Архіў навін
Аляксандра Дынько
13 верасня Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю з дваццацігоддзем. У фармальна-урачыстай прамове піянерыя была названая «надзейным партнёрам дзяржавы». Прычым як у такіх стратэгічна важных сферах, як патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне моладзі, яе творчае развіццё, так і ў менш значных — цімураўскі і юнармейскі рух і дапамога дзецям-інвалідам.
Надзвычайная ўвага першай асобы дзяржавы да піянерыі, безумоўна, невыпадковая. Юны савецкі грамадзянін гартаваўся ў вайскова-патрыятычных гульнях «Зарніца», здачы нормаў ГТО і нясенні ганаровай вахты каля вечнага агню. Ён быў такім жа абаронцам айчыны, як і дарослы, толькі маленькім. І гэта цалкам адпавядала той функцыі, якую ўскладаюць дзяржава і грамадства на дзіцячыя арганізацыі.
Нашым дзецям, здаецца, ужо ёсць з чаго выбіраць.
/ каментаваць
Europa Nostra Awards-2011
Дэдлайн – 1 кастрычніка
Узнагарода ЕС за дасягненні ў галіне культурнай спадчыны прызначана асобам і арганізацыям, занятым у галіне культурнай спадчыны.
Пераможцаў чакаюць 6 Гран-пры па 10 000 эўра.
/ каментаваць
25 верасня
Фестываль фальклёрнай песні «Прынёманьскія напевы» з паказам народнага звычаю «Багач» адбудзецца заўтра ў мястэчку Орля.
Багач асацыяваўся ў беларусаў з багаццем – акурат у гэты час увосень засекі былі поўныя ўраджаю і розных смачнасцяў. Галоўным элементам свята робіцца міса з зернем, у якую ставіцца свечка, найчасцей грамнічная. Свечка ставіцца адна на ўсю вёску, у доме гаспадара, які хутчэй ці больш за ўсіх сабраў ураджаю...
Паводле http://t-styl.info
Наталля Арцёменка
У канцы ліпеня Еўракамісія абвясціла вынікі чарговага конкурсу ў межах праграмы «Эразмус-Мундус». Гэтая праграма адмыслова створана ЕС для актывізацыі міжнароднай супрацы ўніверсітэтаў ЕС з ВНУ за яго межамі, а таксама для падвышэння мабільнасці студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў.
Праграма «Эразмус-Мундус» вельмі падобная на еўрапейскую праграму «Эразмус». Праўда, апошняя мае нашмат большы бюджэт і фінансуе больш розных падпраграм.
У конкурсах праграмы «Эразмус-Мундус» могуць удзельнічаць як універсітэты, так і асобныя студэнты, аспіранты, выкладчыкі, а таксама адміністрацыйныя працаўнікі сферы адукацыі. Праграма складаецца з трох падпраграм (кампанентаў).
/ каментаваць
У Мінску, 28 верасня а 18-й.
Беларуска-англійскі і англійска-беларускі размоўнік у адной кнізе выдала Таварыства беларускай мовы.
Размоўнік зроблены так, як гэта робіцца апошнім часам у Еўропе: яго можна чытаць з абодвух бакоў – з беларуска-англійскага і англійска-беларускага. Размоўнік змяшчае раздзелы «Ветлівыя выразы», «Карысныя пытанні», «Знаёмства з горадам» ды інш. Англійска-беларуская частка змяшчае лацінкавую транскрыпцыю беларускіх словаў і выразаў.
Прэзентацыя дзвюхмоўнага размоўніка адбудзецца 28 верасня ў будынку Чырвонага Касцёла. Пачатак а 18. Падчас прэзентацыі ўсе ахвочыя змогуць атрымаць асобнік размоўніка задарма.
24 верасня а 17-й гадзіне ў мінскай сядзібе Таварыства Беларускай Мовы (завулак Румянцава, 12) адбудзецца прэзентацыя Дзіцячага альбома.
Запрашаем настаўнікаў і вучняў, бацькоў і дзетак! Прыходзьце – паспяваем, патанчым!
Вышэйшая дыстанцыйная адукацыя (e-learning)
adukacyja.info
Сучаснае развіццё тэхналогій дазваляе атрымаць якасную адукацыю дома, каля манітору свайго кампутара. З кожным годам папулярнасць такога спосабу атрымання вышэйшай адукацыі становіцца ўсё больш высокай.
/ каментаваць
Пабачыў свет аўдыёдыск “Дзіцячы альбом, частка першая”, запісаны Змітром і Тамашом Сідаровічамі, Таццянай і Адасём Матафонавымі. На дыску прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень, асноўную колькасць з якіх аўтары знайшлі у фальклорных зборніках серыі “БНТ”.
“Дзіцячы альбом” падпадае пад тры жанры: 1) фальклор; 2) песні-інсцэніроўкі; 3) песні для дзіцячых дыскатэк. Адрасаваны для сямейнага праслухоўвання, а таксама для дзіцячых садкоў і школ.
Чытаць болей / каментаваць
Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў ВНУ і навукоўцаў
Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2011–2012 навучальны год
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2011–2012 навучальны год.
Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу аднаго семестра альбо навучальнага года займацца навукова-даследнічай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
Да ўдзелу ў адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук.
АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК – 12 ЛІСТАПАДА 2010 ГОДА
У апошнія гады пагражальна зменшыўся агульны ўзровень адукаванасці школьнікаў і іншых навучэнцаў адукацыйных устаноў, знізіўся статус педагога ў грамадстве, штучна звужана сфера роднамоўнага ўжывання, а таксама магчымасці нацыянальнага самапазнання і этнічнай самаіндэнтыфікацыі, пра што сведчыць апошні перапіс насельніцтва.
Школьная рэформа 2008 года не вырашыла злобадзённыя праблемы, а, наадварот, значна ўзмацніла іх. Нацыянальная адукацыя не толькі не прыблізілася да сусветных стандартаў, а і зрабіла значны крок ад сваіх ранейшых заваёў і бліжэйшых суседзяў.