1. Kahoot - платформа для правядзення віктарын і тэстаў у гульнявой форме. Настаўнікі могуць ствараць уласныя віктарыны альбо выкарыстаць гатовыя тэсты ад калег па ўсім свеце. Для гульні вучням патрэбныя будуць сотавыя тэлефоны, інтэрактыўная дошка і доступ да інтэрнэту.
2. Plickers - дастойная альтэрнатыва звычайным тэстам. Настаўнік рыхтуе імянныя карткі для вучняў, затым выводзіць тэставыя пытанні на экран і скануе адказы вучняў са свайго тэлефона або планшэта. Плюсы прыкладання - вучням не патрэбныя мабільнікі і доступ да інтэрнэту, а настаўнік можа імгненна бачыць вынікі тэстаў на экране.
3. ZipGrade - дадатак, які дазволіць правяраць тэсты за адну секунду. Для гэтага настаўніку трэба раздрукаваць бланкі адказаў, даць запоўніць вучням і прасканаваць іх лісты адказаў са свайго смартфона. Вынікі аўтаматычна пералічваюцца ў працэнты і захоўваюцца ў памяці прыкладання, можна праводзіць наступны аналіз.
4. Quizlet - выдатная платформа для запамінання новых слоў. Можна выкарыстаць гатовыя сэты картак, альбо ствараць сваю базу слоў. Таксама платформа прапануе розныя тэсты, гульні і дадатковыя функцыі. Можна працаваць усім класам па інтэрактыўнай дошцы, альбо даваць індывідуальныя заданні кожнаму вучню ў сваім віртуальным класе па спасылцы.
5. Class Dojo - класны журнал з пашыранымі функцыямі, такімі, як, напрыклад, выклік да дошкі выпадковых вучняў. Цікавы падыход да ацэньвання навучэнцаў: у кожнага вучня ёсць свой прафайл, аватар і ён можа зарабіць пэўную колькасць балаў.
6. Pinterest - ідэі па ўпрыгожванню кабінета, дызайну, прафесійныя знаходкі, гульні і тэхнікі, не толькі для настаўнікаў.
7. Prezi - платформа для стварэння незвычайных прэзентацый. Таксама ёсць вялікая база гатовых прэзентацый па граматычным тэмах, напрыклад.
Telegram
8. Telegram - мессенджер, у якім можна адкрыць свой канал, стварыць агульную групу, чат з вучнямі, выкарыстоўваць боты і дзяліцца карыснымі спасылкамі.
9. Survio.com - прыкладанне дазваляе ствараць анкеты для правядзення даследаванняў і выводзіць графікі для прэзентацыі атрыманых дадзеных. Можна выкарыстоўваць для правядзення міні-даследчых работ або інтэрв'ю ў класе. Альтэрнатыва - google forms.
10. Padlet - онлайн дошка, дадзеную платформу можна выкарыстоўваць для прадастаўлення большай аўтаноміі і самастойнасьці вучням, напрыклад, як онлайн праверка хатніх заданняў. Можна дзяліцца пастамі, спасылкамі, фатаграфіямі і відэа, а таксама пакідаць каментары.
Аўтар Мырзабекова Аяш -
Бакалаўр замежнай філалогіі, магістр педагагічных навук. Выкладчык англійскай мовы.
Арыгінал па спасылцы