Гістарычны конкурс пісьмовых работ

12.04.2006

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь


аб’яўляе ІІ гістарычны конкурс пісьмовых работ на тэму:


“Тры знамянальныя падзеі ў гісторыі Польскай дзяржавы і народа”


Патрабаванні да работ:



  • грунтоўнасць і паўната адказаў;

  • наяўнасць спасылак на гістарычныя, літаратурныя і іншыя крыніцы;

  • тэкст адказу на адно пытанне не павінен перавышаць трох друкаваных старонак фармата А-4;

  • мова на выбар: беларуская, руская, польская;

  • стыль афармлення – вольны;

  • апошні дзень адпраўкі – 15 мая 2006 года.

 


Удзельнікі конкурсу павінны даслаць свае работы на адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь; 220034 Мінск, вул. Румянцава, 6, тэл. 288 23 13, 288 21 14.


 


Просім у пісьме падаваць свой зваротны адрас і кантактны тэлефон.


Вынікі будуць падведзены да 1 чэрвеня 2006 года. Кожны з удзельнікаў будзе паінфармаваны аб выніках конкурсу пісьмова.


Для пераможцаў устаноўлены каштоўныя прызы, сярод якіх 5 пуцёвак у Кракаў альбо ў Гданьск. Жадаем поспехаў! Сярод 60 удзельнікаў І гістарычнага конкурсу пераможцамі сталі: Марыя Галубок (г. Мінск), Віталь Гарматны (г. Бяроза), Іван Герасюк (г. Мінск), Данута Страх (г. Смаргонь), Галіна Сутула (г. Глыбокае) Яны былі ўзнагароджаны турыстычнай паездкай па маршруту Торунь – Гданьск – Мальбарк. Іншыя ўдзельнікі атрымалі альбомы і інфармацыйныя матэрыялы аб Польшчы, яе гісторыі і культуры.