Што я ведаю пра Еўропу?

24.02.2006

Паважаныя педагогі, а таксама вучні і іх бацькі!


Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Літоўскай рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Беларускае Шуманаўскае Таварыства аб’яўляюць аб правядзенні трэцяга рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Што я ведаю пра Еўропу”.


Да ўдзелу запрашаюцца вучні старэйшых класаў школ, гімназіяў, ліцэяў, навучэнцы 1–2 курсаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў разам з настаўнікамі і бацькамі.


Мэты конкурсу:


Выхаванне еўрапейскай свядомасці, развіццё пачуцця грамадзянскай адказнасці за мірнае развіццё ўсіх народаў Еўропы, абарону правоў асобы, захаванне чысціні навакольнага асяроддзя; o Пашырэнне ведаў аб краінах Еўропы; Рост усведамлення неабходнасці вывучэння замежных моў; Стварэнне ўмоў для ўстанаўлення кантактаў, сяброўскіх сувязяў паміж беларускімі і замежнымі навучальнымі ўстановамі. Сутнасць конкурсу: падрыхтоўка і правядзенне творчых і інтэлектуальных спаборніцтваў на еўрапейскую тэматыку паміж камандамі вучняў на абласных і нацыянальным узроўнях. Каманда складаецца з 5-ці ўдзельнікаў-навучэнцаў і кіраўніка. Кіраўнікамі могуць быць настаўнікі ці бацькі вучняў.


Удзельнікі конкурсу атрымаюць каштоўныя навучальныя матэрыялы, падарункі, змогуць навязаць кантакты з калегамі з Беларусі і з іншых краінаў Еўропы. Пераможцаў чакаюць прызы і замежныя падарожжы.



Педагогаў ці бацькоў, якія жадаюць стварыць каманду і прыняць удзел у конкурсе, просім да 5 сакавіка 2006г. заявіць аб сваім намеры і падаць свае кантакты па тэл. 8–029-678–84–36 ці на адрас электроннай пошты: viasiolka@rambler.ru


Па вашай заяве Вам будуць дасланыя падрабязная інфармацыя, план правядзення мерапрыемства і дапаможныя матэрыялы.


Чакаем Вашага ўдзелу і жадаем поспехаў!



P.S. Падзяліцеся, калі ласка, па магчымасці, гэтай інфармацыяй са сваімі калегамі.