Аляксандр Якубоўскі, г. Жодзіна
Урок настаўніка Аляксандра Якубоўскага з Жодзіна атрымаў гран-пры на конкурсе «Адкрыты ўрок», што праводзіла «Настаўніцкая газета». Аўтар пазнаёміўся з методыкай Актыўная Ацэнка на семінары М. І. Запрудскага «Альхоўка-2010» і сам упэўнены, што выкарыстанне прынцыпаў АА зрабіла ўрок эфектыўным. Тут вы можаце знайсці ўрок і прэзентацыю да яго на беларускай і рускай мовах.
Агульныя метадычныя заўвагі пра ўрок
Пры стварэнні гэтага ўрока выкарыстаныя прынцыпы Актыўнай Ацэнкі. З майго пункту гледжання, вельмі важна загадзя агаворваць крытэрыі паспяховай дзейнасці вучняў. Пажадана па магчымасці агаворваць гэтыя крытэрыі з вучнямі, фіксаваць іх на дошцы. У час урока задаюцца пытанні і ставяцца праблемы для самастойнага рашэння. У пачатку ўрока прэзентуюцца мэты ўрока, каб вучні ведалі, што і для чаго яны будуць вучыць, каб у канцы ўрока яны змаглі ацаніць, наколькі гэтыя мэты былі дасягнутыя.
Пры праектаванні гэтага ўрока ўлічвалася, што вучні 7-х класаў маюць даволі высокую пазнавальную актыўнасць. Прывабнай для вучняў гэтага ўзросту з’яўляецца і групавая форма: яны ахвотна і актыўна працуюць у групах. Улічвалася таксама і тое, што многія з вывучаемых механізмаў яны сустракалі ў паўсядзённым жыцці, маюць уласны вопыт іх выкарыстання, якім можна аперыраваць у працэсе ўрока. Для павелічэння цікавасці да тэмы абраны відэасюжэт пра самазвал БелАЗ, бо амаль усе вучні былі на экскурсіях у зборачных цэхах завода і маюць ўяўленне пра яго будову і працу.
Тэма: Гідраўлічныя механізмы, 7 клас
Навучальная мэта: мяркуецца, што к канцу ўрока вучні будуць:
- ведаць прынцып работы гідраўлічных механізмаў;
- тлумачыць будову гідраўлічнага механізма;
- запісваць і пераўтвараць формулу для гідраўлічнага механізма, тлумачыць складаючыя яе велічыні;
- умець тлумачыць будову і назначэнне адной з гідраўлічных машын.
Задачы асобаснага развіцця вучняў:
- ствараць сітуацыі, якія б спрыялі развіццю даследчых навыкаў вучняў;
- садзейнічаць выхаванню індывідуальнай і калектыўнай культуры вучэбнай дзейнасці (уменню слухаць, паважліва ставіцца да субяседніка, працаваць у групе);
- спрыяць узнікненню суб’ектнай пазіцыі вучняў.
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.
Абсталяванне: аднаразовыя шпрыцы рознага дыяметра, злучальная трубка, ПК, інтэрактыўная дошка.
Ход урока
1 этап Матывацыйна – мэтавы (да 6 хвіл.)
Чакаемы вынік: успрыняцце вучнямі мэтаў урока, матывацыя на пазнавальную дзейнасць.
Задача настаўніка: актывізаваць субъектны вопыт вучняў, сфарміраваць пазнавальную цікавасць да вывучаемага матэрыяла, актуалізаваць апорныя веды і уменні вучняў.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў | Абсталяванне і вучэбныя матэрыялы |
1.1.Арганізуе ўваходны тэст для паўтарэння матэрыялу, вывучанага на папярэдніх уроках. | Выконваюцьтэст «Змейка», параўноўваюць з адказамі на дошцы. | Тэкст тэста, праектуецца на дошку. Графічны адказ.Слайды 1-2. |
1.2. Прапануе паглядзець відэаролік. Дапамагае вучням усвядоміць мэты ўрока праз пытанні. ·Як вы думаеце, чым сюжэт пра БелАЗ звязаны з матэрыялам, які мы толькі што паўтарылі? ·Дзе вы яшчэ сустракалі слова гідраўлічны? ·Пра які з названых механізмаў вам цікава было б даведацца на гэтым уроку? ·Як вы лічыце, што іменна трэба расказаць пра механізм, каб чалавек меў поўнае ўяўленне пра яго работу? Настаўнік фіксуе на дошцы асноўныя пункты (яны застаюццана працягу ўсяго ўрока). | Глядзяць відэасюжэт, адказваюць на пытанні, вызначаюць для сябе мэты ўрока.Выдзяляюць ключавыя пытанні ўрока, што трэба ведаць пра механізм:- будову;- прынцып дзеяння;- дзе прымяняецца. | Слайд 3. |
1.3.Фармулюе мэты ўрока словамі вучняў. - Пошук адказаў на вашы пытанні дапамогуць нам разабрацца ў тэме сённяшняга ўрока «Гідраўлічныя механізмы». Пасля урока вы будзеце ведаць, як пабудаваны, як працуюць і дзе прымяняюцца гідраўлічныя механізмы. | Запісваюць тэму ўрока ў сшытак. | Слайд 4. |
2 этап Аперацыйна-пазнавальны (да 30 хвіл.)
Чакаемы вынік: вучні авалодаюць паняццямі прадметнага зместу ўрока.
Задача настаўніка: арганізуе і забеспечвае групавую, франтальную пазнавальную дзейнасць вучняў, стварае сітуацыю для правядзення даследавання.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў | Абсталяванне і вучэбныя матэрыялы |
2.1.Арганізуе франтальны эксперымент у парах, інфарміруе пра правілы выканання задання (крытэрыі ацэньвання).У выніку эксперымента вы павінны адказаць на пытанні (праецыруецца на дошку на час выканання эксперымента): Аднолькавыя ці розныя намаганні вы прыкладзеце да малога і вялікага поршняў для змянення іх становішча? ·Як звязаныя паміж сабою прыкладаемыя сілы и плошчы поршняў? ·Запішыце формулы ціску, які вы прыкладаеце да кожнага поршня. ·Параўнайце свае вывады з вывадамі вучняў на суседняй парце. | Праводзяць эксперыментальнае даследаванне.Свае вывады запісваюць у сшытках, абмяркоўваюць іх у групах. | Два аднаразовыя шпрыцы, злучаныя трубкай і папярэдне напоўненыя вадой.Слайд 5. |
2.2.Прапануе вучням самім вывесці формулу, выкарыстоўваючы закон Паскаля. Выкарыстоўваючы веды пра прапорцыі, знайсці мінімум тры магчымыя варыянты запісу. | Выводзяць формулу, матэматычна пераўтвараюць яе. | |
2.3.Ці можна сцвярджаць, што гідраўлічны механізм з’яўляецца простым механізмам? Прывядзіце свае аргументы на карысць вашага рашэння.Якая з выведзеных формул будзе паказваць выйгрыш у сіле? | Выказваюць свае меркаванні пра гідраўлічны механізм як від простага механізма, аргументуюць свае адказы. Фармулююць матэматычны закон выйгрышу ў сіле. Выдзяляюць колерам асноўную формулу. | Слайд 6. |
2.4.Робіць наступнае абагульненне:Такім чынам- у аснове дзеяння любога гідраўлічнага механізма ляжыць закон Паскаля;- гідраўлічны механізм з’яўляецца прыкладам простага механізма, бо ён дае выйгрыш у сіле;- асноўная формула паказвае, у колькі разоў плошча большага поршня адрозніваецца ад плошчы малога, у столькі разоў атрымліваем выйгрыш ў сіле. | Слухаюць настаўніка. | |
2.5.ФізкультмінуткаНастаўнік прапануе выканаць наступныя заданні:Наша тэма звязана з вадой. Знайдзіце вачыма карціну, дзе вода цурчыць, і пакажыце рухам рук яе цячэнне, голасам, як яна цурчыць. Затым гэткім жа чынам, дзе вада стукае (дождж), дзе вада шуміць (рака), дзе вада грукоча (вадапад). | Вучні робяць зарадку для вачэй, паказваюць шумавыя эфекты, робяць размінку рукамі. | Малюнкі ці фота вадапада, ручая, дажджу, ракі, размешчаныя ў верхніх кутах класа. |
2.6.Цяпер мы зноў вяртаемся да нашых мэтаў, пастаўленых у пачатку ўрока. На дошцы напісаныя ключавыя пытанні, сфармуляваныя вучнямі ў пачатку ўрока. Вы разьбярэцеся на групы для вывучэння аднаго гідраўлічнага механізма і тлумачэння яго работы ўсяму класу. Заданне будзе лічыцца выкананым паспяхова, калі ў сваёй прэзентацыі вы дасьце адказы на ўсе пытанні, запісаныя на дошцы (крытэрыі ацэньвання). Таксама, калі вы адкажаце на пытанні, што ўзнікнуць у іншых вучняў у час вашай прэзентацыі. Група аўтамабілістаў вывучае гідраўлічны тормаз. Група механікаў вывучае гідраўлічную помпу. Група рэмонтнікаў вывучае гідраўлічны прэс. Група тэхнікаў вывучае гідраўлічны дамкрат. Вызначыцеся ў групе, які метад вывучэння будзе лепшы для вас: атрымаць інфармацыю з падручнікаў ці вывучыць камп’ютарную мадэль. Улічыце, што пойдзе адказваць прадстаўнік групы, абраны па жэрабю. | Вызначаюцца з рабочым месцам сыходзячы з выбранага метада (ПК ці сталы з падручнікамі). Працуюць у групе, абмяркоўваюць, шукаюць адказы на пастаўленыя імі ж у пачатку ўрока пытанні. (У час работы вучні карыстаюцца сігнальнымі карткамі для зваротнай сувязі.) | Анімацыйныя мадэлі названых механізмаў (кожны на асобным ПК), падручнікі, схемы. |
2.7.Па жэрабю выбірае, хто будзе адказваць (напрыклад, тых, у каго самыя светлыя валасы). Слухае прэзентацыі вучняў, падкрэслівае асноўныя моманты, выказвае ацэначныя меркаванні. Ілюструе і дапаўняе адказы вучняў пра прымяненне механізмаў у розных галінах прамысловасці на слайдах. | Расказваюць пра свой механізм, выкарыстоўваючы мадэль на інтэрактыўнай дошцы, адзначаючы проста на ёй асноўныя часткі, выдзяляюць колерам напрамак перадачы ціску вадкасцю, адказваюць на пытанні ад іншых груп. | Інтэрактыўная дошка з мадэлямі ці схемамі для кожнай групы (у залежнасці ад таго, хто з чым працаваў). Тэкставыя тлумачэнні на час прэзентацыі зачыняюцца на інтэрактыўнай дошцы шырмай.Слайд 7-15. |
3 этап Кантрольна – ацэначны (5 хвіл.).
Чакаемы вынік: усведамленне вучнямі і настаўнікам дасягнення пастаўленых мэтаў.
Задача настаўніка: Арганізаваць выкананне праверачнага задання (Дадатак 2), спраецыраванага на дошку. Слайд 16.
Вучні выконваюць заданне, а потым асобныя з іх агучваюць свае адказы. Прытым, адказы на пытанні пра асобныя механізмы агучваюць вучні з группы, што слухала пра яго, а слушнасць іх адказаў вызначаюць вучні, што расказвалі пра яго. (Ацэнка і самаацэнка)
Апошняе пытанне з’яўляецца, па сутнасці, інфармацыяй пра пнеўматычныя механізмы і з’яўляецца мастком для творчага хатняга задання.
4этап Рэфлексіўны (3 хвіл.).
Чакаемы вынік: усведамленне выніковасці сваёй дзейнасці.
Задача настаўніка: стварыць сітуацыю рэфлексіі.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
Настаўнік просіць вучняў адказаць на пытанні:Які спосаб работы над тэмай для цябе аказаўся найбольш прадуктыўным?Як вы лічыце, якія з пастаўленых мэтаў у пачатку ўрока нам удалося дасягнуць?Назавіце адну прычыну паспяховай работы ў вашай групе і адну прычыну перашкод. | Вучні прагаворваюць, ў якой ступені выкананая работа дазволіла адказаць на пытанні, пастаўленыя ў пачатку ўрока, наколькі работа ў групах была карыснай. |
5 этап Дамашняе заданне (1 хвіл.). Слайд 17.
Чакаемы вынік: самастойны выбар і паспяховае выкананне хатняга задання
Задача настаўніка: забяспечыць выбар дамашняга задання.
Абавязковае: §31, практ. 19(4).
Творчае (на выбар).
1) Растлумачце прынцып дзеяння аднаго пнеўматычнага механізма на ваш выбар. Намалюйце схему.
2) Высветліце прынцып работы сістэмы абмывання ветравога шкла аўтамабіля. Зрабіце мадэль сістэмы.
Дадатак 1
Уваходны тэст «Змейка»(актуалізуе апорныя веды вучняў, адказы трэба даваць «так» і «не», якія паказваць адпаведна нахільнай ці гарызантальнай рыскай)
Гідрастатычны ціск залежыць ад шчыльнасці і вышыні слупка вадкасці.
Рухомасць малекул вады менш, чым малекул паветра.
Закон Паскаля правільны для цвёрдых цел.
Ціск можна разлічыць, падзяліўшы сілу, што дзейнічае перпендыкулярна апоры, на плошчу апоры.
Знешні ціск, што дзейнічае на вадкасць, перадаецца ў напрамку дзеяння сілы.
Вадкасць мае вагу з-за дзеяння сілы цяжару.
Дадатак 2
Заданні для выніковага абагульнення
Дзеянне гідраўлічных механізмаў заснавана …
Выйгрыш у сіле, які дае гідраўлічны прэс, залежыць ад …
Дамкрат служыць для …
Асноўныя часткі будовы гідраўлічнага тормаза: …
Я лічу, што ў грузавым аўтамабілі БелАЗ выкарыстоўваюцца наступныя гідраўлічныя механізмы ….
Ці можна стварыць механізм, падобны на гідраўлічны, выкарыстоўваючы замест вадкасці паветра?
Анімацыйныя камп’ютарныя мадэлі ўзятыя з дыскаў:
1С: Школа. Физика, 7 класс. Образовательный мультимедиа-комплекс/ Под редакцией Н.К.Ханнанова. – М.:1С, 2006.
1С: Школа. Физика, 7 -11 классы. Библиотека наглядных пособий / Под редакцией Н.К.Ханнанова. – М.:1С, 2007.
У прэзентацыі паказаныя толькі застаўкі анімацыйных мадэляў, бо для іх дэманстрацыі патрэбна ўстаноўка ліцэнзійных дыскаў.
Прэзентацыя да ўрока «Гідраўлічныя механізмы» - спампаваць (pptx 4,02 Mb)
План урока «Гидравлические механизмы» (русск.) - на aacenka.by
Презентация к уроку «Гидравлические механизмы» (русск.) - на aacenka.by