Як навучыць падлетка арыентавацца ў моры інфармацыі? Анонс круглага стала

28.06.2017

Газета "ЗВЯЗДА"
Уся­го не­каль­кі дзя­сят­каў га­доў та­му па­ток ме­ды­я­ін­фар­ма­цыі быў аб­ме­жа­ва­ны тры­ма-ча­тыр­ма тэ­ле­ка­на­ла­мі, цэнт­раль­ны­мі га­зе­та­мі і не­каль­кі­мі ча­со­пі­са­мі. А сён­ня ўсе мы зна­хо­дзіц­ца ў ме­ды­я­па­ло­не амаль круг­лыя су­ткі. Ін­тэр­нэт, са­цы­яль­ныя сет­кі, рэ­кла­ма, ка­мер­цый­ныя аб’­явы, тэ­ле­на­ві­ны, кі­на­філь­мы, му­зы­ка, мност­ва ра­дыё­стан­цый… Аў­та­ма­тыч­ныя сэр­ві­сы пад­каз­ва­юць нам, што ку­піць і дзе, у якую тур­фір­му звяр­нуц­ца, з кім па­зна­ё­міц­ца, што па­чы­таць… Медыя інтэграваныя ў наша жыццё настолькі, што большасць паведамленняў мы атрымліваем у фонавым рэжыме, не звяртаючы на іх увагі.


Але інфармацыя самага рознага кшталту не проста льецца патокам, а ненадакучліва вучыць маладое пакаленне, выхоўвае яго, пакідаючы далёка ззаду бацькоў і педагогаў з іх патрабаваннямі, муштраваннем і маралізатарствам. Сёння казаць пра ўплыў інтэрнэту на дзяцей і падлеткаў у прынцыпе няправільна, бо ён стаў для іх асяроддзем пражывання. І калі раней пры вяртанні дзяцей са школы бацькі ў іх пыталіся: "Як прайшоў дзень у школе?", то цяпер трэба цікавіцца: "Як прайшоў дзень у інтэрнэце?" Межы паміж віртуальным і рэальным жыццём пступова сціраюцца...

Вядомы піяршчык Джэк Траўт параўнаў мозг чалавека з губкай, перапоўненай вадой. У такой сітуацыі, каб палегчыць сваю долю, ён пачынае браць толькі самае лёгкае і яркае, а ўсё, што патрабуе разважанняў, ігнаруе. З экранаў мы атрымліваем толькі мноства слабазвязаных паміж сабой фактаў. Адсутнічае логіка, губляецца прычынна-следчая сувязь... Фран­цуз­скія ме­ды­я-п­сі­хо­ла­гі на­ват увя­лі та­кое па­няц­це, як вір­ту­аль­ная ка­лек­тыў­ная свя­до­масць. Ін­тэр­нэт-аў­ды­то­рыя з га­тоў­нас­цю "пра­глы­нае" ана­нім­ныя фэй­ка­выя па­ве­дам­лен­ні.

Як жа абараніць новае пакаленне ад непраўдзівай і негатыўнай інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце з хуткасцю святла? Як выхаваць адукаваную асобу, здольную арыентавацца ў сучаснай інфармацыйнай прасторы? Ці можна "пасябраваць" з медыя? Як уменне крытычна аналізаваць інфармацыю можна адпрацоўваць на звычайных школьных уроках ці ўніверсітэцкіх занятках? Як спалучыць медыяадукацыйныя задачы з навучальнай праграмай? Усе гэтыя пытаннi абмеркавалiўдзельнiкi "круглага стала" ў газеце "Звязда".

Да дыскусіі мы запрасілі начальніка Цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Алену РАДЗЕВІЧ,  метадыста аддзела сацыякультурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Алену ПАЛЕЙКА, метадыста Цэнтра праблем развіцця адукацыі БДУ Дзмітрыя ГУБАРЭВІЧА,  дацэнта кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій Інстытута павышэння і перападрыхтоўкі БДПУ Міхаіла КУДЗЕЙКУ,  намеснiка старшынi Таварыства беларускай школы, кiраўнiка iнтэрнэт-парталаnastaunik.info Тамару МАЦКЕВIЧ, настаўніка фізікі жодзінскай гімназіі № 1 Элу ЯКУБОЎСКУЮ,  настаўніка англійскай мовы з Нясвіжскай гімназіі Наталлю КАТЧАНКА і дырэктара сярэдняй школы № 2 горада Століна, настаўніцу рускай мовы і літаратуры Алу ЛАЗІЦКУЮ (усе трое маюць найвышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю "настаўнік—метадыст").