02.02.2024
2 лютага святкуе юбілей Пётра Садоўскі, педагог, мовазнаўца, першы амбасадар Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, дэпутат Незалежнасці, любімы выкладчык многіх пакаленняў студэнтаў БДПУ, аўтар праграм для дашкольнікаў і ўкладальнік першай хрэстаматыі для дзіцячых садкоў. А яшчэ спадар Пётра шчодра дзеліцца сваімі ведамі і думкамі з настаўнікамі, мае на сайце асабістую старонку эксперта. Віншуем нашага сталага аўтара і зычым ствараць і перамагаць!