўлiваць прычынна-вынiковыя сувязi, прапаноўваць альтэрнатыўныя варыянты...
Зацiкавiць iх сваiм прадметам (не за кошт iншых), паказаць значнасць, асаблiвае месца i ролю – верыць у гэта самому – i павераць дзецi.(складана – не матэматыка, мовы…).
Калi вы знойдзеце такiх вучняў-гiмназiстаў-зорачак – будзьце гатовыя працаваць з iмi няспынна i нястомна, пастаянна вышукваць новую iнфармацыю ў Інтэрнэце, ў кнiгарнях, пастаянна сачыць за алiмпiяднымi заданнямi ўсiх узроўняў, развязваць задачы i выконваць заданнi самай высокай складанасцi, не мець свабоднага часу нават на канiкулах, жыць тыднямi ў iнтэрнатах, якiя не цягнуць нават на адну зорачку…i нейкi вынiк будзе абавязкова.
Калi ж гаварыць, i сур’ёзна, аб сiстэме работы, то тут шмат праблем:
Адказнасць. З кожным годам растуць патрабаваннi i ўзровень складанасцi алiмпiяд усiх узроўняў. Усё больш сiл, намаганняў i здароўя дзецям прыходзiцца аддаваць выбранаму прадмету. Ва ўрон iншым. Церпяць iншыя прадметы, iншыя настаўнiкi. Цi не церпяць.
Дзеля чаго? Калi вучань i яго бацькi ўжо вызначылiся з выбарам будучай прафесii, калi жаданнi супадаюць з магчымасцямi, то праблем няма. А калi не?
Патрэбна сумесная скаардынаванасць псiхолагаў, педагогаў, бацькоў.
На мой погляд, вельмi важна як мага ранняя дыягностыка схiльнасцяў i здольнасцяў вучняў-гiмназiстаў.
Адбор вучняў.
Профiльныя класы.
Гэтыя праблемы могуць быць вырашаны толькi агульнымi намаганнямi.
Настаўнiца геаграфii Дрокiна Г. П.
З вопыту работы з адоранымi вучнямi
23.09.2008