10.01.2011
У канферэнц-зале сталічнага атэля “Краўн Плаза” адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод Шостага конкурсу метадычных распрацовак педагагічных работнікаў Рэспублікі Беларусь “Адкрыты ўрок”. На цырымонію былі запрошаны 18 педагогаў — аўтараў метадычных распрацовак, якія журы конкурсу адабрала з амаль тысячы дасланых на конкурс. Дарэчы, як мы ўжо неаднаразова адзначалі, над вызначэннем лепшых урокаў працавала аж два журы: прадметнае (у першым туры) у складзе 17 удзельнікаў клуба “Крыштальны журавель” і надпрадметнае (у другім туры), якое ўзначальвалі намеснік галоўнага рэдактара “Настаўніцкай газеты” Уладзімір Фалалееў і начальнік упраўлення вучэбна-метадычнай работы Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Ірына Багачова.
У гэтым годзе за 5 месяцаў педагогі нашай краіны даслалі больш як тысячу ўрокаў, з якіх да ўдзелу ў конкурсе былі дапушчаны 976.
Аўтары метадычных распрацовак спаборнічалі ў чатырох намінацыях:
- “Лепшы ўрок у пачатковай школе” — 268 работ;
- “Лепшы ўрок па прадмеце гуманітарнага напрамку” — 394 работы;
- “Лепшы ўрок па прадмеце прыродазнаўча-матэматычнага напрамку” — 250 работ;
- “Лепшы ўрок па прадмеце агульнаэстэтычнага і развіццёвага напрамку” — 64 работы.
Як адзначыла сустаршыня журы начальнік упраўлення вучэбна-метадычнай работы Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Ірына Багачова, конкурс, які праводзіць “Настаўніцкая газета”, шмат у чым паказальны. Прааналізаваўшы больш як тысячу ўрокаў, мы сёння маем магчымасць зрабіць пэўныя вывады пра агульны ўзровень метадычных матэрыялаў, якія ствараюць педагогі краіны, вызначыць актуальныя праблемы і набалелыя пытанні, знайсці шляхі да іх вырашэння. “Безумоўна, не ўсе ўрокі сталі пераможцамі, але кожны з іх зрабіў свой метадычны ўнёсак, — адзначыла Ірына Віктараўна. — Кожны, хто набраўся смеласці і даслаў свой урок на конкурс, ужо зрабіў важны крок наперад. Няхай па першым разе ў кагосьці не ўсё атрымалася так, як хацелася б, але конкурс не апошні. Галоўнае, каб было жаданне паказваць сябе і сваю работу і ўдзельнічаць у педагагічным дыялогу”.
Шыкоўны інтэр’ер пяцізорачнага атэля настройваў на ўрачыстасць, а святочныя строі пераможцаў падкрэслівалі важнасць моманту. Сустракалі ўдзельнікаў цырымоніі чароўныя гукі акардэона і скрыпак: у выкананні інструментальнага трыа “Танга” 17-й гімназіі Мінска (А.Іонычаў, І.Багдановіч, Г.Пугачова) гучалі вядомыя класічныя мелодыі і сучасныя хіты. Падтрымлівалі зададзены напачатку вытанчаны стыль свята музычныя віншаванні Кацярыны Паповай, Ірыны Ярмачак і Аляксандра Снягурскага.
Дыпломы, падарункі, кветкі, радасныя ўсмешкі пераможцаў і ўдзячныя словы — атрыбуты кожнага мерапрыемства такога плана. Не стала выключэннем і наша цырымонія. Кожны пераможца атрымаў памятныя сувеніры ад “Настаўніцкай газеты”, дыпломы, а таксама абяцаныя арганізатарамі грашовыя прызы — 750 000 рублёў за кожную лепшую метадычную распрацоўку. Але галоўная інтрыга раскрылася толькі напрыканцы цырымоніі: уладальнікамі гран-пры конкурсу і дадатковага прыза — 300 000 рублёў — сталі настаўніца пачатковых класаў аршанскай сярэдняй школы № 19 Святлана Пятроўна Емяльянава (у намінацыі “Лепшы ўрок у пачатковай школе”) і настаўнік фізікі і інфарматыкі жодзінскай сярэдняй школы № 8 Аляксандр Уладзіміравіч Якубоўскі (у намінацыі “Лепшы ўрок па прадмеце прыродазнаўча-матэматычнага напрамку”).
Конкурс завершаны. Амаль у кожнай намінацыі вызначана пяць “зорак” — лепшых урокаў, з якімі чытачы змогуць азнаёміцца на старонках “Настаўніцкай газеты” ў найбліжэйшы час. А нам застаецца пажадаць педагогам аптымізму і невычарпальнай энергіі, здольных вучняў і цікавых урокаў, якія мы будзем чакаць на наступны, сёмы, конкурс “Адкрыты ўрок”.
Пераможцы Шостага конкурсу метадычных распрацовак педагагічных работнікаў Рэспублікі Беларусь «Адкрыты ўрок»
Намінацыя “Лепшы ўрок у пачатковай школе”
1. Урок у 2 класе на тэму “Вада ў прыродзе, яе ўласцівасці і значэнне. Ахова вады” (дысцыпліна “Чалавек і свет”) настаўніцы пачатковых класаў ДУА “Радунская агульнаадукацыйная пачатковая школа” (п.Радунь Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці) Марыі Якубаўны Баркоўскай.
2. Урок у 1 класе на тэму “Мой любімы цырк” (дысцыпліна “Выяўленчае мастацтва”) настаўніцы пачатковых класаў ДУА “Ленінскі вучэбна-педагагічны комплекс “дзіцячы сад — агульнаадукацыйная сярэдняя школа” Бабруйскага раёна” (п.Леніна Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) Алены Віктараўны Відзічэнкавай.
3. Урок у 4 класе на тэму “Правописание местоимений. Местоимение “вы” (дысцыпліна “Руская мова”) настаўніцы пачатковых класаў ДУА “Іўеўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (г.Іўе Гродзенскай вобласці) Таццяны Сяргееўны Грышкевіч.
4. Урок у 2 класе на тэму “Чароўная лямпа Аладзіна. Лепка” (дысцыпліна “Выяўленчае мастацтва”) настаўніцы пачатковых класаў ДУА “Пачатковая агульнаадукацыйная школа № 198 Мінска” Марыны Анатольеўны Дубаневіч.
5. Урок у 1 класе на тэму “Лік і лічба 7. Склад ліку 7” (дысцыпліна “Матэматыка”) настаўніцы пачатковых класаў УА “Аршанская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 19” (г.Орша Віцебскай вобласці) Святланы Пятроўны Емяльянавай (гран-пры).
Намінацыя “Лепшы ўрок па прадмеце гуманітарнага напрамку”
1. Урок у 9 класе на тэму “Сложные предложения с разными видами союзной и бессоюзной связи” (дысцыпліна “Руская мова”) настаўніцы рускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 1 Барысава” (г.Барысаў Мінскай вобласці) Аксаны Сяргееўны Алісіевіч.
2. Урок у 10 класе на тэму “Той дзень прапаў і страчаны навекі...” (маральная пазіцыя ў паэзіі П.Панчанкі)” (дысцыпліна “Беларуская літаратура”) настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 15 Мінска” Наталлі Леанідаўны Буткевіч і настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства ДУА “Гімназія № 15 Мінска” Таццяны Сяргееўны Якаўлевай.
3. Урок у 8 класе на тэму “Палітычнае становішча ВКЛ у апошняй трэці XVI — пач. XVII ст.” (дысцыпліна “Гісторыя Беларусі”) настаўніцы гісторыі ДУА “Радунская гімназія” (п.Радунь Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці) Святланы Браніславаўны Жэгждрын.
4. Урок у 9 класе на тэму “Школа ў Рэспубліцы Беларусь і ў краіне вывучаемай мовы” (дысцыпліна “Англійская мова”) настаўніцы англійскай мовы ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2 Асіповіч” (г.Асіповічы Магілёўскай вобласці) Наталлі Барысаўны Івановай.
5. Урок у 8 класе на тэму “Ведаць і ўмець — гэта і ёсць фундамент чалавека” (замацаванне ведаў і фарміраванне ўменняў, навыкаў па тэме “Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам”; дысцыпліна “Беларуская мова”) настаўніцы беларускай мовы і літаратуры УА “Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны” (г.Полацк Віцебскай вобласці) Алены Уладзіміраўны Казловай.
Намінацыя “Лепшы ўрок па прадмеце прыродазнаўча-матэматычнага напрамку”
1. Урок у 8 класе на тэму “Кіпенне вадкасці. Удзельная цеплыня параўтварэння” (дысцыпліна “Фізіка”) настаўніцы фізікі ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 53 Мінска” Алены Уладзіміраўны Вярэйка.
2. Урок у 5 класе на тэму “Паняцце дробу” (дысцыпліна “Матэматыка”) настаўніцы матэматыкі УА “Валынецкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” (в.Валынцы Верхня дзвінскага раёна Віцебскай вобласці) Алы Міхайлаўны Лукашонак.
3. Урок у 5 класе на тэму “Асноўная ўласцівасць дробу” (дысцыпліна “Матэматыка”) настаўніцы матэматыкі ДУА “Ленінскі вучэбна-педагагічны комплекс “дзіцячы сад — агульнаадукацыйная сярэдняя школа” Бабруйскага раёна” (п.Леніна Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) Ганны Іванаўны Маліноўскай.
4. Урок у 10 класе на тэму “Электрычны ток у розных асяроддзях” (дысцыпліна “Фізіка”) настаўніка фізікі УА “Ліцэй дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі “Беларуска-Расійскі ўніверсітэт” Магілёва Аляксандра Эдуардавіча Плятнёва.
5. Урок у 7 класе на тэму “Гідраўлічныя механізмы” (дысцыпліна “Фізіка”) настаўніка фізікі і інфарматыкі ДУА “Жодзінская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 8” (г.Жодзіна Мінскай вобласці) Аляксандра Уладзіміравіча Якубоўскага (гран-пры).
Намінацыя “Лепшы ўрок па прадмеце агульнаэстэтычнага і развіццёвага напрамку”
1. Урок у 6 класе на тэму “Крупы, іх віды” (дысцыпліна “Абслуговая праца”) настаўніцы абслуговай працы ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 3 Шчучына” (г.Шчучын Гродзенскай вобласці) Наталлі Мікалаеўны Кулак.
2. Урок у 6 класе на тэму “Тэхналогія вырабу кузава мадэлі аўтамабіля” (дысцыпліна “Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца”) настаўніка працоўнага навучання і тэхнічнай працы ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2 Нароўлі”(г.Нароўля Гомельскай вобласці) Дзмітрыя Аляксандравіча Рудзінскага.
Уладальнікі гран-пры конкурсу Святлана Емяльянава (Орша) і Аляксандр Якубоўскі (Жодзіна).
Настаўніцкая газета, фота Алега Ігнатовіча