Дзеткі свядомых беларусаў!
— А ці ваша школа ў нечым вылучаецца на фоне горада? — спыталі мы ў спадара Адама Худка. Дырэктар падумаў і сказаў:
— У многіх справах мы першапраходцы...
— А больш канкрэтна?
— Мы як першыя ў горадзе пачалі ставіць апісальныя ацэнкі (ocenianie kształtujące). Неўзабаве адкрываюцца электронныя журналы і бацькі праз камп’ютар будуць назіраць за вынікамі ў навучанні ды кантактаваць з выхавацелямі класаў.
Комплекс школ № 2 у Гайнаўцы, на першы погляд вылучаецца гіганцкімі памерамі на фоне двухпавярховых катэджаў і заспаных вулачак. Тут, у пачатковай школе і гімназіі (разам 487 вучняў і 60 настаўнікаў), працуе пяць інтэграцыйных класаў, у якіх займаюцца вучні з усіх кварталаў Гайнаўкі. Але гэтая акалічнасць, на першы погляд, не кідаецца ў вочы. Больш адчуваецца клопат інтэграванасці з Еўропай, карацей, уражвае ўвага, якую адводзіцца навучанню замежных моў: нямецкай, англійскай і ў апошнія гады рускай. Школа прыдбала сабе партнёраў у Нямеччыне і Францыі...
— Калісьці, яшчэ за часоў дырэктара Збігнева Будзынскага, мы супрацоўнічалі са школай у Пружанах, — дадае Адам Худэк. — Зараз нам трэба вярнуцца да гэтай ідэі.
* * *
Сустрэчу з настаўніцай Алінай Якімюк (у асноўным настаўніцай польскай мовы) пачынаем з прыкрага ўспаміну. Магчыма, горкія словы, маюць патлумачыць мізэрнае зацікаўленне беларускай мовай. Зараз у гімназіі толькі 7 вучняў, да таго ўсе яны трэцякласнікі. Спадарыня Якімюк, як першая ў Гайнаўцы, наладзіла Святабеларускай культуры ў школе. На мерапрыемства запрасілі вучняў усёй школы, для якіх, між іншым, наладзілі сустрэчу з беларускім паэтам. У час аўтарскай сустрэчы запоўненая па берагі спартовая зала, сказаць далікатна, забушавала. Штосьці звычайнае ў наш час. Але настаўніцу пакрытыкавалі і ёй адхацелася біцца з цэлым светам, здалася...
3 захапленнем апавядае пра сваіх вучняў. Усе яны выдатнікі. I арыгіналы. Як Караль Навіцкі, адзіны хлапец у групе. Такім як ён не трэба бясконца талкаваць пра практычны бок навучання. Хлапец, нягледзячы на іншыя гурткі зацікаўлення, заўсёды першы на ўроках. Аліна Якімюк успамінае залаты час для навучання беларускай мове. Мова пра час, калі ў школе вяліся трансгранічныя праекты з Беларуссю. Тады на беларускую мову запісалася болын за 70 дзетак. Вучні жадалі пазнаёміцца з культурай суседзяў з-за пушчы. На жаль, праект, якім кіравала Управа горада, не знайшоў працягу. А не ад сёння вядома, калі штось даеш, а пасля забіраеш, не чакай прагрэсу. Бывае наадварот, пасля зрыву і энтузіязму прыходзіць неахвота і прыгнёт. Усе сэнсоўныя праекты, якія развіваюць культуру і партнёрскія адносіны, патрабуюць стабільнага грунту, працягу. На апошнюю справу наракаюць ва ўсіх нашых школах.
* * *
У кабінеце дырэктара, у месцы адведзеным для нацыянальных і раіігійных сімвалаў, красуецца партрэт Уладзіслава Ягайлы. Хоць кароль абняў сваім патранатам толькі пачатковую школу, дык уся ўстанова быццам пад ягонымі крыллямі. Году год школа шумна адзначае дзень патрона. Тады святкуюць усе вучні і настаўнікі, ды не толькі ў самой школе. Прэзентацыі адбываюцца ў гарадскім доме культуры або падобных прэстыжных месцах.
— У вас аж дзве настаўніцы навучае беларускай мове. Ці гэта не ўскладняе і так складанай сітуацыі? Ідзе пра мізэрную колькасць навучэнцаў. У пачатковай школе і гімназіі толькі 35 дзетак вывучае беларускую мову, — пытаем у дырэктара.
— Настаўнік не павінен парываць са сваёй адукацыяй, — кажа Адам Худэк. — Да таго іх праца болын камфортная як у выпадку іншых урокаў. Чаму? Настаўніцы працуюць у адборных групах добраахвотнікаў. Самай складанай для нас справай з’яўляецца арганізацыя ўрокаў. Яны або ў пачатку, або ў канцы дня. Праблема гімназіі крышку шырэйшая, многія нашыя выпускнікіадразу паступаюць у белгімназію, бо думаюць ужо пра беларускі ліцэй.
Пытаем пра іншыя святы, якія ладзіць школа. У адказ пачуем пра экуменічныя Ясэлка.
— А якая, скажыце, у вас экуменія?
— Да нядаўна 60 адсоткаў складалі праваслаўныя, зараз, калі глядзець на першыя класы, 60 адсоткаў — гэта каталікі. Заняткі рэлігіі вядзе аж пяць настаўнікаў. У тым ліку трох бацюшкоў.
У школе святкуюць яшчэ Choinkę (калядныя абрады), дзень сям’і і Свята незалежнасці Польшчы.
* * *
Сустрэча з маладой настаўніцай Евай Анішчук пацвярджае словы дырэктара. Настаўніца (у асноўным выкладае англійскую мову) цэніць урокі беларускай мовы і ангажаванасць дзяцей.
— Бо гэта дзеткі свядомых беларусаў, — кажа пра сваіх навучэнцаў. — Яны ведаюць, чаму прыходзяць на ўрокі.
Сярод прыгожай кампаніі настаўніца мае лаўрэатаў конкурсу „Роднае слова".
— Мы таксама паспрабавалі сваіх сіл у прадметным конкурсе, — адзначае. — На жаль, пакуль без відавочных вынікаў.
Калі пытаю пра супрацоўніцтва з іншымі школамі ды асяродкамі культуры, Ева Анішчук адразу называе Беларускі музей. На прэзентацыі школ падрыхтавалі яны спектакль пад загалоўкам „Ганулька-ведзьма". Таксама, кожны год, рыхтуюць беларускую праграму на Еўрапейскі дзень моў. Іх выступленні падабаюцца аднагодкам і дарослым. А калі ідзе пра ўрокі? Дзеці з раёну якія жадаюць развіваць свае зацікаўленні і веды, маюць такую магчымасць. Дарэчы, так павінна быць у кожным квартале Беластока, Сямятыч ці Бельска-Падляшскага.
Ганна Кандрацюк, Ніва
Беларускія школы за мяжой
03.12.2010