Як вядома, сістэма школьнай адукацыі Фінляндыі прызнаная адной з самых эфектыўных і неазлежных. Дасягненні фінскай школы сталі ўзорам, да якога імкнуцца іншыя краіны. Якіня асаблівасці фінскай сістэмы абумовілі такія высокія вынікі? Адказ на гэтае і іншыя пытанні, звязаныя з метадалогіяй педагагічнай працы ў Філяндыі можна знайсці ў кнігах, якія мы прапануем Вашай увазе.
Цімаці Ўокер - Фінская сістэма навучання: Як працуюць лепшыя школы ў свеце
Калі сістэма школьнай адукацыі ў Фінляндыі была прызнана лепшай па выніках тэста PISA, педагоі з усяго свету зацікавіліся доcведам фінскіх калег, спрабуючы зразумець, у чым іх сакрэт. Амерыканскі выкладчык Цімаці Ўокер, які два гады адпрацаваў настаўнікам у хельсінскай школе, сцвярджае, что ў аснове ўсіх дасягненняў фінскіх школьнікаў ляжыць адзін просты прынцып: навучанне павінна прыносіць радасць. Кароткі вучэбны дзень, мінімум хатніх заданняў, мінімум тэставання – ўсё гэта, на думку Ц. Уокера, толькі знешнія фактары паспаспяховага навучання.
У сваёй кнізе Ц. Уокер расказвае, як арганізавана фінская сістэма навучання. Аўтар адказвае, чаму так важна абмяркоўваць з вучнямі іх адзнакі, як права выбару і сумеснае планаванне спрыяюць самастойнасці і незалежнасці школьніка, чаму мноства наглядных матэрыялаў на сценах зніжае паспяховасць і навошта настаўніук гуляць разам з дзецьмі ў перапынках. Акрамя таго, Ц. Уокер прапаноўвае вызначае асобныя элементы фінскай сістэмы, якія можа прямяняць кожны настаўнік.
Кнігу Цімаці Ўокера "Фінская сістэма навучання: Як працуюць лепшыя школы ў свеце" можна спампаваць тут.
Пасі Сальберг – Фінскія ўрокі
У сваёй кнізе П. Сальберг распавядае пра тое, як за апошнія дзесяцігоддзі XX стагоддзя фіны здолелі ператварыць пасрэдную сістэму школьнай адукацыі ў адну з лепшых у свеце, зацікавіць настаўніцкай прафесіяй самую таленавітую моладзь і стварыць па ўсёй краіне школы, дзе дзеці вучацца з задавальненнем, а не бессэнсоўна завучваюць матэрыял. У такой школе вучыцца не цяжка, а цікава. Там да кожнага вучня настаўнік спрабуе знайсці індывідуальны падыход, а кіраўніцтва школы падтрымлівае новыя творчыя методыкі.
Кнігу Пасі Сальберг "Фінскія ўрокі" можна бясплатна чытаць тут.