Ці мусяць настаўнікі зарабляць больш? Як заробак настаўнікаў уплывае на якасць адукацыі?

09.06.2022

Якасць выкладання – адзін з самых істотных фактараў, які ўплывае на агульны ўзровень адукацыі і вынікі вучняў. У 2019 годзе Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD) прааналізавала дадзеныя даследаванняў праведзеных у 31 краіне і вынайшла ўстойлівую ўзаемасувязь паміж кагнітыўнымі здольнасцямі настаўнікаў і вынікамі вучняў.
Даследчыкі параўналі дадзеныя двух іспытаў: тэсціравання PISA (Programme for International Student Assessment), якое выкарыстоўваецца для ацэнкі матэматычнай, чытацкай і прыродазнаўчай пісьменнасці вучняў, і тэсціравання PIAAC (Program for the International Assessment of Adult Competencies), якое праводзіцца з нагодай ацэнкі кампетэнцый дарослых, у дадзеным выпадку настаўнікаў. На падставе прааналізаваных дадзеных даследчыкі прыйшлі да высновы: чым больш развіты кагнітыўныя здольнасці настаўніка, тым вышэй вынікі вучняў.


Разглядаючы графік можна заўважыць, што эфектыўнасць і аб’ём аплаты працы настаўніка не знаходзяцца ў лінейнай залежнасці. Так, амаль самыя высокія ў свеце, заробкі швейцарскіх настаўнікаў не робяць гэтую краіну лідарам у сферы адукацыі, што сведчыць аб нізкай эфектыўнасці выкарыстання заробку для павышэння ўзроўню выкладання ў гэтым выпадку. У той жа час такія краіны як Карэя і Фінляндыя прапануюць хоць і высокія, але ніжэйшыя за Швейцарыю заробкі для настаўнікаў, але дасягаюць вышэйшых вынікаў у пытаннях якасці адукацыі.
Такім чынам нельга разглядаць стратэгію павышэння заробкаў настаўнікаў, як гарантаваны спосаб вырашэння праблемы нізкага ўзроўню адукацыі. Высокі заробак сапраўды спрыяе росту ўзроўню адукацыі, але не гарантуе лінейны рост вынікаў вучняў з ростам фінансавай забяспечанасці настаўнікаў.
Больш на на EdTechBelarus
http://ed-tech.by/teachersalary?fbclid=IwAR1Jtu0Y3Z4sSpdmKMWFIBjrCjauvdlR5BZsnRRvgZymjgiZjzR48DzjvUM