Задача па матэматыцы для 5-га класа
Задачу склаў настаўнік з Бабруйска Алесь Чыгір.
Задача наўпрост звязаная з жыццём, таму будзе цікавая і настаўнікам, і дзецям.
Умова задачы
На выбарчым участку ў спісах 1000 выбаршчыкаў. Падчас папярэдняга галасавання “прагаласавала” 35% выбаршчыкаў. У ноч з суботы на нядзелю старшыня выбарчай камісіі разам са сваім падзельнікам, памянялі бюлетэні. Які рэйтынг, павінен мець кандыдат ад дэмакратычных сіл, каб перамагчы, калі прэзідэнт сказаў, што яўка на гэтых выбарах павінна скласці 85%?
Задача мае два варыянты рашэння!
Варыянт 1.
1) 850–350=500 (колькасць выбаршчыкаў якія прагаласавалі ў дзень выбараў)
2) 850:2+1=426 (колькасць галасоў неабходных для перамогі кандыдату ад дэмакратычных сіл)
3) 426:500Х100 = 85,2% (рэйтынг, які павінен мець кандыдат ад дэмакратычных сіл, каб перамагчы на гэтых выбарах).
Адказ: Ва ўмовах РБ такі рэйтынг не мае нават Ісус Хрыстос
Варыянт 2.
1) 850–500= 350 (колькасць бюлетэняў, якія старшыня камісіі падкіне ў дзень выбараў за кандыдата ад улады, бо на большасці выбарчых участках гарадоў РБ рэальная яўка не перавышае 50%)
2) 350+350=700 (колькасць бюлетэняў у выбарчых скрынях за кандыдата ад улады з улікам папярэдняга галасавання)
3) 701+700=1401 (яўка неабходная для перамогі кандыдата ад дэмакратычных сіл)!
Такім чынам, далейшыя вылічэнні рэйтынгу кандыдата ад дэмакратычных сіл не маюць сэнсу. Бо максімальная яўка на дадзеным выбарчым участку можа скласці 1000 выбаршчыкаў!
Адказ: Перамога не магчыма!
Р.S Можна прарабіць падобнага роду вылічэння пры папярэднім галасаванні ў 20%, 10%
Даведка: Алесь Чыгір мае 13-гадовы стаж настаўніцкай працы, удзельнічае у выбарчых кампаніях з 1999 года ў якасці назіральніка, кіраўніка штаба, кандыдата ў дэпутаты. Зараз зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №80.
Крыніца інфармацыі: http://ales-chyhir.livejournal.com/22656.html#cutid1
Больш пра Алеся Чыгіра напісана тут