Вераніка Арлова пра актыўнае жыццё настаўніка англійскай мовы тут і цяпер

23.01.2022


Вераніка Арлова, настаўніца англійскай мовы гімназіі імя Янкі Купалы Мазыра, настаўнік­-метадыст, кіраўнік раённага рэсурснага цэнтра настаўнікаў замежных моў. Педагог выкарыстоўвае ў практыцы самыя сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, стварае дапаможнікі для настаўнікаў.

 

Я вырасла ў настаўніцкай сям’і, стала педагогам у трэцім пакаленні. Мая прафесія дапамагае трымаць руку на пульсе, быць заўсёды ў тонусе. Педагог сёння не транслятар ведаў, а коўч, які дапамагае накіраваць вучня і выбудаваць індывідуальную траекторыю яго развіцця. У школе рэалізуецца прынцып “роўны навучае роўнага”. Сёння я дапамагаю вучням разабрацца з нейкім матэрыялам, а заўтра яны тлумачаць мне, як функцыянуе новы мабільны дадатак або камп’ютарная праграма.

 

 

Фота: Настаўніцкая газета

Якія адукацыйныя тэхналогіі, методыкі, прыёмы выкарыстоўваеце на ўроках?

— Актыўная ацэнка, медыяпісьменнасць, перавернутае навучанне, змешанае навучанне, разнастайныя інтэрактыўныя прыёмы Брытанскага пасольства, eduScrum, анлайн-платформы і рэсурсы — тое, без чаго не ўяўляю сёння сваёй дзейнасці. Актыўная ацэнка дапамагае выбудаваць лагічны ўрок, зрабіць яго крытэрыяльным і практыка-арыентаваным. Медыяпісьмен­насць дапамагае ўбудаваць у змест урока кантэнт, які запатрабаваны сярод падлеткаў, але пры гэтым паказаць: далёка не заўсёды можна ве­рыць таму, што размешчана ў інфармацыйнай прасторы. Медыяпісьменнасць дазваляе зрабіць урокі міжпрадметнымі і сфарміраваць у вучняў такую ключавую кампетэнцыю, як крытычнае мысленне. Перавернутае навучанне дапамагае навучыць дзяцей адказнасці за вынік сваёй дзейнасці. Работа ў класе пры гэтым ператвараецца ў жывое, інтэрактыўнае вучэбнае асяроддзе, дзе педагог дапамагае вучням паглыбляць веды па новай тэме і творча прымяняць атрыманыя навыкі. Змешанае навучанне дазваляе аптымізаваць працэс навучання праз інтэграцыю розных форм навучання і мне як настаўніку — змяніць статус ментара на статус памочніка навучэнца.

Як гэта зрабіць?

Цалкам артыкул Надзеі ЦЕРАХАВАЙ "Актыўнае жыццё тут і цяпер" чытайце ў "Настаўніцкай газеце" (20.01.2022)

Звяртаем увагу настаўнікаў:

У верасні 2021 года ў суаўтарстве з настаўнікам-метадыстам Н.У.Катчанка з Нясвіжскай гімназіі В.Арлова выпусціла дапаможнік для настаўнікаў англійскай мовы “Англійская мова. План-канспект урокаў” для 10 класа па абноўленай праграме. Інфармацыю глядзіце тут