Пра мову, гісторыю і геаграфію…

22.01.2015

Вяр­тан­не да вы­кла­дан­ня ў шко­ле гіс­то­рыі і геа­гра­фіі Бе­ла­ру­сі на бе­ла­рус­кай мо­ве пла­ну­ец­ца аб­мер­ка­ваць да кан­ца сту­дзе­ня на вя­лі­кай на­ра­дзе з пе­да­га­гіч­най гра­мад­скас­цю. Пра гэ­та жур­на­ліс­там па­ве­да­міў мі­ністр аду­ка­цыі Мі­ха­іл ЖУ­РАЎ­КОЎ.

 

—Удзел у на­ра­дзе возь­муць прад­стаў­ні­кі на­ву­чаль­ных уста­ноў з усіх рэ­гі­ё­наў кра­і­ны, аў­тар­скіх ка­лек­ты­ваў, якія пра­цу­юць над ства­рэн­нем на­ву­чаль­ных комп­лек­саў, а так­са­ма вуч­нёў­скіх са­ве­таў. Але на­ша цвёр­дае пе­ра­ка­нан­не — гіс­то­рыю сва­ёй кра­і­ны трэ­ба вы­ву­чаць на род­най мо­ве, — пад­крэс­ліў кі­раў­нік га­лоў­на­га аду­ка­цый­на­га ве­дам­ства.

Ра­зам з тым Мі­ха­іл Жу­раў­коў пры­знаў­ся, што да пры­му­со­вай усе­агуль­най бе­ла­ру­сі­за­цыі ста­віц­ца вель­мі асця­рож­на. Мі­ністр аду­ка­цыі з за­да­валь­нен­нем кан­ста­та­ваў, што ці­ка­васць да бе­ла­рус­кай мо­вы ў сту­дэнц­кім ася­род­ку рас­це. Пры­чым ёю ў што­дзён­ным ужыт­ку ка­рыс­та­юц­ца ўжо не толь­кі сту­дэн­ты гіс­та­рыч­на­га ці фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­таў, але і сту­дэн­ты тэх­ніч­ных і пры­ро­да­знаў­ча-на­ву­ко­вых спе­цы­яль­нас­цяў, якія на­ват на эк­за­ме­нах ад­каз­ва­юць вы­клад­чы­кам па-бе­ла­рус­ку. У са­цы­яль­ных сет­ках ёсць су­пол­кі, у якіх сту­дэн­ты раз­маў­ля­юць па­між са­бой толь­кі на род­най мо­ве.

_MG_0324

—Мяр­кую, што ка­лі-не­будзь мы прый­дзем да та­го, што боль­шасць прад­ме­таў бу­дзе вы­кла­дац­ца ў нас на бе­ла­рус­кай мо­ве. Я лі­чу, што кож­ны па­ві­нен сам для ся­бе ў ду­шы вы­ра­шыць: якая мо­ва яму блі­жэй. Але чым больш ак­тыў­на мы бу­дзем пра­па­ган­да­ваць бе­ла­рус­кую мо­ву і пры­га­жосць яе гу­чан­ня, тым хут­чэй лю­дзі пач­нуць на ёй раз­маў­ляць. Га­лоў­нае — каб гэ­та ста­ла для лю­дзей на­ту­раль­най па­трэ­бай, — ска­заў мі­ністр аду­ка­цыі.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА, zviazda.by