Чатыры профілі для старшакласнікаў – не выйсце…

14.01.2015

…або Чаму ў мультыпрофільнай мадэлі навучання так шмат прыхільнікаў

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА, Звязда

Ма­са­вы пе­ра­ход ста­р­шых кла­саў шко­лы на про­філь­нае на­ву­чан­не — за­да­ча най­блі­жэй­шых га­доў. Ука­ра­нен­не пра­фі­лі­за­цыі ў 10—11-х кла­сах — спра­ва доб­ра­ах­вот­ная. Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі рэ­ка­мен­да­ва­ла раз­ві­ваць на стар­шай сту­пе­ні шко­лы ча­ты­ры асноў­ныя про­фі­лі: фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ны, хі­мі­ка-бія­ла­гіч­ны, фі­ла­ла­гіч­ны і гра­ма­да­знаў­чы. У ме­жах гэ­тых про­фі­ляў ад­па­вед­ныя прад­ме­ты вы­ву­ча­юц­ца стар­ша­клас­ні­ка­мі на па­вы­ша­ным уз­роў­ні, што дае маг­чы­масць мно­гім вы­пуск­ні­кам школ, гім­на­зій і лі­цэ­яў па­спя­хо­ва зда­ваць цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не пры па­ступ­лен­ні ў ВНУ.

IMG_4419

Але ў не­ка­то­рых шко­лах апра­бу­ец­ца яшчэ ад­на ма­дэль — раз­мо­ва ідзе пра муль­ты­про­філь­нае на­ву­чан­не. Каб ра­за­брац­ца, у чым роз­ні­ца па­між про­філь­ным і муль­ты­про­філь­ным на­ву­чан­нем і якія пе­ра­ва­гі і не­да­хо­пы мае кож­ная з гэ­тых ма­дэ­ляў, мы звяр­ну­лі­ся да пра­фе­са­ра ка­фед­ры пе­да­го­гі­кі і ме­недж­мен­ту аду­ка­цыі Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі Мі­ка­лая ЗА­ПРУД­СКА­ГА:

— Да­зволь­це мне спа­чат­ку не­вя­ліч­кі эк­скурс у гіс­то­рыю пы­тан­ня. Упер­шы­ню муль­ты­про­філь­нае на­ву­чан­не па­ча­ла ўка­ра­няць у па­чат­ку мі­ну­ла­га дзе­ся­ці­год­дзя ў Ба­ры­са­ве пер­шая га­рад­ская гім­на­зія. По­тым пад кі­раў­ніц­твам су­пра­цоў­ні­каў Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі (Ган­ны Да­бры­неў­скай і ма­ім) рас­па­ча­ла­ся трох­га­до­вая экс­пе­ры­мен­таль­ная апра­ба­цыя гэ­тай ма­дэ­лі больш чым у дзе­ся­ці ўста­но­вах агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі.

Мы атры­ма­лі вель­мі доб­рыя вы­ні­кі, гэ­та да­ло пад­ста­вы ўклю­чыць у ад­па­вед­ны іна­ва­цый­ны пра­ект амаль 70 школ і гім­на­зій. Але, на жаль, у 2008 го­дзе і про­філь­нае, і муль­ты­про­філь­нае на­ву­чан­не бы­лі за­ме­не­ны фа­куль­та­тыў­ны­мі за­ня­тка­мі. А сён­ня мы спра­бу­ем на­вярс­таць упу­шча­нае…

Пры муль­ты­про­філь­ным на­ву­чан­ні 10- і 11-клас­ні­кі вы­ву­ча­юць па іх вы­ба­ры роз­ныя прад­ме­ты на ба­за­вым ці па­вы­ша­ным уз­роў­нях у асоб­ных гру­пах: з ад­ны­мі ад­на­год­ка­мі, на­прык­лад, на па­вы­ша­ным уз­роў­ні яны вы­ву­ча­юць ма­тэ­ма­ты­ку і бе­ла­рус­кую мо­ву, а з дру­гі­мі — на ба­за­вым уз­роў­ні хі­мію, з трэ­ці­мі — на ба­за­вым уз­роў­ні гіс­то­рыю і г.д. Кож­ны, хто вы­ра­шыў па­сту­паць у ВНУ, вы­бі­рае тры прад­ме­ты для вы­ву­чэн­ня на па­вы­ша­ным уз­роў­ні: ме­на­ві­та тыя дыс­цып­лі­ны, якія спат­рэ­бяц­ца яму для па­ступ­лен­ня на вы­бра­ную спе­цы­яль­насць.

— Але ж про­філь­нае на­ву­чан­не так­са­ма мае на ўва­зе маг­чы­масць вы­ба­ру: хо­чаш — ідзеш вы­ву­чаць на па­глыб­ле­ным уз­роў­ні фі­зі­ку і ма­тэ­ма­ты­ку або хі­мію і бія­ло­гію…

— Пры ар­га­ні­за­цыі про­філь­на­га на­ву­чан­ня да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца з сур’­ёз­ны­мі аб­ме­жа­ван­ня­мі. Па-пер­шае, ства­рэн­не про­філь­ных кла­саў маг­чы­ма, толь­кі ка­лі ў па­ра­ле­лі ёсць не­каль­кі кла­саў. Шмат жа школ і гім­на­зій ма­юць уся­го адзін-два кла­сы на ста­р­шай сту­пе­ні. Як быць ім? На­прык­лад, ва ўста­но­ве аду­ка­цыі два дзя­ся­тыя кла­сы. Да­пус­цім, там ства­ры­лі фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ны і фі­ла­ла­гіч­ны кла­сы. А як быць тым вуч­ням, якія жа­да­юць вы­ву­чаць на па­вы­ша­ным уз­роў­ні гра­ма­да­знаў­ства, хі­мію, бія­ло­гію ці геа­гра­фію? Пры гэ­тым, каб ства­рыць больш-менш роў­ныя па коль­кас­ці вуч­няў кла­сы (па нор­ме — не менш за 24 ча­ла­ве­кі), ад­мі­ніст­ра­цыі да­во­дзіц­ца аказ­ваць на вуч­няў пэў­ны ціск.

Па-дру­гое, у пра­па­на­ва­ным Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі пе­ра­лі­ку про­фі­ляў ад­сут­ні­ча­юць тыя, якія па­трэб­ны мно­гім вуч­ням для па­ступ­лен­ня ва ўні­вер­сі­тэ­ты. На­прык­лад, абі­ту­ры­ен­ту трэ­ба зда­ваць пры па­ступ­лен­ні ма­тэ­ма­ты­ку, геа­гра­фію і бе­ла­рус­кую мо­ву… Рус­кую мо­ву, за­меж­ную мо­ву і ма­тэ­ма­ты­ку… Ці хі­мію, ма­тэ­ма­ты­ку і бе­ла­рус­кую мо­ву… У про­філь­ным кла­се на па­вы­ша­ным уз­роў­ні вы­ву­ча­ец­ца, як пра­ві­ла, толь­кі адзін прад­мет з пе­ра­лі­ча­ных.

Та­кім чы­нам, на­са­мрэч, на­ват ка­лі ў ста­ршай шко­ле ўжо ар­га­ні­за­ва­на про­філь­нае на­ву­чан­не, мно­гія дзе­вя­ці­клас­ні­кі пры па­ступ­лен­ні ў 10-ты клас або не ма­юць маг­чы­мас­ці вы­бі­раць, або іх вы­бар вель­мі аб­ме­жа­ва­ны. А муль­ты­про­філь­нае на­ву­чан­не па­збаў­ле­на гэ­тых не­да­хо­паў. Больш за тое, яно мо­жа ўка­ра­няц­ца як у буй­ных уста­но­вах аду­ка­цыі, так і ў не­вя­лі­кіх.

— Ці пра­віль­на я зра­зу­ме­ла: ка­лі ва ўста­но­ве аду­ка­цыі прак­ты­ку­ец­ца муль­ты­про­філь­нае на­ву­чан­не, то кож­ны дзе­ся­ці­клас­нік, па сут­нас­ці, ства­рае свой ву­чэб­ны план, у якім вы­лу­чае прад­ме­ты, якія ён жа­дае вы­ву­чаць на па­вы­ша­ным уз­роў­ні?

— Мож­на ска­заць і так. Пры гэ­тым кож­ны ву­чань мае ін­ды­ві­ду­аль­ны рас­клад за­ня­ткаў. Ін­ды­ві­ду­а­лі­за­цыя, што мае на ўва­зе муль­ты­про­філь­нае на­ву­чан­не, з’яў­ля­ец­ца най­важ­ней­шым фак­та­рам па­вы­шэн­ня ма­ты­ва­цыі школь­ні­каў і ад­каз­нас­ці за сваё на­ву­чан­не. Ха­це­ла­ся б звяр­нуць ува­гу яшчэ на ад­ну ака­ліч­насць: пры муль­ты­про­філь­най ма­дэ­лі ра­зам у гру­пе ву­чац­ца пад­лет­кі з ад­ноль­ка­вым ці бліз­кім уз­роў­ня­мі на­ву­ча­нас­ці, па­доб­ны­мі ці бліз­кі­мі аду­ка­цый­ны­мі пры­яры­тэ­та­мі… А ка­лі вуч­ні ма­юць ад­ноль­ка­вую ма­ты­ва­цыю і ўзро­вень пад­рых­тоў­кі, то і вы­ні­кі іх ра­бо­ты, як па­каз­вае прак­ты­ка, атрым­лі­ва­юц­ца больш вы­со­кімі.

Але і пры ар­га­ні­за­цыі муль­ты­про­філь­на­га на­ву­чан­ня пры­сут­ні­ча­юць пэў­ныя скла­да­нас­ці. Вуч­ню па­трэб­на ў свой ін­ды­ві­ду­аль­ны рас­клад за­ня­ткаў уклю­чыць усе прад­ме­ты, якія ўва­хо­дзяць у ву­чэб­ны план ста­р-­шай шко­лы. І ён не мо­жа вы­зна­чыць для ся­бе мен­шую коль­касць га­дзін, чым пра­ду­гле­джа­на гэ­тым пла­нам. На­ту­раль­на, што для прад­ме­таў па­вы­ша­на­га ўзроў­ню ў ім вы­зна­ча­ец­ца боль­шая, чым на ба­за­вым уз­роў­ні, коль­касць га­дзін. І ўсё ж больш эфек­тыў­на гэ­та ма­дэль пра­цуе ў тых кра­і­нах, дзе ў стар­­шай шко­ле вы­ву­ча­ец­ца менш ву­чэб­ных прад­ме­таў, за­тое на іх вы­ву­чэн­не ад­во­дзіц­ца боль­шая коль­касць га­дзін.

— А ці па­тра­бу­ец­ца для ар­га­ні­за­цыі муль­ты­про­філь­на­га на­ву­чан­ня да­дат­ко­вае фі­нан­са­ван­не?

— У па­чат­ку двух­ты­сяч­ных га­доў у ме­жах экс­пе­ры­мен­та і рэа­лі­за­цыі іна­ва­цый­на­га пра­ек­та не­ка­то­рым уста­но­вам аду­ка­цыі ўпраў­лен­ні і ад­дзе­лы аду­ка­цыі вы­дзя­ля­лі да­дат­ко­выя га­дзі­ны. Але бы­лі і та­кія шко­лы і гім­на­зіі, якія змаг­лі па­спя­хо­ва пры­мя­няць муль­ты­про­філь­нае на­ву­чан­не ў ме­жах вы­дзе­ле­на­га фі­нан­са­ван­ня. Чым больш па­ра­лель­ных кла­саў у шко­ле, тым больш га­дзін яна мае і тым ляг­чэй ука­ра­няць там муль­ты­про­філь. Ка­лі ж га­дзін не ха­пае, шко­лы вы­ка­рыс­тоў­ва­юць га­дзі­ны фа­куль­та­тыў­ных за­ня­ткаў. Мож­на так­са­ма пры­бя­гаць і да па­за­бюд­жэт­ных срод­каў.

— Мі­ка­лай Іва­на­віч, ці мо­жа­це вы пры­вес­ці пе­ра­ка­наў­чыя до­ка­зы вы­со­кай вы­ні­ко­вас­ці і па­спя­хо­вас­ці муль­ты­про­філь­на­га на­ву­чан­ня? І якія ў гэ­тай ма­дэ­лі перс­пек­ты­вы?

— Ду­маю, што доб­рыя. Па-пер­шае, у ін­струк­тыў­на-ме­та­дыч­ным ліс­це Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі «Аб ар­га­ні­за­цыі аду­ка­цый­на­га пра­цэ­су ва ўста­но­вах агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі…» за­пі­са­на, што пры на­яў­нас­ці ў ся­рэд­няй шко­ле ква­лі­фі­ка­ва­ных пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў, во­пы­ту ар­га­ні­за­цыі аду­ка­цый­на­га пра­цэ­су ў фор­ме яго муль­ты­про­філь­най ар­га­ні­за­цыі і за­пы­таў з бо­ку вуч­няў да­зва­ля­ец­ца ар­га­ні­зоў­ваць вы­ву­чэн­не асоб­ных ву­чэб­ных прад­ме­таў з улі­кам іх воль­на­га вы­ба­ру, без ары­ен­та­цыі на вы­зна­ча­ныя на­прам­кі (про­фі­лі) на­ву­чан­ня. Та­кім чы­нам Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі фак­тыч­на дае «зя­лё­нае свят­ло» гэ­тай ідэі.

Па-дру­гое, у гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе ў шэ­ра­гу ўста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі пра­во­дзіц­ца экс­пе­ры­мент па апра­ба­цыі ву­чэб­ных пла­наў ва ўмо­вах рэа­лі­за­цыі про­філь­на­га на­ву­чан­ня, пры скла­дан­ні якіх так­са­ма рэа­лі­за­ва­ныя ідэі муль­ты­про­філь­на­га.

Трэ­ці год у 9 ся­рэд­ніх шко­лах кра­і­ны (ся­род іх ёсць як сель­скія, так і га­рад­скія) рэа­лі­зу­ец­ца пра­ект па па­глыб­ле­най ды­фе­рэн­цы­я­цыі на­ву­чан­ня. Па сут­нас­ці, у гэ­тых уста­но­вах у 10—11-х кла­сах рэа­лі­зу­ец­ца муль­ты­про­філь­нае на­ву­чан­не. Ся­род іх ёсць шко­лы, якія ў 2014 го­дзе па вы­ні­ках ус­туп­най кам­па­ніі ўвай­шлі ў ТОП-100 най­леп­шых уста­ноў аду­ка­цыі. За­ўва­жу, што ў гэ­тым рэй­тын­гу, як пра­ві­ла, «пра­вяць баль» гім­на­зіі і лі­цэі і толь­кі лі­ча­ным шко­лам уда­ло­ся ўвар­вац­ца ў сот­ню най­леп­шых. Але лепш даць сло­ва кі­раў­ні­кам гэ­тых уста­ноў.

«Плю­сы» муль­ты­про­філь­на­га на­ву­чан­ня

Змян­шэн­не аб’­ёмаў хат­ніх за­дан­няў

Жа­на ЛЫ­САЯ, ды­рэк­тар ся­рэд­няй шко­лы № 3 го­ра­да Стоўб­цы:

— Увай­сці ў ТОП-100 вель­мі га­на­ро­ва. Са­праў­ды, у на­шай шко­ле якасць ве­даў на­ву­чэн­цаў у вы­ні­ку за­пус­ку ма­дэ­лі муль­ты­про­філь­на­га на­ву­чан­ня іс­тот­на па­леп­шы­ла­ся. І ў прад­мет­ных алім­пі­я­дах мы ця­пер зай­ма­ем на­шмат больш вы­со­кія, чым у па­пя­рэд­нія га­ды, мес­цы: у 2013/2014 на­ву­чаль­ным го­дзе на­шы вуч­ні за­ва­я­ва­лі 42 дып­ло­мы на ІІ яе эта­пе, 8 дып­ло­маў і па­хваль­ны вод­гук на ІІІ эта­пе і 3 дып­ло­мы — на за­ключ­ным, рэс­пуб­лі­кан­скім, эта­пе.

На думку пе­да­го­гаў шко­лы, на­ву­чэн­цаў і іх баць­коў, муль­ты­про­філь­нае на­ву­чан­не — моц­ная аль­тэр­на­ты­ва про­філь­на­му. Ін­ды­ві­ду­аль­ны план дае на­ву­чэн­цам пра­ва вы­ба­ру лю­бых прад­ме­таў для вы­ву­чэн­ня на па­вы­ша­ным уз­роў­ні. Акра­мя та­го, мож­на вы­ву­чаць лю­бі­мы прад­мет у не­вя­лі­кай гру­пе. Та­кім чы­нам вы­ра­ша­ец­ца і праб­ле­ма змян­шэн­ня аб’­ёму хат­ніх за­дан­няў, бо ўсе скла­да­ныя пы­тан­ні на­ву­чэн­цы па­спя­ва­юць за­даць і раз­гле­дзець на за­ня­тках.

Да та­го ж увя­дзен­не муль­ты­про­філь­на­га на­ву­чан­ня іс­тот­на па­вы­сі­ла ад­каз­насць на­ву­чэн­цаў і іх ву­чэб­ную ма­ты­ва­цыю. На за­ня­тках ства­ра­ец­ца псі­ха­ла­гіч­на кам­форт­нае ася­род­дзе для кож­на­га. Мы пе­ра­бу­да­ва­лі сіс­тэ­му ацэнь­ван­ня аду­ка­цый­ных вы­ні­каў: ця­пер яна ары­ен­та­ва­ная на ўлік да­сяг­нен­няў на­ву­чэн­цаў, а не на фік­са­цыю па­мы­лак. Школь­ні­кам зруч­на, што прад­ме­ты, якія яны аб­ра­лі для вы­ву­чэн­ня на па­вы­ша­ным уз­роў­ні, ста­яць у асноў­ным рас­кла­дзе ўро­каў, у ад­роз­нен­не ад фа­куль­та­тыў­ных за­ня­ткаў, што пра­вод­зяц­ца ў па­за­ўроч­ны час. На­ша шко­ла ўжо не мо­жа пра­ца­ваць у ін­шым рэ­жы­ме…

Ак­тыў­насць і твор­чая са­ма­стой­насць вуч­няў

Люд­мі­ла ДЗЕ­МІ­ДЗЕН­КА, ды­рэк­тар ся­рэд­няй шко­лы №5 г. Свет­ла­гор­ска:

— У вы­ні­ку рэа­лі­за­цыі пра­ек­та па муль­ты­про­філь­ным на­ву­чан­ні іс­тот­на па­вы­сі­ла­ся ву­чэб­на-па­зна­валь­ная ма­ты­ва­цыя вуч­няў, іх ак­тыў­насць і твор­чая са­ма­стой­насць. Па­леп­шы­ла­ся так­са­ма па­спя­хо­васць школь­ні­каў, якія вы­ву­ча­юць прад­ме­ты на па­вы­ша­ным уз­роў­ні. На­зі­ра­ец­ца ста­ноў­чая ды­на­мі­ка вы­ні­каў удзе­лу на­шых вуч­няў у рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­дзе па ву­чэб­ных прад­ме­тах, у ра­ён­ным і аб­лас­ным ін­тэ­ле­кту­аль­ным і твор­чых кон­кур­сах. На цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні на­ша шко­ла ўвай­шла ў ТОП-100 уста­ноў з най­леп­шы­мі вы­ні­ка­мі. Ся­рэд­ні бал па шко­ле пе­ра­вы­сіў вы­ні­кі 2013 го­да на 10 пунк­таў. У ВНУ па­сту­пі­лі 83% на­шых вы­пуск­ні­коў. За­ўва­жу, што кож­ны чац­вёр­ты вы­пуск­нік 2014 го­да ву­чыц­ца на пе­да­го­га.

Высокая матывацыя і поспехі на ЦТ

Алена СЕМЯНКОВІЧ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы  №3 г. Вілейка:

— Вынікі двухгадовай рэалізацыі праекта дазваляюць зрабіць наступныя высновы. Мы адзначаем высокі ўзровень сфарміраванасці вучэбнай матывацыі навучэнцаў.  Па выніках вучэбных чвэрцяў і навучальнага года ў большасці старшакласнікаў павысіўся сярэдні бал  па прадметах, якія яны вывучаюць на павышаным узроўні, і па іншых прадметах. Высокая якасць ведаў па прадметах, што вывучаюцца на павышаным узроўні, дазваляе педагогам паспяхова рыхтаваць вучняў да ўдзелу у прадметных конкурсах і ўсіх этапаў рэспубліканскай алімпіяды. А колькасць пераможцаў алімпіяды на ўсіх яе этапах істотна ўзрасла у параўнанні з “дамультыпрофільным перыядам”. Па выніках ЦТ 2014 года наша школа — у сотні лепшых. Прычым у ТОП-100 увайшлі толькі 13 сярэдніх школ, у тым ліку і наша.

Маг­чы­масць скок­нуць уверх

Сяр­гей ГАЎ­РЫ­ЛО­ВІЧ, ды­рэк­тар Аль­хоў­скай ся­рэд­няй шко­лы Аст­ра­вец­ка­га ра­ё­на:

— Клас, у якім мы рас­па­чы­на­лі пра­ект, да­зва­ляе най­больш яр­ка пра­дэ­ман­стра­ваць пе­ра­ва­гі муль­ты­про­філь­на­га на­ву­чан­ня над тра­ды­цый­ным. На па­ча­так 2012—2013 на­ву­чаль­на­га го­да гэ­та быў адзін з най­больш сла­бых клас­ных ка­лек­ты­ваў у шко­ле з пунк­ту гле­джан­ня да­сяг­ну­тых на­ву­чаль­ных вы­ні­каў. «Вась­мёр­кі» па асоб­ных прад­ме­тах у боль­шас­ці на­ву­чэн­цаў лі­чы­лі­ся да­сяг­нен­нем. Па пры­чы­не та­го, што ў 10-м кла­се бы­ло ўся­го 7 на­ву­чэн­цаў, не па ўсіх абра­ных прад­ме­тах мы змаг­лі склас­ці про­філь­ныя гру­пы, і не­ка­то­рыя прад­ме­ты вы­ву­ча­лі­ся школь­ні­ка­мі згод­на з рас­пра­ца­ва­ны­мі ін­ды­ві­ду­аль­ны­мі аду­ка­цый­ны­мі пла­на­мі (на фа­куль­та­ты­вах і да­дат­ко­вых за­ня­тках). Вы­нік больш яск­ра­ва па­цвяр­джа­ец­ца фак­та­мі і ліч­ба­мі:

Воль­га Ажэг па­сту­пі­ла ў БДУ на фа­куль­тэт пра­ва­знаў­ства, на­браў­шы 297 ба­лаў, ся­рэд­ні бал атэс­та­та — 9,1. Да­р’я Гваз­до­ва — у БДПУ на «да­школь­ную аду­ка­цыю», 226 ба­лаў, ся­рэд­ні бал атэс­та­та — 8,2. Ан­тон Меш­кель — у БДУ­ІР на «пра­мыс­ло­вую элект­ро­ні­ку», 299 ба­лаў, ся­рэд­ні бал атэс­та­та — 9,2.

Ас­тат­нія вы­пуск­ні­кі так­са­ма па­ка­за­лі да­стат­ко­ва вы­со­кія вы­ні­кі. Акрамя таго, два выпускнікі паказалі лепшыя вынікі па ЦТ сярод абітурыентаў сельскіх школ у Гродзенскай вобласці: Антон Мешкель набраў 88 балаў па фізіцы  і 85 балаў па матэматыцы, а Вольга Ажэг — 90 балаў па грамадазнаўстве.

Та­му я лі­чу, што да­сяг­ну­ты на­мі ўзро­вень з’яў­ля­ец­ца прак­тыч­на мак­сі­маль­ным, а вы­зна­чаль­ную ро­лю ў гэ­тым, без­умоў­на, ады­гра­ла муль­ты­про­філь­нае на­ву­чан­не.