Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
01.12.2009

Сайт «Народныя казкі для дзетак»

У сеціве з’явіўся яшчэ адзін беларускамоўны дзіцячы сайт — «Народныя казкі для дзетак». Ён быў ствараны па ініцыятыве ЮНІСЕФ у Беларусі.


«Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля — гэта адно з правоў, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, самавыяўленне, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народа. Усё гэта ёсць у казках», — адзначае Юрый Аксамітны, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.


На сайце змешчаныя народныя казкі «Аб каралевічу-чараўніку», «Бык і ваўкі», «Каваль і аднавокае гора», «Сынок з кулачок» і іншыя. Іх можна паслухаць альбо пачытаць. Спецыяльна для бацькоў разам з тэкстам казкі яшчэ падаюцца парады наконт правільнага чытання, а таксама каментары і тлумачальны слоўнік.


У асобным раздзеле размешчана кніжка-размалёўка. Яе можна спампаваць і раздрукаваць. У якасці гульняў дзіцёнку прапаноўваецца сабраць пазл.


Паводле Нашай Нівы



30.11.2009

Дапамога для старэння інтэрнэт-пляцоўкі па праблемах выхавання дзяцей і моладзі ў школе
Паважаныя калегі,
У наступным годзе плануецца адкрыць інтэрнэт-пляцоўку для кансультавання бацькоў, настаўнікаў, вучняў па розных пытаннях зязаных з выхаваннем дзяцей і моладзі ў школе. Да супрацоўніцтва будуць прыцягнутыя лепшыя спецыялісты Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі. Зараз ідзе праца па адбору найбольш патрэбных тэмаў, якія хвалююць бацькоў і настаўнікаў у гэтых краінах.
Калі ласка, запоўніце анкету і дашліце яе на адрас, указаны з бланку. Анкета добраахвотная і ананімная, а сабраная інфармацыя будзе скарыстаная выключна ў мэтах стварэння кансультацыйнага цэнтра ў Інтэрнэце (кансультацыі on-line) і публікацый, якія закранаюць праблемы выхавання дзяцей і моладзі.
Даследаванне праводзіцца Цэнтрам адукацыі лідэраў і выхавальнікаў ім. Педро Арупе ў супрацоўніцтве з Таварыствам беларускай школы.
У анкеце трэба падкрэсліць або вылучыць якім-небудзь іншым спосабам (знакам або колерам) патрэбны адказ.
Дашліце, калі ласка, запоўненыя анкеты на адрас centrum@arrupe.org і/або nastaunik.info@gmail.com да 10. 12.2009.

Дзякуй за дапамогу.

Анкета для настаўнікаў
Анкета для бацькоў


28.11.2009


Факультатыўны занятак арганізаваны Аленай Пятроўнай Дакшанінай у форме прэзентацыі для бацькоў, дапаможа дзецям у спасціжэнні светапогляду і душы беларускага народа, яго гумару і таленавітасці з дапамогай народных прыказак і выслоўяў, казак і гульняў.


Спампаваць матэрыял (doc, 63 КБ)




28.11.2009


Факультатыўны занятак для 3 класа «Роднае слова»


Факультатыўны занятак арганізаваны Аленай Пятроўнай Дакшанінай у форме прэзентацыі для бацькоў, дапаможа дзецям у спасціжэнні светапогляду і душы беларускага народа, яго гумару і таленавітасці з дапамогай народных прыказак і выслоўяў, казак і гульняў.


Спампаваць матэрыял (doc, 63 КБ)




27.11.2009


Семінар адбудзецца ў г. Мінску 6 снежня 2009 г.

Пачатак 10:30.

Падчас семінара ўдзельнікі даведаюцца пра чэшскі досвед і метады працы з фільмамі, відэаролікамі, кліпамі, іншымі відэаматэрыяламі на ўроку і падчас пазакласных мерапрыемстваў і факультатываў. Беларускія і чэшскія выкладчыкі пазнаёмяць прысутных са сваімі распрацоўкамі, прыкладнымі сцэнарамі заняткаў, адкажуць на пытанні.

Акцэнт будзе зроблены на разбор відэаматэрыялаў па тэме «Правы чалавека. Метады выкладання ў школе», арганізатары плануюць атрымаць зваротную сувязь ад удзельнікаў і наладзіць супрацоўніцтва для падрыхтоўкі метадычнага відэадыска для беларускіх настаўнікаў.


Усім зацікаўленым прыняць удзел неабходна да 3.12.2009 даслаць заяўку на адрас: metodyka2009@gmail.com.

У заяўцы пазначце, сваё імя, прозвішча, навучальную ўстанову ці арганізацыю, кантактны тэлефон (каб з вамі мог звязацца наш арганізатар) і некалькі сказаў пра тое, як Вы плануеце выкарыстаць набытыя на семінары веды.


Колькасць месцаў абмежаваная, перавагу будуць мець тыя, хто раней даслаў заяўку.


Іншагароднім арганізатары кампенсуюць праезд пры наяўнасці білетаў.


Пытанні і заяўкі дасылайце на адрас metodyka2009@gmail.com


Кантактны тэлефон: (29)7524832 (МТС) — Вольга.




27.11.2009

Адукацыйныя візіты ў Польшчу для студэнтаў

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага, Фонд адукацыі для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі наведаць Польшчу з адукацыйным візітам.


Удзельнікам будзе прадстаўленая магчымасць пазнаёміцца з дзейнасьцю польскіх акадэмічных цэнтраў, грамадскіх арганізацыяў, сустрэцца з вядомымі грамадзкімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, майстар-класах, культурных мерапрыемствах.


Праграма забяспечвае поўнае ўтрыманне ўдзельнікаў у Польшчы, уключна з пражываннем, харчаваннем ды навучаннем, а таксама аплатай праезду і садзеяннем у атрыманні візаў. Веданне польскай мовы не з'яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў праграме.


Каб падаць заяўку на ўдзел, неабходна запоўніць форму, якая знаходзіцца на сайце http://www.borussia.pl/strony/aktualnosci/aktualnosci.html і даслаць яе на эл. адрас nabor2010@studytours.pl. На гэты ж адрас звяртайцеся па дадатковую інфармацыю.


Апошні тэрмін падачы заявак: 15 снежня 2009 году.

Паводле рассылкі belngo.info



27.11.2009

Таварыства беларускай мовы запрашае


Мінская гарадская арганізацыя ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце «Дыялог», які прадугледжвае сустрэчы з вядомымі гісторыкамі, краязнаўцамі, фалькларыстамі ды мовазнаўцамі. Таксама ў межах праекту працуе дыскусійны клкб, дзе абмяркоўваюцца розныя актуальныя праблемы, у тым ліку пытанні гісторыка-культурнай спадчыны.


Усе мерапрыемствы праводзяцца кожны аўторак у 19.00 у сталічным офісе ТБМ па вул. Румянцава, 13.


Падрабязную інфармацыю аб мерапрыемствах у межах праекта «Дыялог» чытайце на сайце Таварыства беларускай мовы tbm.org


Паводле рассылкі belngo.info




23.11.2009

Круглы стол па нефармальнай адукацыі

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» (РГА «БЕЛАЮ») запрашае прыняць удзел у круглым стале «Накірункі развіцця праграм нефармальнага навучання ў моладзевых летніках».

Круглы стол адбудзецца ў г. Мінску 8 снежня 2009 году (аўторак) з 15.00 да 17.00 у канферэнц-зале гасцініцы «Еўропа».

Да ўдзелу ў працы круглага стала запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і дзяржаўных цэнтраў пазашкольнага навучання і выхавання, якія праводзяць летнія лагеры для дзяцей і моладзі з кампанентам нефармальнага навучання.




23.11.2009

Удзельнікі семінараў мелі магчымасць выявіць свае ўяўленні аб крытычным і некрытычным вучню і настуніку, паспрабаваць прымяць і зразумець розныя пункты гледжання і, урэшце рэшт, сканструяваць уласныя сцэнары трэнінгаў з выкарыстаннем набытых навыкаў.
Акрамя фотарэпартажу прапануем вашай увазе шэраг матэрыялаў, распрацаваных падчас правядзення семінараў. Іх можна выкарыстоўваць пры правядзенні заняткаў як з дзецьмі рознага ўзросту, так і з дарослымі для развіцця навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, вырашэння лакальных канфліктаў, працы са сродкамі масавай інфармацыі, развіцця розных аспектаў крытычнага мыслення.

23.11.2009

Праграма сацыяльна-псіхалагічнага трэнінгу для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў», распрацаваная педагогам-псіхолагам школы №5 г. Наваградка Аленай Маляўскай на прынцыпах добраахвотнасці ўдзелу, паэтапнасць развіцця групы і лагічнай сувязі паміж сустрэчамі.

Старонкі