Праект “Альтанка” мае на мэце дапамагчы вучням пачатковых класаў, засвоіць школьную праграму, а разам з ёй і беларускую мову ў цікавай гульнявой форме. Праект робіць акцэнт на вывучэнні тых жа правілаў ці фактаў, але па-беларуску і праз інтэрактыў: разнастайныя гульні, яркія малюнкі, калектыўную працу і цікавыя забавы. Праект будзе рабіцца сумесна з культурніцкай пляцоўкай “Арт Сядзіба”, - ў любой сядзібе павінна быць альтанка.
Задачы:
1) удасканаліць веды навучэнцаў у галіне школьнай праграмы і па-за яе межамі шляхам данясення інфармацыі ў інтэрактыўнай форме;
2) развіваць творчае мысленне дзяцей праз правядзенне конкурсаў, майстар-класаў, запрашэнне цікавых гасцей, сумесныя экскурсіі;
3) максімальна папулярызаваць беларускую мову сярод вучняў і іх бацькоў.
Праект “Альтанка” на сваім пачатковым этапе будзе праводзіцца на працягу чвэрці (два месяцы) і прытрымлівацца тэм, якія асвятляюцца ў рамках школьнай праграмы, каб дзеці замацоўвалі ў памяці веды, набытыя ў школе. Працягласць занятку – 1, 5 гадзіны з 10-хвілінным перапынкам на гарбатку з печывам.
Наша каманда мусіць складацца з маладых і актыўных людзей, якія зацікаўлены ў развіцці юных школьнікаў і ведаюць, як забяспечыць гэтае развіццё найбольш эфектыўна. Так, склад каманды плануецца наступны:
1) Кіраўнік, які генеруе ідэі, кіруе стратэгіяй ажыццяўлення дадзенай адукацыйнай праграмы, адказвае за набор каманды, каардынацыю яе дзеянняў і паспяховасць працы;
2) PR– manager, роля якога - наладжваць кантакты як з дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі, так і са СМІ з мэтай рэкламавання праекта, пошук і наладжвае ўзаемаадносін з лектарамі, працуе з суполкамі ў сацыяльных сетках, праводзіць анкетаванне сярод навучэнцаў і іх бацькоў з мэтай высвятлення іх ацэнак, парадаў і пажаданняў;
3) Лектары. Распрацоўваюць матэрыял для заняткаў (інфармацыйная + забаўляльная частка, teambuildings), зразумела і цікава даносяць падрыхтаваны матрэрыял да дзяцей;
4) Дзіцячы псіхолаг. Кантралюе працэс навучання, дапамагае лектарам у складанні праграмы заняткаў, распрацоўвае дадатковыя спецыялізаваныя гульні для лепшай камунікацыі паміж дзецьмі;
5) Фатограф. Робіць пострэліз з фотаздымкамі для размяшчэння ў электронных СМІ.
Праекту патрэбныя добрыя спецыялісты: настаўнікі, кансультанты, псіхолаг.
Больш інфармацыі пра праект і кантакты кіраўнікоў на старонцы Talaka.by