Архіў навін
Вальс развітання
Музыка Таццяны Грыневіч,
Словы Сержука Сокалава-Воюша
Як праляцелі шпарка гады,
Як незаўважна канулі. 
Быццам у росных травах сляды
Зорак, што ледзь праглянулі.
І азірацца, нат назнарок, 
Сёння зусім не хочацца. 
Першы ўрок, апошні ўрок 
Радасна далей крочыцца.   
Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль – 
Лета апошняе школьнае 
Выпуск: іспыты, баль. 
Чуцца дарослым – гэта было,  
Стацца дарослым – новае  
Раптам яно на яве прыйшло 
Легла жыццю асноваю.
Праграма падрыхтоўкі медыятараў
Грамадскае  аб’яднанне “Адукацыйны  Цэнтр “ПОСТ” пры падтрымцы Агенцыі па медыяцыі і камунікацыі (Берлін) і ў супрацы з Bund für Soziale Verteidigung e.V. (BSV, Мінден) запрашае прадстаўнікоў адукацыйных і сацыяльных установаў (настаўнікаў, выкладчыкаў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў) да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Медыяцыя: мастацтва дамаўляцца”.
      Медыяцыя  лічыцца адной з перспектыўных тэхналогій канструктыўнага вырашэння канфліктаў. Праграма прадугледжвае навучанне тэхналогіі медыяцыі групы трэнераў-мультыплікатараў з мэтай развіцця сацыяльных і прафесыйных кампетэнцый у канструктыўным вырашэнні канфліктаў на аснове медыяцыі.
      У межах праграмы плануецца выданне навучальна-метадычнага дапаможніка  для медыятараў і падтрымка мультыплікатараў у рэалізацыі імі ідэі медыяцыі ў сваёй практычнай дзейнасці.
Конкурс “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”
Прадстаўніцтва таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Германія) у Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс праектных прапановаў па тэме “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”.
Тэмамі  могуць быць:
– Выяўленне і абмеркаванне  невядомых альбо мала абмеркаваных падзеяў 20 стагоддзя
– Знакавыя падзеі і асобы ў гісторыі населенага пункта альбо мікрарэгіёна
– Вусная гісторыя  і яе элементы  ў адукацыйным  працэсе (асвятленне  падзеяў праз лёсы  людзей)
– Дыялог і пераемнасць пакаленняў
– Асновы працы з метадам “вусная гісторыя” і “біяграфічным навучаннем”
– Метадычныя матэрыялы  па тэме “Гісторыя ў адукацыі дарослых”.
Тэма Другой сусветнай вайны не з'яўляецца прыярытэтнай. Ідэі, звязаныя з правядзеннем даследванняў альбо выключна тэарэтычныя работы не разглядаюцца.
      Мэтавыя групы:
– дарослыя розных прафесійных і сацыяльных груп 
– спецыялісты (педагогі, псіхолагі, сацыяльныя педагогі і працаўнікі, трэнеры, эксперты і г.д.).
Заяўкі на ўдзел могуць падаваць установы адукацыі, грамадскія арганізацыі, музеі, дамы культуры і іншыя ўстановы, якія працуюць у галіне навукі і культуры, ініцыятыўныя групы па мясцовым развіцці, у тым ліку па МП 21, саветы дэпутатаў.
Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч.
Спампаваць матэрыял (doc, 47 КБ)
2010–03–25 08:44:45, Еўрарадыё  За незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысяч салдат і афіцэраў, у БНР былі дзве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, быў прыняты закон аб грамадзянстве і дзяржаўнай мове, выдаваліся пашпарты, яна мела нацыянальную сімволіку і гімн.
За незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысяч салдат і афіцэраў, у БНР былі дзве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, быў прыняты закон аб грамадзянстве і дзяржаўнай мове, выдаваліся пашпарты, яна мела нацыянальную сімволіку і гімн.
Прапануем дапаможны матэрыял з ілюстрацыямі да тэмы «Гісторыя БНР».
За незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысяч салдат і афіцэраў, у БНР былі дзве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, быў прыняты закон аб грамадзянстве і дзяржаўнай мове, выдаваліся пашпарты, яна мела нацыянальную сімволіку і гімн.
Летнія курсы ў Швецыі
Шведскі Інстытут Visby Program запрашае да ўдзелу ў летніх курсах кандыдатаў ва ўзросце да 35 год, якія добра валодаюць англійскай мовай і цікавяцца прапанаванымі тэмамі курсаў.
Курсы адбудуцца ў розных гарадах і скіраваныя наступным мэтавым групам: студэнтам, якія скончылі мінімум тры курсы, настаўнікам, а таксама аспірантам і маладым універсітэцкім выкладчыкам.
Кожны блок курсаў адбудзецца ў пэўныя даты:  «Уводзіны ва ўстойлівае стратэгічнае развіццё» (1–14 жніўня), «Адкрытае грамадства на прыкладзе Швецыі, правы чалавека ў Швецыі" (15–29 жніўня), «Гендэрнае пытанне – роўнасць і Шведскае грамадства» (21 чэрвеня – 7 ліпеня), «Устойлівае развіццё ў Балтыйскім рэгіёне» (16–27 жніўня), «Лакальнае і глабальнае ўздзеянне – эфекты навакольнага асяроддзя і клімату як сродак адукацыі 2010» (2–15 жніўня).
Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і аплочваюць дарогу да месца курсаў.
Падрабязная інфармацыя тут.
Дэдлайн падачы заявак 15 красавіка 2010 г.
Паводле adukacyja.info
Міжнародная канферэнцыя  «Бяспечная Беларусь для дзяцей»
Міжнародная канферэнцыя па прадухіленні гвалту над дзецмі і грэбаванні іх правамі і патрэбамі «Развіццё сістэмы абароны дзяцей ад гвалту: нацыянальны і міжнародны досвед» адбудзецца ў Мінску 22–23 красавіка 2010 году. Яна стане першай з серыі штогадовых канферэнцыяў «Бяспечная Беларусь для дзяцей». Арганізатарам мерапрыемства выступае Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Разуменне».
Мэтай канферэнцыі з'яўляецца падвышэнне якасці дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад гвалту і эксплуатацыі. Падчас канферэнцыі ў беларускіх спецыялістаў будзе магчымасць абмяняцца прафесійным досведам з замежнымі экспертамі.
Уладзімір Дунаеў: Нацыянальна-культурная аснова выхалашчана з адукацыйнай палітыкі Беларусі.
Паводле сайта «Заўтра тваёй краіны»
Праект Кодэксу аб адукацыі згадвае пра нацыянальны складнік адукацыі толькі двойчы. Адсутнасць нацыянальнага падмурку руйнуе ўсе ідэі, закладзеныя ў праект дакумента. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў плануюць разглядзець Кодэкс падчас веснавой сесіі.
Чытаць увесь артыкул


 
  
 
