Як учора ужо не працуе? Чаму вучаць дарослых у Школе кампетэнцый (спойлер: настаўнікам будзе цікава)

17.05.2024

Адукацыйны праект Школа Кампетэнцый https://competence.school/  прапануе аўтарскія курсы па развіццю лідарскіх якасцей, эфектыўнай камунікацыі і менеджменту, штучнаму інтэлекту і новым тэхналогіям, кіраванню і урбанізму.

На сайце Ш-К таксама можна знайсці адказы на наступныя пытанні (публікацыі):

  • Чаму эмацыйнаму інтэлекту сталі надаваць так шмат увагі?
  • Як штучны інтэлект трансфармуе нашу рэальнасць?
  • Якія навыкі дапамогуць у асэнсаванні ўласнай прафесійнай і персанальнай ідэнтычнасці?
  • "Мы прыйшлі да сістэм, якія бачылі ў фантастычных фільмах яшчэ пяць гадоў таму". Што далей?
  • Тэхналогіі, трэнды і перспектывы AI у 2024-м годзе
  • ...

Напрыклад, вось што распавядае эксперт Алесь Картыннік пра цікавосткі з сферы штучнага інтэлекту :
У мінулым годзе нейрасеткі ўмелі генераваць відэа, але яны рабілі гэта вельмі дзіўным чынам, і з першага погляду было відаць, што там куча хібнасцяў. Таму тое, што зрабілі OpenAI – гэта якасна новы ўзровень. І калі яны здолеюць за гэты год сістэму давесці да прадакшэна і канчатковых карыстальнікаў, зрабіць яе таннейшай, то мы зможам генераваць кучу відэа з неіснуючымі людзьмі і неіснуючымі аб'ектамі, але такой якасці, што іх немагчыма будзе адрозніць ад рэчаіснасці.
Навіна цікавая тым, што праз відэагенерацыю мы набліжаемся да свету, калі ў нас, у прынцыпе, шмат чаго будзе генеравацца як відэа, але мы будзем узаемадзейнічаць з гэтым відэа і ўспрымаць гэта, як, напрыклад, працу праграмы. Гэта значыць не трэба будзе пісаць гульню, дастаткова будзе растлумачыць нейрасетцы правілы гульні, расказаць, як яна павінна будзе выглядаць, якія там ёсць персанажы, і расказаць, як генерацыяй відэа можна будзе кіраваць. Умоўна мы націскаем клавішу налева, наш персанаж ідзе налева, націскаем уверх, персанаж скача. І такім чынам гэтыя сістэмы будуць на лёце генераваць наступны кадр, альбо некалькі наступных секундаў нашай умоўнай гульні, у залежнасці ад таго, што мы націскаем. Мы пяройдзем ад напісання кода для гульняў і праграм да генерацыі відэа па запыце карыстальніка...

- Як штучны інтэлект змяняе нашу рэальнасць? Што з'явіцца ў хуткім часе, а што сыйдзе?

Я думаю, што мы, па-першае, рухаемся ў рэальнасць фэйкаў, мы ўжо ў ёй. Калі мы ўсё абвыклі жыць у рэальнасці, дзе інфармацыя па змаўчанні праўдзівая, і калі яна не праўдзівая, то нам трэба гэта даказваць, то цяпер мы прыйшлі мір, у якім па змаўчанні ўсё няпраўда. Таму што ўжо нейрасеткі генеруюць выдатныя фэйкавыя тэксты, футурыялістычныя выявы. Успомнім папу рымскага ў белым пухавіку, фатаграфію выбуху ў Пентагоне, якія былі растыражаваныя мільённымі праглядамі ў самых буйных навінавых выданнях па ўсім свеце, а насамрэч апынуліся фейкамі. У гэтым годзе мы прыйшлі да фэйкавых відэа, фэйкавых аўдыё, аж да таго, што па тэлефоне вам могуць тэлефанаваць вашы мамы, таты, бабулі з тымі ж інтанацыямі, але гэта будуць не яны. Таму гэта самае галоўнае, што ўжо змянілася ў нашай рэальнасці, да чаго трэба прывыкаць. Фейкі становіцца нормай, а навык факт-чэкінга інфармацыі становіцца базавай для нас.

Ну а калі казаць пра нейкія практычнае выкарыстанне, то сапраўды мы ўжо бачым тое, што кантэнт ствараецца ў вялікай ступені ў пары з AI, генеруе сцэнары, карцінкі. З дапамогай AI ужо робяць лічбавых клонаў людзей, якія потым генеруюць кантэнт, AI робіць агучку, робіць агучку з нуля агучку. Адпаведна, у стварэнні кантэнту мы будзем бачыць усё больш і больш AI інструментаў, магчыма, у нейкай будучыні толькі яны застануцца, а кантэнт, створаны чалавекам стане падобна рамяству. Тое самае, дарэчы, і ў праграмаванні можа адбыцца...

Напрыканцы пра місію Школы Кампетэнцый:

Крыніца: https://competence.school/