Чытаць цалкам: тут
Каментар Nastaunik.info
Калі ўводзілі так званы "дзелавы стыль", было зразумела, што такі крок быў зроблены кіраўніцтвам краіны, каб уратаваць нерэфармаваную лёгкую прамысловасць за кошт бацькоў. Навукоўцы ж даследавалі ўплыў школьнай формы і ведаюць, што яна не ўплывае ні на дысцыпліну, ні на вынікі навучання. І гэтыя даследаванні не хаваюцца.
Але расійская папса? Нвошта нашай незалежнай дзяржаве абіраць свой і так не заможны народ?
У інфармацыйным грамадстве ўсё больш вядуцца войны не за тэрыторыі, а за свядомасць людзей. Спецыялісты канстатуюць пераход ад вайны са зброяй, да культурнай вайны (гл тут) Менавіта таму сёння школа разглядаецца як стратэгічна важнае месца, дзе закладаецца ідэнтычнасць і культурны код новай генерацыі. У гэтым плане школу імкнуцца выкарыстаць для сваіх інтарэсаў як палітыкі, так і бізнес, каб закласці патрэбныя ім каштоўнасці, сфармаваць светапогляд. Для гэтага выкарыстоўваецца і масавая культура, якая ў адрозненне ад элітарнай, дзейнічае на падсвядомасць, фармуе патрэбную замоўнікам карціну свету і стыль паводзінаў (гл. тут).
Настаўнікам і бацькам трэба ведаць, што на іх дзяцей палююць, асабліва, у перыяд станаўлення асобы, каб перашкодзіць фармаванню ідэнтычнасці, закласці іншы культурны код, сфармаваць патрэбны тып паводзінаў і стаўлення (чаму не на беларускі канцэрт прымушаюць ісці?, чаму наогул беларускіх артыстаў, якія маюць поспех у моладзі зусім не дапускаюць да вялікіх заляў? чаму на экранах няма беларускага кіно пра беларусаў?). Таму рэкамендуем дарослым не кідаць падлеткаў на самацёк, цікавіцца, якую музыку яны слухаюць, якія кнігі чытаюць, якія серыялы глядзяць, што напісана ў іхных школьных падручніках... Часцей абмяркоўвайце гэта разам з дзецьмі, каб дзеці мелі крытычнае стаўленне і тады вы іх не страціце.